Народны банк Паўночнай Македоніі

Народны банк Рэспублікі Паўночнай Македоніі (па-македонску: Народна банка на Република Северна Македонија) — цэнтральны банк Паўночнай Македоніі, заснаваны 19 кастрычніка 1946 году. Асноўнаю мэтаю зьяўляецца падтрымка цэнавай стабільнасьці ў краіне.

Народны банк Рэспублікі Паўночнай Македоніі
Народна банка на Република Северна Македонија

Будынак нацыянальнага банку
Дата ўтварэньня 1946
Тып цэнтральны банк
Штаб-кватэра Скоп’е
Дзейнічае ў рэгіёнах Паўночная Македонія
Сайт www.nbrm.mk/

Функцыі рэдагаваць

НБРПМ выконвае наступныя функцыі: 

  • стварэньне і вядзеньне грашова-крэдытнай палітыкі;
  • рэгуляваньне ліквіднасьць у міжнародных разьліках;
  • падтрымка курсу дэнару;
  • апрацоўка і кіраваньне валютных рэзэрваў; 
  • рэгуляваньне сыстэмы аплаты;
  • выдача ліцэнзіяў банкам і ашчадным дамам і кантроль банкаў і ашчадных дамоў; 
  • выдача ліцэнзіяў на аказаньне паслуг па грашовым пераводам і нагляд за дзейнасьцю суб’ектаў, якія аказваюць паслугі па апэратыўнай перадачы грошай у адпаведнасьці з законам;
  • выдача дазволу на выкарыстаньне абменных пунктаў і кантроль іх дзейнасьці ў адпаведнасьці з законам; 
  • эмісіі банкнот і манэтаў; 
  • выкананьне работ за кошт цэнтральнага ўраду і органаў урадавай адміністрацыі.

Крыніцы рэдагаваць