Караль Гутэн-Чапскі

польскі палітык, філянтроп

Караль Ян Аляксандар Гутэн-Чапскі (27 жніўня 1860, в. Станькаў Менскага павету, цяпер Койданаўскі раён — 30 студзеня 1904) — дзяржаўны дзяяч, прадпрымальнік, філянтроп.

Караль Гутэн-Чапскі
Караль Гутэн-Чапскі
Караль Гутэн-Чапскі

Герб «Ляліва»
Галава Менску
1890 — 1901
ПапярэднікМ. Галіневіч
НаступнікМечысаў Райкевіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 15 (27) жніўня 1860[1]
Памёр 17 (30) студзеня 1904[1] (43 гады)
Пахаваны
Род Чапскія
Бацькі Эмэрык Гутэн-Чапскі
Эльжбэта з Мэендорфаў
Жонка Марыя Леантына з Пуслоўскіх
Дзеці Фабіяна, Эльжбэта, Эмэрык Аўгуст Войцех, Войцех
Дзейнасьць мескі галава
Рэгаліі
Ордэн Сьвятой Ганны
Ордэн Сьвятой Ганны
Ордэн Сьвятога Станіслава зь мячамі II ступені

3 роду Чапскіх, сын Эмэрыка Гутэн-Чапскага.

У 1882 скончыў Дэрпцкі ўнівэрсытэт. У 1890—1901 гарадзкі галава ў Менску. Яго намаганьнямі ў горадзе адкрыты трамвай-конка (1892), электрастанцыя (1895), тэлефонная станцыя агульнага карыстаньня (1896), лямбард, начныя прытулкі, шпіталі, амбуляторыі; праводзіліся добраўпарадкаваньне, электрычнае асьвятленьне і інш. Садзейнічаў адкрыцьцю ў Менску Таварыства аматараў спорту (1892, яго старшыня), Таварыства аховы жанчынаў (1901), гарадзкога крэдытнага таварыства (1901), акгыўны чалец Менскага таварыства сельскай гаспадаркі. Меў маёнткі ў Менскім і Ігуменскім паветах (34,5 тыс. дзесяцін зямлі), піваварны завод у Менску (цяпер «Аліварыя»).

  1. ^ а б Karol Jan Aleksander Hutten-Czapski // MAK (пол.)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць