Леанід Булавін

беларускі эколяг расьлінаводзтва

Леанід Аляксандравіч Булавін (нар. 1959, Жалвінец, Глускі раён, Магілёўская вобласьць, цяпер Беларусь) — беларускі эколяг расьлінаводзтва.

Леанід Булавін
Дата нараджэньня 11 красавіка 1959 (65 гадоў)
Месца нараджэньня Жалвінец, Глускі раён, Магілёўская вобласьць, Беларуская ССР, Савецкі Саюз
Месца вучобы Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія (1980)
Занятак навуковец, прафэсар
Навуковая сфэра экалёгія земляробства
Месца працы «Навукова-практычны цэнтар земляробства»
Вядомы як распрацоўнік спосабаў зьніжэньня наступстваў інтэнсіўнага земляробства
Навуковая ступень доктар навук (2003)

Доктар сельскагаспадарчых навук (2003) і прафэсар (2013). Аўтар навуковых працаў пра рэсурсаашчаджэньне і зьніжэньне наступстваў для навакольля ад выкарыстаньня сродкаў інтэнсіфікаваньня ў земляробстве.

У 1980 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію[2] паводле спэцыяльнасьці аграномія. У 1982 годзе працаўладкаваўся ў Навукова-дасьледчы інстытут земляробства і сэлекцыі. У 1985 годзе скончыў асьпірантуру. У 1999 годзе выдаў манаграфію «Аграэкалягічныя аспэкты адаптыўнага інтэнсіфікаваньня земляробства». У 2001 годзе ў Гомлі выдаў супольную манаграфію з Надзеяй Бачылай і Васілём Скіданам «Энэргарэсурсаашчадныя сыстэмы апрацоўкі глебы». У 2003 годзе выдаў супольную манаграфію зь Сяргеем Сарокай «Біялёгія паўзучага пырніка і комплексныя захады змаганьня зь ім»[3]. Зь 2003 году заняў пасаду вядучага навуковага супрацоўніка ў лябараторыі апрацоўкі глебы і дакладнага земляробства НПЦ земляробства.

  1. ^ Зьвязда (белар.)Выдавецкі дом «Звязда», 2014. — вып. 67 (27677). — С. 8. — ISSN 1990-763X
  2. ^ Даты, падзеі, людзі // Зьвязда : газэта. — 11 красавіка 2014. — № 67 (27677). — С. 8. — ISSN 1990-763x.
  3. ^ Булавін Леанід Аляксандравіч // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 356. — 473 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0295-4