Ліга Эўропы УЭФА (па-ангельску: UEFA Europa League) — штогадовы эўрапейскі футбольны кубкавы турнір, які праводзіцца пад эгідаю УЭФА; другі па значнасьці пасьля Лігі чэмпіёнаў. Першапачатковая назва — Кубак кірмашоў (па-ангельску: Inter-Cities Fairs Cup), потым — Кубак УЭФА (па-ангельску: UEFA Cup). З сэзону 2009—2010 гадоў кубак зьмяніў фармат і назву і стаў звацца Ліга Эўропы.

Ліга Эўропы УЭФА
Заснаваны 1971
Колькасьць камандаў 58
Дзейны чэмпіён «Аталянта Бэргама»
(1 тытул)
Найбольш пасьпяховы клюб «Сэвільля»
(7 тытулаў)
Тэлевізійныя спадарожнікі Ліга чэмпіёнаў
Ліга канфэрэнцыяў
Вэб-сайт Афіцыйны сайт
2024—2025

Фармат турніру (пачынаючы з сэзону 2024—2025 гадоў): 4 кваліфікацыйныя раўнды (чацьверты раўнд кваліфікацыі афіцыйна завецца раўндам плэй-оф), лігавы турнір і плэй-оф (пачынаючы з 1/16 фіналу). Усе раўнды кваліфікацыі і плэй-оф (за выключэньнем фіналу) складаюцца з двух матчаў. Фінал складаецца з аднаго матчу на выбраным загадзя полі.

У лізе маюць права ўдзельнічаць уладальнікі кубкаў сваіх краінаў і каманды, якія занялі адпаведныя месцы ў сваіх чэмпіянатах. У залежнасьці ад месца іх краіны ў табліцы каэфіцыентаў УЭФА каманды пачынаюць барацьбу з таго ці іншага раўнду кваліфікацыі. Таксама ў другім, трэцім і чацьвертым кваліфікацыйным раўндзе да іх далучаюцца клюбы, якія прайгралі адпаведна ў першым, другім і трэцім кваліфікацыйных раўндах Лігі чэмпіёнаў. Пераможцы чацьвертага раўнду Лігі Эўропы, а таксама каманды, якія прайгралі ў раўндзе плэй-оф Лігі чэмпіёнаў, гуляюць у лігавым турніры (36 камандаў, кожная зь якіх гуляе 8 матчаў супраць абраных супернікаў). 8 найлепшых камандаў лігавага этапу выходзяць у 1/8 фінала Лігі Эўропы, а клюбы з 9-24 месцаў пачынаюць плэй-оф з фазы 1/16 фінала. З сэзону 2015—2016 гадоў пераможца розыгрышу Лігі Эўропы атрымлівае права на ўдзел у Лізе чэмпіёнаў наступнага сэзону.

Турнір быў заснаваны ў 1971 годзе. Найбольшую колькасьць разоў (сем) яго выйграваў гішпанскі клюб «Сэвільля».

Пераможцы

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць