Міхал Аляйнічак
Мі́хал Аляйні́чак (па-польску: Michał Olejniczak; нар. 31 студзеня 2001 году) — польскі гандбаліст клюбу «Індустрыя» і нацыянальнай зборнай Польшчы. Гуляе на пазыцыі цэнтральнага гульнёвага гульца.
Міхал Аляйнічак | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 31 студзеня 2001 (24 гады) | |
Рост | 193 см | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Індустрыя | |
Нумар | 5 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | |
2017—2020 | СМС Гданьск[d] | |
2020— | Індустрыя | |
Зборныя | ||
2018— | Польшча |
Кар’ера
рэдагавацьВыхаванец спартовага клюбу «Місь» зь ягонага роднага гораду Горава Велікапольскага[1]. У 2017 годзе прыяднаўся да гданьскай каманды СМС[2], дзе спачатку бараніў колеры рэзэрвовай каманды клюбу. У сэзоне 2018—2019 гадоў перайшоў у першую каманду, працягваючы пры гэтым выступаць у другой камандзе[1]. У 2020 годзе пачаў выступаць за клюб «Індустрыя», які ўважаецца адным зь лідэраў польскага гандболу. У складзе каманды шматкроць станавіўся чэмпіёнам краіны. У сэзоне 2021—2022 гадоў разам з камандай дакрочыў да фіналу Лігі чэмпіёнаў, дзе клюб саступіў «Барсэлёне» зь лікам 35:37. Аднак, у тым матчы гулец галамі не вызначаўся.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б «Debiut w I lidze i powołanie do kadry. Wielka szansa Michała Olejniczaka». Sportowe Fakty.
- ^ «13 zawodników zdało testy do SMS-u ZPRP Gdańsk. Wybrzeże zdominowało nabór». Sportowe Fakty.