Мікалай Шумейка

беларускі фізык-тэарэтык

Мікалай Максімавіч Шумейка (22 верасьня 1942, Дуброўна, Віцебская вобласьць — 15 чэрвеня 2016, Менск) — навуковец у галіне тэарэтычнай фізыкі, пэдагог. Доктар фізыка-матэматычных навук (1984), прафэсар (1987). З 1993 па 2015 гг. — дырэктар навукова-дасьледчай установы «Нацыянальны навукова-навучальны цэнтар фізыкі часьціц і высокіх энэргій» Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту[2].

Мікалай Шумейка

лац. Mikalaj Šumiejka
Дата нараджэньня 22 верасьня 1942(1942-09-22)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 15 чэрвеня 2016(2016-06-15) (73 гады)
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак фізык
Навуковая сфэра тэарэтычная фізыка
Месца працы
Вядомы як мэтад разьліку радыяцыйных эфэктаў у фізыцы часьцінак і высокіх энэргій, які атрымаў назву «мэтаду Бардзіна-Шумейкі»
Навуковая ступень доктар фізыка-матэматычных навук[d][1]
Узнагароды
ордэн Сяброўства мэдаль Францішка Скарыны

Біяграфія

рэдагаваць

У 1959 годзе паступіў на філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. У 1960 годзе перавёўся на фізычны факультэт БДУ. У 1964 годзе накіраваны для працягу вучобы на фізычны факультэт МДУ, які скончыў з чырвоным дыплёмам у 1966 годзе. Пасьля гэтага паступіў у мэтавую асьпірантуру на катэдру тэорыі атамнага ядра МДУ. Служыў у Савецкім войску. У 1970 годзе скончыў асьпірантуру й пачаў працаваць асыстэнтам на катэдры тэарэтычнай фізыкі БДУ. У 1971 годзе абараніў у Аб’яднаным Інстытуце Ядравых Дасьледаваньняў (АІЯД) дысэртацыю на атрыманьне вучонай ступені кандыдата фізыка-матэматычных навук па тэме «Дасьледаваньне некаторых працэсаў са слабай і электрамагнітнай узаемадзейнасьцю». З 1971 году па 1974 год працаваў старшым выкладчыкам, у 1976 годзе абраны дацэнтам катэдры тэарэтычнай фізыкі. На гэтай пасадзе ён адпрацаваў да 1985 году зь невялікім перапынкам з 1976 па 1978 гады, калі ён быў старшым навуковым супрацоўнікам катэдры[2]. У 1984 годзе Мікалай Шумейка абараніў доктарскую дысэртацыю на тэму «Радыёцыйныя эфэкты ў інклюзіўных лептан-адронных працэсах»[3]. З 1984 па 1985 гады Мікалай Шумейка — прафэсар катэдры тэарэтычнай фізыкі. У 1986 годзе Міалай Шумейка пераходзіць на працу ў «Інстытут ядзерных праблемаў» БДУ, дзе займае пасаду намесьніка дырэктара па навуковай працы. У 1993 годзе па яго ініцыятыве Пастановай Урада Рэспублікі Беларусь ствараецца «Нацыянальны навукова-навучальны цэнтар фізыкі часьцінак і высокіх энэргій» БДУ. З 1993 году працаў дырэктарам арганізаванага ім інстытуту. 1 кастрычніка 2015 году адбылося далучэньне да «Інстытуту ядзерных праблемаў» «Нацыянальнага навукова-навучальнага цэнтру фізыкі часьцінак і высокіх энэргій» БДУ.

У час работы на катэдры тэарэтычнай фізыкі Мікалай Шумейка чытаў курсы лекцыяў па электрадынаміцы, па квантавай мэханіцы, спэцыяльныя курсы для студэнтаў, якія спэцыялізуюцца на катэдры тэарэтычнай фізыкі. Адмысловыя курсы ён чытаў і пасьля сыходу на працу ў НДІ аж да 1999 гады. Пад яго кіраўніцтвам абаронена 12 кандыдацкіх дысэртацыяў. Ён быў кансультантам пры падрыхтоўцы 2 доктарскіх дысэртацыяў.

