Мантрым

(Перанакіравана з «Мантырым»)

Мантрым (? — па 1439) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, староста маркаўскі ў 1434 годзе.

Мантрым

Герб «Тапор»
Асабістыя зьвесткі
Памёр па 1439
Дзеці Багдан

Вотчынныя ўладаньні, відаць, знаходзіліся ў Маркаве (каля Салечнікаў і Жырмунаў)[1].

Імя рэдагаваць

Асноўны артыкул: Мантрым (імя)

Імя Мантрым (Монтрым) зьмяшчае той жа фармант (-монт-), што і Жыгімонт — літоўская (беларуская) форма старажытнага пашыранага германскага (гоцкага) імя Sigimunt, якое трапіла ў хрысьціянскі іменаслоў[2].

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Мантрым складаецца з фармантаў -монт- (-мунт-, -мунд-), які паходзіць ад гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі', і -рым-, які паходзіць ад гоцкага rimis 'спакой, стрыманасьць, непарухлівасьць'[3]. Такім парадкам, імя Мантрым азначае «непарушная гарлівасьць» (тое ж, што і імя Рымонт) і адпавядае старажытныму германскаму імю Rihmund[4].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Montrimi (Montrim[1]; 1 верасьня 1431 году)[5]; Montrim Markowiensis [tenutarii] (27 лютага 1434 году)[6]; Muntrim (1 жніўня 1439 году)[7].

Біяграфія рэдагаваць

Зь літоўскага баярскага роду. Відаць, быў у сваяцтве з Бутрымамі і Монтаўтамі, пра што сьведчыць гербавая роднасьць і блізкасьць уладаньняў.

Выступае як сьведка ў Чартарыйскай (1431 год) і Гарадзенскай (1434 год) умовах. У 1434 годзе быў старостам маркаўскім.

Меў сына Багдана, які ў 1440/1447 быў старостам ваўкавыскім. Разам з сынам выступае сьведкам ў наданьні Юрыя і Станіслава Радзівілавічаў віленскім францішканам ад 1 жніўня 1439 году (дакумэнт складаўся ў Салечніках)[1].

Мова і культура рэдагаваць

Асноўныя артыкулы: Ліцьвіны і Русіны

Да акту Чартарыйскага замірэньня (1431 год) прывесіў пячаць з рускім надпісам[8]:

МОНТРИМОВА

Пячаць з рускім надпісам таксама прывесіў да акту Гарадзенскай умовы (1434 год)[9].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б в Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 269.
  2. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 14, 23.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 24—25.
  5. ^ Бучинський Б. Кілька причинків до часів вел. князя Свитригайла (1430—1433) // ЗНТШ. Т. 76. — Львів, 1907. С. 135—136.
  6. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 105.
  7. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 172.
  8. ^ Semkowiczh W. O litewskich rodach bojarskich zbratanych z szlachtą polską w Horodle 1413 r. // Rocznik Polskiego Towarzystwa Heraldycznego we Lwowie. T. V, 1920. S. 49.
  9. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 101.

Літаратура рэдагаваць