Мікалай Карцель

беларускі генэтык-вынаходнік трансгеннай бульбы

Мікала́й Алякса́ндравіч Ка́рцель (1937, Галяшы, Расонскі раён, цяпер Віцебская вобласьць, Беларусь — 2013) — беларускі генэтык-вынаходнік.

Мікалай Карцель
Дата нараджэньня 5 траўня 1937 (87 гадоў)
Месца нараджэньня Галяшы, Расонскі раён, Беларуская ССР, Савецкі Саюз
Дата сьмерці 1 красавіка 2013
Месца вучобы Беларускі лесатэхнічны інстытут (1959)
Занятак генэтык
Навуковая сфэра генэтыка
Месца працы Інстытут генэтыкі і цыталёгіі НАНБ
Вядомы як стваральнік трансгеннай бульбы з устойлівасьцю да хваратворных мікраарганізмаў
Навуковая ступень доктар навук (1984)
Узнагароды
Мэдаль Францішка Скарыны
Мэдаль Францішка Скарыны
прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1999)

Стварыў трансгенную бульбу з устойлівасьцю да хваратворных мікраарганізмаў і вусякоў, а таксама расьліны, здольныя пасьпяхова расьці на глебе, забруджанай нафтапрадуктамі і цяжкімі мэталамі. Доктар біялягічных навук (1984) і прафэсар (1991). Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (НАНБ, 1996) і заслужаны дзяяч навукі Беларусі (1999). 3-і кіраўнік Інстытуту генэтыкі і цыталёгіі НАНБ (1994—2004). Узнагароджаны мэдалём Францішка Скарыны (2009)[2].

Дачка Ала Мікалаеўна Карцелькандыдатка біялягічных навук.

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

У 1959 годзе скончыў Беларускі лесатэхнічны інстытут і ўладкаваўся памагатым таксатара Менскай лесаўпарадкавальнай партыі. У 1960-м стаў асьпірантам Беларускага тэхналягічнага інстытуту. У 1963 годзе ўладкаваўся асыстэнтам у Беларускі тэхналягічны інстытут[2]. У 1967-м працаўладкаваўся старэйшым навуковым супрацоўнікам у Інстытут генэтыкі і цыталёгіі Акадэміі навук Беларускай ССР[3]. У 1970 годзе сумесна зь Яўгенам Манцэвічам выдаў манаграфію «Генэтыка ў лесаводзтве» ў выдавецтве «Навука і тэхніка»[2]. У 1978 годзе заняў пасаду намесьніка кіраўніка ў навуковай працы Інстытуту генэтыкі і цыталёгіі (ІГЦ)[3]. У 1980-м сумесна зь Мікалаем Аляксандравічам Троіцкім кнігу «Генэтычная інжынэрыя». У 1981 годзе выйшла манаграфія «Эфэкты экзагеннай ДНК у найвышэйшых расьлінаў»[2]. У 1984-м атрымаў навуковую ступеню доктара біялягічных навук. У 1985-м адначасна стаў загаднікам лябараторыі ІГЦ. У 1986 годзе быў абраны сябрам-карэспандэнтам Акадэміі навук Беларусі. У 1989-м выдаў манаграфію «Біяінжынэрыя: мэтады і магчымасьці». У 1991-м атрымаў навуковую годнасьць прафэсара. У 1994-м заняў пасаду кіраўніка Інстытуту генэтыкі і цыталёгіі, а таксама выдаў разам з А.У. Лабанком і В.У. Фамічовай кнігу «Фітагармоны і фітапатагеннасьць бактэрыяў». У 1996 годзе быў абраны акадэмікам Акадэміі навук Беларусі[3].

Напісаў навуковыя працы пра генэтычнае пераўтварэньне расьлінаў, адбор і генэтыку дрэваў, радыяцыйны мутагенэз сельскагаспадарчых расьлінаў, а таксама вузавую і генэтычную інжынэрыю найвышэйшых расьлінаў. Распрацаваў спосаб генэтычнага пераўтварэньня і стварыў трансгенную бульбу. Распрацаваў генэтычна-малекулярную мапу жыта ў Беларусі і атрымаў зьвесткі пра ролю паўтораў ДНК у будове генома расьліны. Падрыхтаваў тлумачальны слоўнік па генэтыцы[3]. У 1999 годзе атрымаў ганаровую годнасьць заслужанага дзеяча навукі Беларусі[2]. У 2001-м атрымаў прэмію Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (НАНБ) за энцыкляпэдычны слоўнік «Генэтыка» разам Азімай Макеевай і Ганнай Мезенкай[4]. У 2005-м стаў загаднікам лябараторыі Інстытуту генэтыкі і цыталёгіі НАНБ, а таксама выдаў сумесна з Аляксандрам Кільчэўскім кнігу «Біятэхналёгія ў расьлінаводзтве» ў выдавецтве «Тэхналёгія». У 2006 годзе ў ЗША выйшаў даведнік «Рак шчытападобнай залозы», дзе адлюстравалі вынікі вывучэньня Мікалаем Карцелем малекулярна-генэтычных асаблівасьцяў разьвіцьця папілярных карцыномаў шчытападобнай залозы ў дзяцей. У 2009 годзе быў узнагароджаны мэдалём Францішка Скарыны[2].

Навуковая дзейнасьць

рэдагаваць

Мікалай Карцель выдаў звыш 470 навуковых працаў, у тым ліку 4 манаграфіі. Стаў аўтарам 8 патэнтаў і 4-х вынаходзтваў. Напісаў навуковыя працы ў галіне геннай інжынэрыі найвышэйшых расьлінаў. Дасьледаваў адбор і генэтыку дрэваў, а таксама радыяцыйны мутагенэз сельскагаспадарчых расьлінаў. Вывучыў фізыёляга-біяхімічнае і вузавае ўзьдзеяньне чужароднай ДНК на ген найвышэйшых расьлінаў. Распрацаваў атрыманьне некалькіх трансгенных сельскагаспадарчых расьлінаў. Стварыў сельгаскультуры з устойлівасьцю да хваратворных мікраарганізмаў і вусякоў, а таксама расьліны, здольныя пасьпяхова расьці на глебе, забруджанай нафтапрадуктамі і цяжкімі мэталамі. Выявіў функцыянальную ролю простых і складаных паўтаральных пасьлядоўнасьцяў у ДНК расьлінаў. Укараніў пашпартызацыю ДНК для гатункаў і лініяў расьлінаў. Стварыў насычаную маркерамі ДНК генэтычную мапу генома жыта для адбору гатункаў. Кіраваў дасьледаваньнем маркераў ДНК пры спадарожным адборы сельскагаспадарчых расьлінаў і генаў устойлівасьці да хваробаў, а таксама дыягностыкі хваробаў з выкарыстаньнем маркераў ДНК. Дасьледаваў генэтычная наступствы Чарнобыльскай катастрофы[2].

  1. ^ https://nasb.gov.by/bel/members/pamyati-uchenogo/kartel.php
  2. ^ а б в г д е ё Карцель Мікалай Аляксандравіч // Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, 2022 г. Праверана 9 лютага 2022 г.
  3. ^ а б в г Картэль Мікалай Аляксандравіч // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — С. 106. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0144-3
  4. ^ Ляўрэаты прэмій 2001 г. за лепшую навуковую работу // Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, 2022 г. Праверана 9 лютага 2022 г.