Дзьмітры Лукашэнка

(Перанакіравана з «Зьміцер Лукашэнка»)
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Лукашэнка.

Дзьмі́тры Алякса́ндравіч Лукашэ́нка — сын прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Займае пост старшыні цэнтральнага савету беларускага рэспубліканскага дзяржаўна-грамадзкага аб’яднаньня «Прэзыдэнцкі спартовы клюб»[1], таксама зьяўляецца сябрам НАК Беларусі[2].

Дзьмітры Лукашэнка
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 23 сакавіка 1980 (44 гады)
БССР
Бацька: Аляксандар Лукашэнка
Маці: Галіна Лукашэнка
Адукацыя: факультэт міжнародных адносін БДУ

Біяграфія рэдагаваць

Нарадзіўся 23 сакавіка 1980 году[3]. Скончыў факультэт міжнародных адносінаў Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Абараніў дыплём на тэму: «Выступ беларускіх спартоўцаў на міжнароднай арэне»[4].

Вайсковае званьне — капітан.

З 2005 — старшыня цэнтральнага савету рэспубліканскага дзяржаўна-грамадзкага аб’яднаньня «Прэзыдэнцкі спартовы клюб».

6 ліпеня 2006 году[5] абраны сябрам Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі.

З 11 сьнежня 2006 году — чалец арганізацыйнага камітэту па падрыхтоўцы і забесьпячэньні ўдзелу беларускіх спартоўцаў у XXIX летніх Алімпійскіх гульнях і XII Паралімпійскіх гульнях 2008 году ў Пэкіне (Кітайская Народная Рэспубліка)[6].

Узнагароды рэдагаваць

  • Мэдаль «80 гадоў памежных войскаў»[7]
  • Мэдаль «За выдатнасьць у ахове дзяржаўнай мяжы»[7]
  • Знакі «Выдатнік памежных войскаў» I і II ступені[7]

Міжнародныя санкцыі рэдагаваць

2 лютага 2011 году быў унесены ў Чорны сьпіс Эўразьвязу[8]. У рашэньні Рады Эўрапейскага зьвязу(be) ад 15 кастрычніка 2012 году Дзьмітры Лукашэнка быў пазначаны як «бізнэсовец з актыўным удзелам у фінансавых апэрацыях зь сям'ёю Лукашэнкі»[9]. Эўрапейскія санкцыі былі зьнятыя 15 лютага 2016 году[10].

21 чэрвеня 2021 году як сын Аляксандра Лукашэнкі й бізнэсовец, які зьяўляецца старшынёю дзяржаўна-грамадзкага аб’яднаньня «Прэзыдэнцкі спартовы клюб», ён зноў быў унесены ў Чорны сьпіс Эўразьвязу[1]. Рада Эўрапейскага зьвязу(be) адзначыла, што Дзьмітры Лукашэнка вядзе бізнэс праз клюб і кантралюе шэраг кампаніяў, таксама ён прысутнічаў на таемнай інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі ў верасьні 2020 году, такім чынам Дзьмітры Лукашэнка атрымлівае карысьць ад рэжыму Лукашэнкі й падтрымлівае яго[3][11]. 6 ліпеня да чэрвеньскага пакету санкцыяў ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[12], 7 ліпеня — Швайцарыя[13].

2 сьнежня 2021 году Дзьмітры Лукашэнка ды «Прэзыдэнцкі спартовы клюб» трапілі ў сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША[14], а таксама ў санкцыйны сьпіс Канады[15].

У 2022 годзе Дзьмітры Лукашэнка трапіў у чорны сьпіс Японіі[16].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б Хто ў чацьвёртым пакеце санкцыяў Эўразьвязу. Поўны сьпіс. Радыё Свабода (2021-06-10). Праверана 2021-09-10 г.
  2. ^ Сьпіс сяброў НАК РБ (рас.)
  3. ^ а б DURCHFÜHRUNGSVERORDNUNG (EU) 2021/997 DES RATES vom 21. Juni 2021 zur Durchführung des Artikels 8a Absatz 1 der Verordnung (EG) Nr. 765/2006 über restriktive Maßnahmen gegen Belarus (ням.). EUR-Lex(pl) (2021-06-21).
  4. ^ Searching for subjects of sanctions
  5. ^ Алімпійскі збор: абраныя новыя сябры НАК
  6. ^ «О создании организационного комитета по подготовке и обеспечению участия белорусских спортсменов в XXIX летних Олимпийских играх и XII Паралимпийских играх 2008 года в г. Пекине (Китайская Народная Республика)»(недаступная спасылка) (рас.)
  7. ^ а б в Какие медали носят сыновья Лукашенко?(недаступная спасылка) // kp.by, 07.07.2005  (рас.)
  8. ^ Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС (бел.). Наша Ніва (2011-10-11). Архіўная копія ад 2017-10-22 г.
  9. ^ EUR-Lex - 32012D0642 - EN - EUR-Lex (анг.). EUR-Lex(en)Праверана 2020-12-25 г.
  10. ^ Денис Лавникевич. (2016-02-15) Батьке простили старые грехи (рас.). Газета.Ru(uk)Праверана 2021-09-10 г.
  11. ^ wys. (2021-06-21) Syn i synowa Łukaszenki na nowej liście unijnych sankcji przeciwko Białorusi (пол.) Polska Agencja Prasowa(pl). Polsat News(uk)Праверана 2021-09-23 г.
  12. ^ Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain third countries with the Council Decision (CFSP) 2021/1002 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus (анг.). Рада Эўрапейскага зьвязу (2021-07-06). Праверана 2021-09-10 г.
  13. ^ Searching for subjects of sanctions
  14. ^ ЗША і Вялікая Брытанія пашырылі санкцыі адносна Беларусі Радыё Свабода Праверана 2021-12-12 г.
  15. ^ Канада ввела санкции против Дмитрия Лукашенко и семи структур Interfax Праверана 2021-12-09 г.
  16. ^ 資産凍結等の措置の対象となるベラルーシ共和国の個人及び団体 (яп.) Праверана 2022-04-20 г. Архіўная копія ад 2022-03-27 г.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць