Марыя Праскурыўна
Марыя Праскурыўна (па-ўкраінску: Марія Проскурівна; 15 чэрвеня 1860, Кыбынці, Палтаўская губэрня, Украіна — 19 кастрычніка 1945, Кыбынці, Палтаўская вобласьць, Украіна) — украінская пісьменьніца[1].
Марыя Праскурыўна | |
па-ўкраінску: Марія Степанівна Проскурівна | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 15 (27) чэрвеня 1860 |
Памерла | 19 кастрычніка 1945 (85 гадоў) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьніца |
Мова | украінская мова |
Значныя творы |
|
Жыцьцяпіс
рэдагавацьМарыя Праскурыўна нарадзілася ў вёсцы Кыбынцы Палтаўскай губэрні ў сялянскай сям’і. Мела толькі вясковую адукацыю. Пісаць пачала ў маладым узросьце, але доўгі час ейныя творы не друкаваліся. Да 1914 году выйшлі толькі тры ейныя аповесьці — «Улася», «Пані пісарка» і «Зь сена да саломы»[2].
Пасьля паразы ўкраінскай вызваленчай барацьбы засталася жыць у СССР. Некалькі ейных апавяданьняў былі надрукаваныя ў савецкіх часопісах[2].
Сын пісьменьніцы — Міхайла Сяменка — быў адным з стваральнікаў новага літаратурнага кірунку ва ўкраінскай літаратуры — футурызму. Менавіта маці зь дзяцінства прывіла Міхасю Сяменку любоў да літаратуры[2].
Для творчасьці Марыі Праскураўны характэрныя бытавы характар, адлюстраваньне ў асноўным выпадкаў з жыцьця ўкраінскіх сялянаў. Аўтарка не зьвярталася да апісаньня палітычных праблемаў, рэвалюцыйнага руху. Зьвярталася пісьменьніца і да крымінальных сюжэтаў, дасьледавала фэномэн чалавечай жорсткасьці (апавяданьні «Сьвяты дух», «Адпор», «Маруся-Маскоўка»)[3].
Творы
рэдагавацьАповесьці й апавяданьні
рэдагаваць- «Улася»;
- «Од сіна до соломи»;
- «Пані писарка»;
- «Святий дух» (1927);
- «Опорок» (1928);
- «Маруся-Московка» (1912).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Ол. Луговий. Визначне жіноцтво України (укр.)
- ^ а б в Розсоха Людмила. Письменниця із роду кибинських козаків (укр.) // Прапор перемоги. — 2013. — № 34. — С. 7.
- ^ Брижіцька І. П. Кримінальні мотиви у творчості Марусі Вольвачівни, Марії Проскурівни та Тетяни Сулими // Науковий вісник Миколаївського державного університету. — Серія: Філологічні науки. — Вип. Вип. 22. — 2009. — С. 25—29.