Сьцярвятнік звычайны

(Перанакіравана з «Звычайны сьцярвятнік»)

Сьцярвятнік звычайны[1] — птушка падсямейства грыфавых сямейства ястрабіных. Зьяўляецца самым малым грыфам Афрыкі.

Апярэньне сьцярвятніка афарбавана ў белы колер з чорнымі доўгімі пёрамі па краях крылаў, што асабліва бачна ў палёце. Каля горла пёры маюць жаўтлявае адценьне. Галава ў сьцярвятніка лысая, са складкамі, і ярка-жоўтая, часам нават з аранжавай скурай. Такога ж колеру і пачатак дзюбы, канец якой, аднак, чорны. Лапы такія ж ярка-жоўтыя, як і дзюба. Хвост мае клінаваты форму. У маладых асобін апярэньне спачатку жоўта-карычневае і крыху плямістае. Па меры сталеньня яно робіцца больш бялейшым. Дарослыя асобіны дасягаюць велічыні ад 60 да 70 см і вагі ад 1,5 да 2,2 кг. Размах крылаў складае 165 см.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Сцярвятнік звычайны // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15), С.319