Прафэсар Мікалай Шумейка быў сябрам экспэртнай рады Найвышэйшая атэстацыйная камісія Беларусі, агульнага сходу НАН Беларусі, рады па каардынацыі фундамэнтальных і прыкладных дасьледаваньняў, саветаў па абароне дысэртацыяў. Ён быў сябрам вучонай рады АІЯД, намесьнікам старшыні каардынацыйнай рады па супрацоўніцтве з АІЯД, старшынём сэкцыі міжведамаснай экспэртнай рады й навуковым кіраўніком падпраграмы Дзяржаўнай праграмы навуковых дасьледаваньняў «Канвэргенцыя», намесьнікам старшыні сэкцыі й сябрам навуковай рады «Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаваньняў» (БРФФД)[4][5].

Творчасьць

рэдагаваць

Навуковыя працы па ядравай фізыцы, фізыцы элемэнтарных часьцінак і высокіх энэргій. Аўтар і суаўтар больш за 600 артыкулаў у навуковых выданьнях.

Сумесна з Дзьмітрыем Юр’евічам Бардзіным(ru) распрацаваны ўнівэрсальны каварыянтны мэтад разьліку радыяцыйных эфэктаў у калібраванай квантавай тэорыі поля, які атрымаў найменьне мэтаду «Бардзіна-Шумейкі» й шырока ўжываецца для ўліку радыяцыйных паправак у шэрагу працэсаў узаемадзейнасьці часьцінак. На падставе мэтаду «Бардзіна-Шумейкі», пры ўдзеле Тацяны Вікенцьеўна Кухта (Шышкіна) і Сяргея Іванавіча Цімошына распрацаваны мэтад уліку радыяцыйных эфэктаў у рэакцыях з палярызаванымі пачатковымі часьціцамі, з выкарыстаньнем якога вылічаны й прааналізаваны радыяцыйныя папраўкі ў працэсах лептан-нуклоннага і лептон-лептоннага ўзаемадзеяньняў. Сумесна з І. В. Акушэвічам, А. В. Сарокам, А. М. Ільічовым і інш. створаны альгарытмы й праграмы ўліку радыяцыйных эфэктаў, якія шырока прымяняюцца для аналізу экспэрымэнтальных даных у шэрагу міжнародных экспэрымэнтаў на паскаральніках вядучых лябараторый сьвету. Сумесна з калегамі з АІЯД і ЦЕРН ажыцьцёўлена распрацоўка і навуковае суправаджэньне вырабу ў прамысловасьці Беларусі шэрагу найважнейшых вузлоў калярымэтрычнай, мюоннай і магнітнай падсыстэм установак CMS і ATLAS на LHC (Вялікім гадронным калайдэры)[4]. Быў у ліку беларускіх дасьледчыкаў базона Гігса[6].

Узнагароды, прэміі

рэдагаваць

  • Ляўрэат прэміі Абʼяднанага інстытуту ядравых дасьледаваньняў (АІЯД) (1973; Расея)
  • Узнагароджаны знакам «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (1997),
  • Грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2001),
  • Указам Прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі ўзнагароджаны «Ордэнам Дружбы» (2003; Расея)
  • Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (19 сьнежня 2007)[7]

[10][11]

  • Ляўрэат Міжнароднай прэміі «Scopus Award Belarus» (2013)[12]

