Літамержыцы

места ў Чэхіі

Літамержыцы (па-чэску: Litoměřice [ˈlɪtomɲɛr̝ɪtsɛ]), Ляйтмэрыц (па-нямецку: Leitmeritz) — старажытны горад у Чэхіі, разьмешчаны ў даліне рэкаў Лабы (Эльбы) і Огржэ, прыкладна за 72 км ад Прагі. Колькасьць насельніцтва на 2004 год складала 25 687 чалавек.

Літамержыцы
Першыя згадкі: 1219[1]
Краіна: Чэхія
Кіраўнік: Радэк Лёвы[d][2]
Плошча:
  • 17,987203 км²[3]
Вышыня: 136 м н. у. м.
Насельніцтва:
Паштовы індэкс: 412 01
Нумарны знак: U
Геаграфічныя каардынаты: 50°31′59″ пн. ш. 14°7′53″ у. д. / 50.53306° пн. ш. 14.13139° у. д. / 50.53306; 14.13139Каардынаты: 50°31′59″ пн. ш. 14°7′53″ у. д. / 50.53306° пн. ш. 14.13139° у. д. / 50.53306; 14.13139
Літамержыцы на мапе Чэхіі
Літамержыцы
Літамержыцы
Літамержыцы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://www.litomerice.cz/

Гісторыя

рэдагаваць
 
Сучасны выгляд на Літамержыцы з узгорка Радабіл.

Афіцыйнай датай заснаваньня гораду лічыцца 1057 год, калі князь Спытыгнеў II заснаваў тут базыліку ў раманскім стылі, на месцы якой у XVII стагодзьдзі ўзьвялі катэдру сьвятога Стэфана. У X—XII стагодзьдзях Літамержыцы ўваходзілі ва ўладаньні дынастыі Пржэмысловічаў, якія, аднак, даравалі яго шляхетнаму роду Вэршоўцаў разам з горадам Жацец за ваенныя і палітычныя заслугі (да 1108 году).

У XIII стагодзьдзі Літамержыцы сталіся культурным цэнтрам краю. У прыватнасьці, тут ўзьніклі рэзыдэнцыі францысканскага і дамініканскага манаскіх ордэнаў. Горад паступова забудоўваўся мураванымі дамамі. У XV—XVI стагодзьдзях места асабліва актыўна забудоўвалася. Цягам шматлікіх стагодзьдзяў пераважнымі галінамі эканомікі Літамержыцаў заставаліся рамёствы, гандаль, вінаробства і рачны транспарт. У XIX стагодзьдзі тут пачала разьвівацца харчовая прамысловасьць. На сёньня ў Літамержыцах ладзяцца сельскагаспадарчыя выставы пад назвай «Гарод Чэхіі».

Славутасьці

рэдагаваць

Горад славіцца Катэдрай Сьвятога Стэфана, касьцёламі Сьвятога Войцеха і Сьвятога Вацлава, касьцёл Усіх Сьвятых, езуіцкая і дамініканская катэдры, касьцёл капуцынаў, сынагога. Непадалёк ад гораду месьціцца Клашцерац над Огржы, высокі ўзгорак Радабіл і былы падземны вайсковы завод Трэцяга райху Б5-Рыхард.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць