Маторская мова
Маторская мова — самадыйская мова ўральскае моўнае сям'і, на якой размаўлялі маторы. За сёньняшнім часам зьяўляецца мёртвай мовай.
Маторская мова | |
Ужываецца ў | Расеі |
---|---|
Рэгіён | Сыбір (поўнач Саянаў) |
Колькасьць карыстальнікаў | — |
Клясыфікацыя | Уральскія мовы
|
Афіцыйны статус | |
Пісьмо | лацінскае пісьмо |
Коды мовы | |
ISO 639-2(Т) | mtm, ymt |
ISO 639-3 | mtm |
Была распаўсюджаная ў рэгіёне паўночнае часткі Саянаў, непадалёк ад сучаснае мяжы Расеі з Манголіяй, у прыватнасьці носьбіты маторскае мовы жылі на абшарах ад места Мінусінск (паўднёвы захад Краснаярскага краю Расеі) уздоўж ракі Енісей па возера Байкал.
Кароткі нарыс
рэдагавацьПадзялялася на тры дыялекты: уласнаматорскі, тайгійскі, карагаскі (часам разгляданыя як асобныя мовы, між тым, адрозьненьні між дыялектамі не зьяўляюцца істотнымі).
За сёньняшнім часам панятак маторы ўжываецца як альтэрнатыўная назва кайбалаў — тэрытарыяльнае падгрупы хакасаў (варта адзначыць, што этнонім кайбалы, як і маторы, таксама паходзіць з самадыйскіх моваў).
Датычна сваёй клясыфікацыі маторская мова разам зь селькупскай ды камасінскай мовамі часта разглядаецца як частка паўднёвасамадыйскае падгрупы групы самадыйскіх моваў, аднак гэтая падгрупа зьяўляецца толькі спробай вылучэньня ў складзе самадыйскіх моваў падгрупы па тэрытарыяльнай прыкмеце.
Зьвесткі пра носьбітаў
рэдагавацьПерадусім вядомая паводле запісаў вандроўнікаў XVIII-пачатку XIX ст. Колькасьць носьбітаў маторскае мовы ўжо ў XVII не была большай за некалькі соцень чалавек. Паводле зьвестак фінскага філёляга і дасьледніка ўральскіх моваў Матыяса Кастрэна, апошні чалавек, які размаўляў па-маторску, памёр у 1839 року.
Крыніцы
рэдагаваць- Helimski, Eugen. 1997. Die Matorische Sprache: Wörterbuch – Grundzüge der Grammatik – Sprachgeschichte.