Бібліяграфія

рэдагаваць

  • Bardin D.Yu., Shumeiko N. M. On an exact calculation of the lowest-order electromagnetic correction to the point particle elastic scattering  (анг.) = Аб дакладным разьліку электрамагнітнай папраўкі самага нізкага парадку да кропкавага пругкага расьсейваньня часьцінак (бел.) // Nuclear Physics B : are peer-reviewed scientific journals = рэцэнзуемы навуковы часопіс. — Amsterdam: Elsevier, 1977. — Т. 127. — № 2. — С. 242—258. — ISSN 0550-3213.
  • Н. М. Шумейко. О приближенном вычислении электромагнитных поправок к глубоконеупругому LN-рассеянию.  (рас.) = Аб прыбліжаным вылічэньні электрамагнітных паправак да глыбокапругкага LN-расейваньня (бел.) // Ядерная физика (Physics of Atomic Nuclei) : навуковы часопіс. — Москва: Наука, 1979. — Т. 29. — № 6. — С. 1571—1580. — ISSN 0044-0027.
  • V. A. Mosolov, N. M. Shumeiko Radiative effects in deep inelastic scattering of polarized leptons by polarized nucleons.  (анг.) = Радыяцыйныя эфэкты пры глыбока няпругкім расьсейваньні палярызаваных лептонаў на палярызаваных нуклонах (бел.) // Nuclear Physics B : are peer-reviewed scientific journals = рэцэнзуемы навуковы часопіс. — Amsterdam: Elsevier, 1981, 10 August. — Т. 186. — № 3. — С. 397—411. — ISSN 0550-3213.
  • T. V. Kukhto, N. M. Shumeiko. Radiative effects in deep inelastic scattering of polarized leptons by polarized nucleons.  (анг.) = Радыяцыйныя эфэкты пры глыбока няпругкім расьсейваньні палярызаваных лептонаў на палярызаваных нуклонах (бел.) // Nuclear Physics B : are peer-reviewed scientific journals = рэцэнзуемы навуковы часопіс. — Amsterdam: Elsevier, 1983, 20 june. — Т. 219. — № 2. — С. 412—436. — ISSN 0550-3213.
  • Шумейко, Николай Максимович. Радиационные эффекты в инклюзивных лептон-адронных процессах: дисертация доктора физико-математических наук = Радыяцыйныя эфэкты ў інклюзіўных лептон-адронных працэсах: дысэртацыя доктара фізыка-матэматычных навук (бел.). — Менск: БДУ, 1983. — 310 с.
  • Жилко, В. В.; Петрович, Г. И.;Ушаков, Е. А.; Лавриненко, А. В.; Шумейко, Н. М. Применение декартовых тензоров в курсе электродинамики: методические указания и упражнения по курсу «Электродинамика» = Ужываньне дэкартавых тэнзараў у курсе электрадынамікі: мэтадычныя ўказаньні й практыкаваньні па курсе «Электрадынаміка» (бел.). — Менск: БДУ, 1988.
  • Шумейко Н. М., Сороко А. В. Радиационные эффекты в ГНР лептонах на нуклонах в полуинклюзивной постановке эксперимента.  (рас.) = Радыяцыйныя эфэкты ў ГНР лептонах на нуклонах у паўінклюзіўнай пастаноўцы экспэрымэнту (бел.) // Ядерная физика (Physics of Atomic Nuclei) : навуковы часопіс. — Москва: Наука, 1989. — Т. 48. — № 5. — С. 1571—1580. — ISSN 0044-0027.
  • N. M. Shumeiko. Radiative corrections and measureable observables in deep inelastic polarized lepton-nucleon scattering.  (анг.) = Радыяцыйныя папраўкі й вымерныя назіраемыя ў глыбока няпругкім палярызаваным лептон-нуклонным расьсейваньні (бел.) // Nuclear Physics B (Proceedings Supplements) : are peer-reviewed scientific journals = рэцэнзаваны навуковы часопіс. — Amsterdam: Elsevier, 1992, December. — Т. 29. — № 1. — С. 236—246. — ISSN 0920-5632.
  • Akushevich I. V., Shumeiko N. M. Radiative effects in deep inelastic scattering of polarized leptons by polarized light nuclei.  (анг.) = Радыяцыйныя эфэкты пры глыбока няпругкім расьсейваньні палярызаваных лептонаў на палярызаваных лёгкіх ядрах (бел.) // Journal of Physics G: Nuclear and Particle Physic : peer-reviewed journal. — York: University of York, 1994. — Т. 20. — № 4. — С. 513—531. — ISSN 0954-3899.
  • M.A. Baturitsky, V.A. Chekhovsky, I.F. Emelyanchik, N.M. Shumeiko, I.A. Golutvin, N.I. Zamyatin, O.V. Dvornikov. Charge-sensitive preamplifier IC for silicon calorimetry at colliders  (анг.) = Зарадаадчувальны папярэдні ўзмацняльнік IC для крэмнавай калярымэтрыі на калайдэрах (бел.) // Nuclear Physics B : are peer-reviewed scientific journals = рэцэнзуемы навуковы часопіс. — Amsterdam: Elsevier, 1995, 1 january. — Т. 352. — № 3. — С. 604—609. — ISSN 0550-3213.

