Джэрамі Грант
Джэрамі Грант (па-ангельску: Jerami Grant; нар. 12 сакавіка 1994 году) — амэрыканскі баскетбаліст клюбу «Портлэнд Трэйл Блэйзэрз» з НБА. У складзе зборнай ЗША рабіўся алімпійскім чэмпіёнам 2020 году.
Джэрамі Грант | ||
![]() | ||
Пазыцыя: | цяжкі форвард, цэнтравы, лёгкі форвард | |
Рост: | 203 см[1] | |
Вага: | 95 кг і 95 кг[1] | |
Грамадзянства: | ||
Нарадзіўся: | 12 сакавіка 1994 (31 год) | |
Альма-матэр: | ||
Драфт | ||
39, драфт НБА 2014 году | ||
Клюбная інфармацыя | ||
---|---|---|
Клюб | Портлэнд Трэйл Блэйзэрз | |
Нумар | 9 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | |
2012—2014 | Сырак’юз Орандж[d] | |
2014—2016 | Філадэлфія Сэвэнці Сыксэрз | |
2016—2019 | Аклагома-Сіці Тандэр | |
2019—2020 | Дэнвэр Нагетс | |
2020—2022 | Дэтройт Пістанз | |
2022— | Портлэнд Трэйл Блэйзэрз | |
Статыстыка на NBA.com |
Кар’ера
рэдагаваць26 чэрвеня 2014 году Грант быў абраны ў другім раўндзе драфту НБА пад 39-м нумарам клюбам «Філадэлфія Сэвэнці Сыксэрз»[3]. 29 верасьня 2014 году склаў з камандай чатырохгадовае пагадненьне[4]. 11 лістапада 2015 году зрабіў свой першы ў кар’еры дабл-дабл з 12 пунктамі і 10 падборамі, але клюю зазнаў паразу ад «Таронта Рэптарз».
1 лістапада 2016 году Грант быў абменены ў «Аклагому-Сіці Тандэр» у абмен на Эрсана Ільясова і абаронены драфт-пік[5]. У новым клюбе спартовец дэбютаваў на наступны дзень у матчы супраць «Лос-Анджэлес Кліпэрз», набраўшы шэсьць пунктаў, зрабіўшы два падборы і два блёк-шоты за 18 хвілінаў гульні[6]. 7 ліпеня 2018 году баскетбаліст узгодніз новы кантракт з клюбам[7], аднак ужо праз год быў абменены ў «Дэнвэр Нагетс» на выбар першага раўнду драфту 2020 году[8]. 25 лютага 2020 году ён набраў рэкордныя за кар’еру 29 пунктаў у пераможным зь лікам 115:98 матчы супраць «Дэтройт Пістанз»[9]. 22 лістапада 2020 году Грант падпісаў трохгадовы кантракт на 60 мільёнаў даляраў з «Дэтройт Пістанз». 17 лютага 2021 году спартовец набраў рэкордныя 43 пункты ў матчы супраць «Чыкага Булз»[10]. У ліпені 2022 году Грант стаў часткай дамовы, паводле якой ён далучыўся да «Портлэнд Трэйл Блэйзэрз». 8 лютага 2024 году Грант паклаў на свой рахунак 49 пунктаў у матчы супраць былой каманды «Дэтройт Пістанз»[11].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г д е https://cuse.com/sports/mens-basketball/roster/jerami-grant/10332 (анг.)
- ^ а б College Basketball at Sports-Reference.com
- ^ «Sixers Select McDaniels, Grant, Micic in the Second Round of the 2014 NBA Draft». NBA.
- ^ «Philadelphia 76ers sign former Syracuse forward Jerami Grant to 2-year deal». Syracuse.
- ^ «Thunder Acquires Jerami Grant and Trade Exception». NBA.
- ^ «Westbrook gets 35, leads unbeaten Thunder past Clips 85-83». ESPN.
- ^ «Thunder Signs Jerami Grant to Multi-Year Contract». NBA.
- ^ «Denver Nuggets acquire Jerami Grant from Oklahoma City Thunder». NBA.
- ^ «Jerami Grant’s career-high 29 points paces Nuggets past Pistons». Denver Post.
- ^ «Zach LaVine, Bulls rally from 25-point deficit to stun Pistons despite Jerami Grant’s career game». Detroit Free Press.
- ^ «Pistons win consecutive games for first time since October, beating Trail Blazers 128-122 in OT». ESPN.