Навуковы гурток БГКТ
Навуковы гурток пры БГКТ быў заснаваны ў лістападзе 1958 году, спачатку ім кіравала Марыя Якубюк, а празь некалькі гадоў — Уладзімер Юзьвюк. Вынікам іх работы былі два «Навуковыя зборнікі», якія ў 1961 і 1964 гадах выдала БГКТ. У траўні 1970 году сакратар ГП БГКТ Уладзімер Юзьвюк прапанаваў Юрыю Туронку ўзначаліць Навуковы гурток БГКТ[1]. 28 траўня 1970 году агульны сход членаў Навуковага гуртка выбраў новае яго праўленьне ў складзе[2]:
Юрыя Туронка выбралі старшынём Навуковага гуртку.
Сход рашыў, што асноўнай сфэрай зацікаўленьняў будзе рэгіянальная праблематыка Беласточчыны, польска-беларускія міждзяржаўныя сувязі, а таксама хроніка беларусазнаўчых работаў польскіх вышэйшых навучальных устаноў, рэцэнзіі і бібліяграфія. Адначасова пастанавілі наладзіць таварыства зь Беластоцкім навуковым таварыствам і сумесна апрацоўваць і выдаваць штогадовыя «Навуковыя сшыткі» на беларускае мове. Канкрэтным вынікам супрацоўніцтва быў выпуск у 1974 годзе чарговага «Навуковага зборніка»[3]. Яго наклад (825 асобнікаў) разыходзіўся, пачалася падрыхтоўка наступнага.
Дзейнасьць у 1976 годзе міністэрства ўнутраных спраў ПНР не дазваляла выпуск чарговага беларускамоўнага «Навуковага зборніка» і рэкамендавала Беластоцкаму навуковаму таварыству друкаваць работы Навуковага гуртка БГКТ на польскае мове. Рашэньне міністэрства пазбавіла Навуковы гурток важнай матывацыі яго дзейнасьці. Навуковы гурток БГКТ правёў 14 сакавіка 1976 году навуковую сэсыю з нагоды дваццацігадовае дзейнасьці БГКТ, на якой Юры Туронак выступіў з дакладам аб становішчы беларускага школьніцтва на Беласточчыне ў пасьляваенны час (г. зн. пасьля 1945 году).
Пазьней, Навуковы гурток быў пераўтвораны ў адну з сэкцыяў ГП БГКТ[4]. На гэтай падставе Юрыя Туронка пакінулі на пасадзе старшыні навуковае сэкцыі. Па гэтай прычыне як яе старшыню Юрыя Туронка запрашалі на восьмы (1976 год) і дзявяты (1980 год) зьезды БГКТ.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Туронак, Юры За кардонам Бацькаўшчыны: успаміны / Г. Сагановіч. — Менск: Медысонт, 2010. — С. 159. — 276 с. — (Бібліятэка ч-су Беларускі гістарычны агляд). — 500 ас. — ISBN 978-985-6887
- ^ Туронак, Юры За кардонам Бацькаўшчыны: успаміны / Г. Сагановіч. — Менск: Медысонт, 2010. — С. 160. — 276 с. — (Бібліятэка ч-су Беларускі гістарычны агляд). — 500 ас. — ISBN 978-985-6887
- ^ Туронак, Юры За кардонам Бацькаўшчыны: успаміны / Г. Сагановіч. — Менск: Медысонт, 2010. — С. 161. — 276 с. — (Бібліятэка ч-су Беларускі гістарычны агляд). — 500 ас. — ISBN 978-985-6887
- ^ Туронак, Юры За кардонам Бацькаўшчыны: успаміны / Г. Сагановіч. — Менск: Медысонт, 2010. — С. 162. — 276 с. — (Бібліятэка ч-су Беларускі гістарычны агляд). — 500 ас. — ISBN 978-985-6887