Ліліта Озаліня
Лі́літа О́заліня (па-латыску: Lilita Ozoliņa; 19 лістапада 1947, Рыга — 5 чэрвеня 2023) — савецкая і латвійская акторка тэатру і кіно. Заслужаная артыстка Латвійскай ССР (1983).
Ліліта Озаліня | |
Дата нараджэньня | 19 лістапада 1947 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 5 чэрвеня 2023[1] (75 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | |
Занятак | акторка |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm0654821 |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзілася ў Рызе, у сям’і інтэлігентаў: маці Альбэрціна, працавала памочнікам рэжысёра на нямецкай кінастудыі, бацька Арвід, быў лётчыкам-выпрабавальнікам. У дзесяцігадовым узросьце спрабавала атрымаць ролю пастушкі ў фільме «Рэха», але яе не ўзялі. Праз 8 гадоў Ліліта паступіла ў Народную студыю кінаактора пры Рыскай Кінастудыі.
У школьныя гады хацела займацца мэдыцынай, паралельна з вучобай у сярэдняй школе, вучылася ў мэдыцынскай вучэльні і практыкавалася ў якасьці мэдсястры ў Рэспубліканскай дзіцячай клінічнай бальніцы ў Рызе[2]. У 1966 годзе пачала працаваць у Мастацкім тэатры імя Яна Райніса. У 1969 годзе Ліліта скончыла студыю кінаактора, а ў 1971 — акторскі факультэт Латвійскай дзяржаўнай кансэрваторыі імя Я.Вітола.
У той жа час адбыўся яе дэбют у кіно, яна згуляла ролю Велты ў фільме «Калі дождж і вецер стукаюць у акно» (1967), які здымаў адзін з выкладчыкаў студыі, рэжысёр Алаіз Брэнч. Пасьля гэтага яна здымалася і ў іншых фільмах. Аднак, папулярнасьць ёй прынесла роля Марты ў фільме «Доўгая дарога ў дзюнах» (1980), зьнятым Алаізам Бренчам. Пасьля посьпеху ёй пачалі паступаць новыя прапановы роляў, у іх ліку мюзыкл «Кароткае настаўленьне ў каханьні», камэдыя «Асабістае жыцьцё Дзеда Мароза» (1982), палітычны дэтэктыў «Двайны капкан» (1985) і іншыя.
Актрыса ўдзельнічала ў грамадзкім і палітычным жыцьці СССР: з 1975 году — сябар КПСС; была дэпутатам Вярхоўнага Савета Латвійскай ССР[3].
Пасьля распаду СССР не мела працы на Рыскай кінастудыі. Працавала ў двух рыскіх тэатрах: у тэатры «Дайлес» і Рыскім тэатры расейскай драмы.
У 1994 годзе ўдзельнічала ў працы Рыскага Міжнароднага фэстывалю актораў кіно «Балтыйская жамчужына», была чальцом журы фэствалю пад старшынствам народнай артысткі СССР Віі Артмане. У 1997-м — зьяўлялася старшынёй журы гэтага фэстывалю.
Узнагароды
рэдагаваць- 1983 — Дзяржаўная прэмія СССР (1983) — за ролю Марты ў тэлефільме «Доўгая дарога ў дзюнах».
- 1983 — Заслужаная артыстка Латвійскай ССР.
- 2000 — прэмія імя Віі Артмане (Міжнародны фэстываль актораў кіно «Балтыйская жамчужына», Латвія) — за ўклад у латвійскае кіно.
- 30.03.2009 — афіцэр ордэну Трох зорак IV ступені (Латвія).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Mūžībā devusies Dailes teātra leģenda – aktrise Lilita Ozoliņa
- ^ Актриса Лилита Озолиня: важно, что ты можешь удивляться (ВИДЕО), Mixnews.lv. Mixnews.lv. Праверана 2016-04-06 г. Архіўная копія ад 2016-04-11 г.
- ^ Озолинь Лилита Арвидовна // Кино: Энциклопедический словарь / Гл. ред. С. И. Юткевич; Редкол.: Ю. С. Афанасьев, В. Е. Баскаков, И. В. Вайсфельд и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1987. — С. 640.