Маляты

места ў Летуве
(Перанакіравана з «Малетай»)

Маля́ты (па-летувіску: Molėtai) — горад у паўночна-ўсходняй Летуве. Зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Маляцкага раёну Ўцянскага павету. Насельніцтва налічвае каля 6 тыс. чалавек. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштота.

Маляты
лет. Molėtai
Герб Малятаў Сьцяг Малятаў
Першыя згадкі: 1387
Горад з: 1539
Краіна: Летува
Павет: Уцянскі
Плошча: 3,77 км²
Вышыня: 155 м н. у. м.
Насельніцтва (2017)
колькасьць: 5762 чал.
шчыльнасьць: 1528,38 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 55°14′0″ пн. ш. 25°25′0″ у. д. / 55.23333° пн. ш. 25.41667° у. д. / 55.23333; 25.41667Каардынаты: 55°14′0″ пн. ш. 25°25′0″ у. д. / 55.23333° пн. ш. 25.41667° у. д. / 55.23333; 25.41667
Маляты на мапе Летувы
Маляты
Маляты
Маляты
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.moletai.lt/

Маляты зьяўляюцца адным з самых старажытных гарадоў Аўкштоты. У пісьмовых крыніцах Маляты ўпершыню ўзгадваюцца ў 1387 годзе, як паселішча якое належала віленскаму біскупу.

У нашы дні горад зьяўляецца папулярным месцам адпачынку для вільнян з-за таго што горад знаходзіцца ў прыгожым месцы, абкружаны з усіх бакоў сасновымі лясамі, а ў навакольлі ёсьць некалькі невялікіх азёраў (самае вядомае Аісета). У Малятах знаходзіцца адзіная ў Летуве астрафізычная абсэрваторыя.