Ліцьвінскі патрыятызм

пачуцьцё любові да Айчыны, прыхільнасьці да гістарычнага мінулага ВКЛ, характэрнае для прадстаўнікоў беларускае шляхты ў XVIII—XIX ст.

Ліцьві́нскі патрыяты́зм ці літві́нскі патрыяты́зм — пачуцьцё любові да Айчыны[a], прыхільнасьці да гістарычнага мінулага Вялікага Княства Літоўскага, характэрнае для прадстаўнікоў беларускае шляхты ў XVIIIXIX стагодзьдзяў[1].

Сэнс ліцьвінскага патрыятызму рэдагаваць

Ліцьвінскі патрыятызм гэта — любоў да культуры й мовы Беларусі. Аснова ліцьвінскага патрыятызму — ідэі ліцьвінства. Напрыклад, Адам Міцкевіч лічыў беларускую мову «…самай гарманічнай і з усіх славянскіх моваў менш за ўсё зьмененай…»[2].

Уладзіслаў Сыракомля казаў пра ролю беларускай мовы так:

«…Пекная гэта галіна славянскай мовы… і старая! Бо гэтая мова нашага Літоўскага статуту й заканадаўства на працягу двух стагодзьдзяў — XVI і XVII. I пашыраная! Бо сьмела можна сказаць, што на ёй размаўлялі тры чвэрці даўняй Літвы, народ, шляхта й паны…»

Беларускае сялянства выконвала вялікую культурна-гістарычную місію, захоўваючы родную гутарковую шматдыялектную мову. І сярод мясцовай шляхты ня зьнікла цалкам сувязь з роднай зямлёй.

Яе патрыятызм зьвязаны быў з былым Вялікім Княствам Літоўскім, і многія з шляхты лічылі сябе ліцьвінамі. Жыло, хоць часта й падсьвядома, пачуцьцё гістарычнай адасобленасьці, любові да Айчыны — ліцьвінскі патрыятызм[2].

Ён знаходзіў праяву й у цікавасьці да гісторыі ВКЛ, якая дасьледавалася ў Віленскім унівэрсытэце[2].

Ігнат Дамейка, знаходзячыся за мяжой, называў сябе ліцьвінам, маючы на ўвазе, што яго радзіма калісьці ўваходзіла ў склад Вялікага Княства Літоўскага.

Ураджэнец Магілёўскай губэрні гісторык і публіцыст Адам Кіркор пісаў:

…хіба Літва для таго, каб быць з Польшчай, павінна перастаць быць Літвой? Не! Я ліцьвін, — і ніколі гэтае пачуцьцё ўва мне ня будзе зьнішчана. Я люблю сваю Радзіму з усім юнацкім энтузіязмам, з усім мужчынскім самаахвяраваньнем»

Першым клясыкам новай беларускай літаратуры быў ураджэнец Бабруйшчыны шляхціц Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. У сваіх вершаваных аповесьцях і апавяданьнях ён адлюстраваў сельскае жыцьцё, духоўную прыгажосьць і працавітасьць сялян. У двухмоўнай камэдыі-опэры «Сялянка» («Ідылія»)[2].

Дунін-Марцінкевіч паказаў тагачаснае жыцьцё, калі паны размаўлялі па-польску, а мужыкі — па-беларуску. Стварэньне твораў на «мужыцкай» мове патрабавала немалой мужнасьці, паколькі іх не падтрымлівалі царскія ўлады й варожа сустракалі апалячаныя памешчыкі[2].

«…Ваш суд мне ня страшны, хай злосна скавыча
У будцы сабака, увагі на пса не зьвярну я.
Як раіць пясьняр Сыракомля, пішу я
Цяпер, як заўсёды, на мове мужычай…».

Нацыянальна-вызваленчае Паўстаньне 1863—1864 гадоў рэдагаваць

Пасьля Паўстаньня 1863—1864 гадоў на беларускіх землях вылучаецца ідэя нацыянальнага вызваленьня й абвяшчэньня нацыянальнай дзяржаўнасьці вылучалася беларускімі рэвалюцыйнымі дэмакратамі, якія ставілі задачу адраджэньня Беларуска-Літоўскае дзяржавы[3]

Беларуская Народная Рэспубліка рэдагаваць

Абвяшчэньне нацыянальнай дзяржавы беларусаў — БНР — стала апагеем ідэяў ліцьвінскага патрыятызму. Беларусы атрымалі сваю нацыянальную дзяржаву.

Аднак дзяржава не змагла рэалізаваць мэты ператварэньня ў сувэрэнную беларускую дзяржаву[3]. Як піша прафэсар М. С. Сташкевіч,

«…абвяшчэньне БНР адбылося ў вельмі складаных, супярэчлівых і вельмі неспрыяльных умовах <…> Неабдуманы крок некаторых сябраў Рады БНР, якія 25 красавіка 1918 г. накіравалі тэлеграму нямецкаму кайзеру Вільгельму з удзячнасьцю за вызваленьне Беларусі ад бальшавікоў, унёс раскол у беларускі палітычны рух і істотным чынам паўплываў на настрой шырокіх слаёў працоўнага насельніцтва.»

Глядзіце таксама рэдагаваць

Заўвагі рэдагаваць

  1. ^ То-бок да Беларусі (Літвы)

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Слоўнік тэрмінаў беларускае гісторыі (Заўважце: слоўнік на расейскай мове)
  2. ^ а б в г д Інфацэнтар Эўропа (Заўважце: крыніца на расейскай мове)
  3. ^ а б Сташкевіч М. С. Фармаваньне нацыянальна-дзяржаўнай ідэі й спробы яе рэалізацыі ў Беларусі ў канцы Х1Х-пачатку ХХ ст. // Асновы ідэалёгіі беларускай дзяржавы // пад рэд. Г. А. Васілевіча, я. с. Яскевіч. Менск: РІВШ, 2004. С.137-152.