Марцінас Мажвідас

Летувіскі лютэранін, першадрукар

Марцінас Мажвідас (па-летувіску: Martynas Mažvydas; к. 1510, Жамойць, Вялікае Княства Літоўскае — 21 траўня 1563, Рагніт, Прусія) — летувіскі першадрукар, пісьменьнік.

Марцінас Мажвідас
Martynas Mažvydas
JokubonisMazvydas.jpg
Помнік Марцінасу Мажвідасу ў Нацыянальнай бібліятэцы Летувы
Род дзейнасьці першадрукар, пісьменьнік, сьвятар
Дата нараджэньня к. 1510
Месца нараджэньня Жамойць, Вялікае Княства Літоўскае
Дата сьмерці 21 траўня 1563
Месца сьмерці Рагніт, Прусія
Грамадзянства Летува
Месца вучобы Кёнігсбэрскі ўнівэрсытэт
Занятак пісьменьнік, тэоляг і перакладнік
Подпіс M. Mažvydo autografas.jpg
Першая друкаваная летувіская кніга «Катэхізісу простыя словы» (1547)

ЖыцьцяпісРэдагаваць

Мажвідас нарадзіўся ў заходняй Жмудзі (Вялікае Княства Літоўскае) каля Новага Места(lt). З маладых гадоў далучыўся да Рэфармацыі. У 1539—1542 роках навучаўся ў віленскай пратэстанцкай калегіі. Падчас перабываньня ў Вільні пазнаёміўся з Абрагамам Кульваю ды Юрыем Заблоцкім(lt), творы якіх пазьней выдаваў.

З прычыны перасьледу каталіцкай царквы Мажвідас у 1546 року прыняў запрашэньне прускага герцага Альбэрта і пераехаў у Каралявец, дзе вывучаў багаслоўе ў Альбэртынскім унівэрсытэтце (1546—1548).

Дзеля распаўсюду пратэстанцкай веры ў Прусіі герцаг Альбэрт спрыяў перакладу і выданьню лютэранскіх тэкстаў па-старапруску і летувіску. У 1547 року, яшчэ падчас навучаньня, Мажвідас з калегамі выдалі першую летувіскамоўную кнігу «Катэхізісу простыя словы» (лет. Catechismusa Prasty Szadei), перакладзенай з польскамоўнага выданьня Лютэравага «Kleiner Katechismus».

У 1549 Мажвідас быў пастаўлены сьвятаром у Рагніце. Тут ён выдаў «Песьню сьв. Амброзія» з прадмовай па-летувіску. У 1554 стаў архідыяканам Рагніту. У 1559 выдаў у Кёнігзбэргу пераклад зь нямецкай мовы «Формы хрышчэньня». Сярод іншых ягоных працаў — першы летувіскі сьпеўнік «Хрысьціянскія гімны», выдадзеныя ўжо па ягонай сьмерці Барталямэўсам Вілентасам.

Памёр у Рагніце.

БібліяграфіяРэдагаваць

  • Catechismvsa prasty szadei, makslas skaitima raschta yr giesmes… — Königsberg: H. Weinreich, 1547. — 79p.
  • Giesme s. Ambraseijaus bey s. Augustina… — Königsberg. H. Weinreich, 1549. — 16p.
  • Forma chrikštima… — Königsberg: J. Daubman, 1559. — [42]p.
  • Gesmes chriksczoniskas, gedomas bažniczosu per adventa ir kaledas ik gramniču / [išleido B.Vilentas]. — Königsberg: J. Daubman, 1566. — [94]p.
  • Gesmes chrikščoniškas, gedomas bažniczosu per velikas ir sekminias ik adventa / [parengė ir išleido B.Vilentas]. — Königsberg: J. Daubman, 1570. — [350]p.
  • Lietuviškos maldos. — Karaliaučius, 1574.
  • Trumpas klausimas ir prieprovimas… // M.Liuteris Enchiridion: Katechismas mažas… — Königsberg: G.Osterberger, 1579, p.[67—72].
  • Parafrasis permanitina poteraus malda… — Königsberg, G. Osterberger, 1589. — 14 p.

Ушанаваньне памяціРэдагаваць

У 1979 року бронзавая статуя Мажвідаса пастаўленая ў Бірштанах, у 1997 — у Клайпедзе. З 1988 року імя Марцінаса Мажвідаса носіць Нацыянальная бібліятэка Летувы.

Імя Мажвідаса носяць вуліцы ў Вільні[1], Коўне й іншых населеных пунктах Летувы.

У 1990 у гонар Мажвідаса выдадзеная мастацкая маркіраваная капэрта.

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ M. Mažvydo gatvė Vilniuje(лет.) Vilniaus katalogas Праверана 2016-12-10 г.

ЛітаратураРэдагаваць

  • Trilupaitienė, Jūratė. Martynas Mažvydas: The First Lithuanian Hymns — Vilnius: Baltos lankos, 1998, 27 p.
  • Bense, Gertrud: Zum regionalen und personalen Umfeld des früheren preußisch-litauischen Schrifttums. In: Annaberger Annalen 4 (1996), Seite 55—67
  • Korsakas, Kostas et all. Martynas Mažvydas: Pirmoji lietuviška knyga. Vilnius, 1974.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Марцінас Мажвідассховішча мультымэдыйных матэрыялаў