Кейл Макар
Кейл Макар (па-ангельску: Cale Makar; нар. 30 кастрычніка 1998 году) — канадзкі хакеіст, абаронца клюбу «Каларада Эвэланш» з Нацыянальнай хакейнай лігі. У 2017 годзе быў абраны на драфце НХЛ клюбам «Каларада Эвэланш» у першым раўндзе пад агульным 4-м нумарам.
Кейл Макар | ||
---|---|---|
Рост | 180 см | |
Вага | 81 кг | |
Пазыцыя | абаронца | |
Кідок/Ловы | правы[d] | |
Грамадзянства | ||
Дата нараджэньня | 30 кастрычніка 1998[1] (26 гадоў) | |
Месца нараджэньня | ||
Клюб | Каларада Эвэланш | |
Драфт НХЛ | 4, 2017 Каларада Эвэланш | |
Гульнявая кар’ера | 2019 — цяпер |
Кар’ера
рэдагавацьЯшчэ хлопцам быў задрафтаваны клюбам «Мэдысын Гэт Тайгерз» з Заходняй хакейнай лігі ў 2013 годзе[2]. Пасьля гуляў у юніёрскай камандзе «Калгары Флэймз». Каб захаваць права ўдзелу ў NCAA, Макар у канцы сэзону 2014—2015 гадоў далучыўся да клюбу «Брукс Бандытс» з Албэрцкай юніёрскай хакейнай лігі, набраўшы пяць пунктаў у трох гульнях рэгулярнага сэзону. Дапамогшы «Бандытам» пракрочыць у фінал, Макар стаў трэцім сярод абаронцаў паводле вынікаў, паклаўшы на ўласны рахунак 7 пунктаў у 20 гульнях.
Дзякуючы хуткаму прагрэсу перад драфтам НХЛ у 2017 годзе, Макар зважаўся галоўным актывам і адным з найлепшых дасяжных абаронцаў[3]. Хакеіста апісвалі як дынамічнага фігурыста, які стварае пагрозу супернікам кожны раз, калі знаходзіцца на лёдзе[4]. У рэшце рэшт Макар быў абраны «Каларада Эвэланш» пад 4-м нумарам. Тым ня менш, хлопец не адразу прыяднаўся да каманды з НХЛ, а некалькі сэзонаў гуляў у студэнцкай лізе.
14 красавіка 2019 году «Эвэланш» склалі з Макарам трохгадовы кантракт пачаткоўца[5]. Першым голам у НХЛ адзначыўся адразу першым кідком падчас трэцяй гульні першага раўнду плэй-оф Кубка Стэнлі 2019 году супраць «Калгары Флэймз». Такім чынам, ён стаў першым абаронцам, які забіў гол у плэй-оф у сваім дэбюце. У першым жа матчы сэзону 2019—2020 гадоў хакеіст адзначыўся голам у браму «Вэгас Голдэн Найтс». Ён агулам правёў добры сэзон, за што быў уганараваны мэмарыяльным трафэем Калдэра як найлепшы навак году. У сваім другім прафэсійным сэзоне ён быў намінаваны на трафэй Джэймза Норыса, які атрымлівае найлепшы абаронца лігі, але здабыў трафэй у наступным сэзоне 2021—2022 гадоў. У тым жа годзе стаў уладаром Кубка Стэнлі.
Перад гэтым 24 ліпеня 2021 году канадзец узгодніў з «Эвэланш» новы кантракт на шэсьць гадоў на суму 54 мільёнаў даляраў[6][7]. Макар назьбіраў 20 пунктаў у першых 17 гульнях сэзону 2022—2023 гадоў, прычым ягоны 20-м гол быў здабыты ў гульні ў большасьці ў матчы супраць «Далас Старз» 21 лістапада 2022 году. Гэты гол надаў яму 200-ы пункт ў кар’еры НХЛ у 195 гульнях, такім чынам Макар найхутчэй сярод усіх абаронцаў лігі дакрочыў да такога паказьніку[8]. Папярэдні рэкардсмэн Сяргей Зубаў дасягнуў гэтай адзнакі за 207 гульняў[9]. 6 сакавіка 2024 году канадзец зрабіў свой першы хет-трык у НХЛ у пераможным матчы над «Дэтройт Рэд Ўінгс», што здараецца даволі рэдка для абаронцаў.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г Elite Prospects (анг.) — 1999.
- ^ «2017 Draft: Cale Makar rapidly gaining attention». NHL.
- ^ «Makar Following Jost’s Path To The NHL». NHL.
- ^ «Prospect Profile: Cale Makar». NHL.
- ^ «Avalanche Signs Cale Makar to Entry-Level Contract». NHL.
- ^ «Cale Makar Signs Six-Year Contract». NHL.
- ^ «Colorado Avalanche re-sign Cale Makar to six-year, $54M contract». ESPN.
- ^ «Cale Makar sets major NHL defenseman record in shootout victory at Dallas Stars». The Denver Gazette.
- ^ «Cale Makar becomes fastest defenseman in NHL history to reach 200 points». Daily Faceoff.