  1. ^ Беларусь у асобах і падзеях (белар.)
  2. ^ а б Коллектив НИУ «Институт ядерных проблем» БГУ, коллеги, ученики и друзья. Николай Максимович Шумейко  (рас.) = Калектыў НДУ «Інстытут ядзерных праблем» БДУ, калегі, вучні і сябры. Нэкралёг: Мікалай Максімавіч Шумейка (бел.) // Вестник БГУ. Серия 1, Физика. Математика. Информатика. : часопіс. — 1916. — № 3. — С. 187—188. — ISSN 1561-834X.
  3. ^ Шумейко, Николай Максимович. Радиационные эффекты в инклюзивных лептон-адронных процессах: автореферат диссертации на соискание ученой степени доктора физико-математических наук: специальность 01.04.02 Теоретическая и математическая физика = Радыяцыйныя эфэкты ў інклюзіўных лептон-адронных працэсах: аўтарэфэрат дысэртацыі на атрыманьне вучонай ступені доктара фізыка-матэматычных навук: спэцыяльнасьць 01.04.02 Тэарэтычная й матэматычная фізыка (бел.). — Менск: Институт физики АН БССР, 1983. — 32 с.
  4. ^ а б Кароткая навуковая біяграфія (рас.). Нацыянальны навукова-навучальны цэнтар фізыкі часьцінак і высокіх энэргій (БДУ).
  5. ^ Аб некаторых пытаннях дзейнасці Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў (бел.) Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. 21 верасня 2004 г. № 1172 5/14879. Савет міністраў Рэспублікі Беларусь (27 верасьня 2004). — С. 40—42.
  6. ^ Прэзідыум НАН Беларусі высока ацаніў унёсак навукоўцаў БДУ ў даследаванні базона Хігса (бел.) Навіны і падзеі. БДУ (26 сакавіка 2015).
  7. ^ Аб узнагароджаньні М. М. Шумейка Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (рас.) Пастанова Прэзыдыюма Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь 19 сьнежня 2007 г. № 733-ПСР3. Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь (19 сьнежня 2007).
  8. ^ Першымі ўладальнікамі ганаровага званьня «Заслужаны работнік БДУ» сталі 58 выкладчыкаў і супрацоўнікаў ВНУ (рас.). БДУ. (15 кастрычніка 2010).
  9. ^ 1/13032 Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь (бел.) Нацыянальны рэестар прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2011 г. № 121, 1/13032. Указ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 26 кастрычніка 2011 г. № 491 (26 кастрычніка 2011). — медалём Францыска Скарыны С. 17, 18.
  10. ^ Пастановай Прэзыдыюма Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ад 15 чэрвеня 2011 г. № 35 прысуджаны (рас.). Нацыянальная акадэмія навук Беларусі.
  11. ^ Прысуджаны прэміі імя акадэміка Ф.І. Фёдарава 2011 году (рас.) Беларускі інстытут сыстэмнага аналізу й інфармацыйнага забесьпячэньня навуковай сфэры. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі (20 чэрвеня 2011).
  12. ^ Уручэнне прэстыжнай Міжнароднай прэміі «Scopus Award Belarus» 2013 адбылося ва ўрачыстай абстаноўцы ў Беларускім дзяржаўным універсітэце (бел.) Навіны і падзеі. БДУ. (3 красавіка 2013).

Літаратура

рэдагаваць