Міхаіл Бурнос

сьвятар Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы ў Аўстраліі

Міхаі́л Мітрафа́навіч Бурно́с (1926, Лясок, цяпер Карэліцкі раён, Гарадзенская вобласьць, Беларусь — 2009, Адэлаіда, штат Паўднёвая Аўстралія) — сьвятар Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы ў Аўстраліі.

Міхаіл Бурнос
па-беларуску: Міхаіл Бурнос
Настаяцель царкоўнага прыходу ў Адэлаідзе
1987 — 1999
Абраньне4 студзеня 1987
ЦаркваБеларуская аўтакефальная праваслаўная царква
ПапярэднікАўген Сітнік
НаступнікЯўген Квасьнюк

Кіраўнік царкоўнага хору ў Адэлаідзе
1955 — 1979

Рэвізор будоўлі царквы ў Адэлаідзе
1961 — 1963

АдукацыяНаваградзкая настаўніцкая сэмінарыя (1942—1944), гімназія імя Максіма Багдановіча (Ватэнштэт, 1946—1949)
Прафэсіянастаўнік
Дзейнасьцьсьвятар
Нарадзіўся12 кастрычніка 1926
Лясок, Наваградзкі павет, Заходняя Беларусь, Польская Рэспубліка
Памёр7 верасьня 2009
Адэлаіда, штат Паўднёвая Аўстралія
ПахаваныМогілкі парку стагодзьдзя, сэкцыя Акацыя Е
БацькаМітрафан Бурнос
МаціАнастасія Бурнос
ЖонкаВольга Пашкевіч

Грамадзкі і рэлігійны дзяяч аўстралійскіх беларусаў.

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Нарадзіўся ў малазямельнай сялянскай сям´і Мітрафана і Анастасіі. Хрышчаны ў праваслаўнай царкве. Падчас нямецкай акупацыі Беларусі быў сябрам Саюзу беларускай моладзі і навучаўся ў Наваградзкай настаўніцкай сэмінарыі. У 1944 годзе запісаўся на выезд у Нямеччыну і 27 траўня 1944 году пакінуў Наваградак, ня скончыўшы сэмінарыю. Працаваў у рабочых вайсковых камандах у гарадах Эгер, Брэслаў і Брыг. Пасьля сканчэньня 2-й сусьветнай вайны жыў у нямецкім горадзе Флензбург зямлі Шлезьвіг-Гальштайн пад брытанскай акупацыяй. У 1946—1949 гадах жыў у лягеры Ватэнштэце, дзе вучыўся ў гімназіі імя Максіма Багдановіча. У лягеры граў на гітары і мандаліне ў аркестры, а таксама кіраваў танцавальнай групай. У 1949 годе эміграваў у Аўстралію. У 1950—1952 гадах адпрацаваў 2 прымусовых гады ў гарадку Ваяла (штат Паўднёвая Аўстралія). У 1952-м пераехаў у Адэлайду, дзе узяў царкоўны шлюб з Вольгай Пашкевіч, зь якой пазнаёміўся ў Ваяле. Празь некалькі гадоў далучыўся да ўжо створанага прыходу Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. Маючы добры голас, пачаў кіраваць царкоўным хорам. З 1955 году ўвайшоў у склад прыходзкага камітэту. Разам з братамі Левановічамі арганізаваў на кароткі час музычны гурт «Зорка». У 1961—1963 гадах пад час будоўлі царквы ў Адэлайдзе ўваходзіў у склад кантрольнага камітэту. Першыя гады сябраваў з закладальнікам беларускага рэлігійнага жыцьця ў Адэлайдзе айцом Шчурком, але вельмі хутка далучыўся да групы Ролсана, якая рэфармавала ў жыцьцё прыходу. У 1962 годзе выдаў артыкул «Пра жыцьцё беларусаў у Паўдзённай Аўстраліі». У 1979—1987 гадах стваральнік быў арганізатарам і кіраўніком мастацка-танцавальнага гурту «Лявоніха». Адначасна быў настаўнікам нядзельнай школы ў Адэлайдзе. Быў сябрам камітэту Фэдэральнай рады беларускіх арганізацыяў у Аўстраліі. Ладзіў пасылкі для дзетак у Беларусь і Летуву.  Адзін з удзельнікаў стварэньня Чарнобыльскага фонду і сябра камітэту Беларускага аб´яднаньня ў Паўднёвай Аўстраліі. Шматразова выбіраўся дэлегатам на сустрэчы беларусаў Аўстраліі. Доўгачасовы сябра як грамадзкага рэлігійнага беларускіх камітэтаў у Адэлайдзе. 4 студзеня 1987 году пасьвечаны ў ярэі. У 1987—1999 гадах настаяцель прыходу БАПЦ у Адэлайдзе. У 1999-м падаў у адстаўку з пасады настаяцеля. Адзін з закладальнікаў і старшыня Беларускага гістарычнага згуртаваньня ў Аўстраліі (да 2007 году). Удзельнік у зьбіраньня інфармацыі для кнігі «А хто там ідзе?».

7 верасьня 2009 году памёр ва ўзросьце 83 гадоў. Пахаваны на адэлаідзскіх могілках Парку стагодзьдзя ў сэкцыі Акацыя Е (анг. Acacia-E).

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць