Джа́рвіс (па-ангельску: Jarvis Island) — каралавая выспа ў цэнтральнай частцы Ціхага акіяна, знаходзіцца паміж Гаваямі і выспамі Кука. Агульная плошча выспы складае 4,5 км². Джарвіс быў адкрыты брытанцамі ў 1821 годзе, а ў 1858 годзе быў анэксаваны Злучанымі Штатамі. Выспа так сама вядомая пад назвай Ванкер (Bunker Island).

Jarvis Island.svg

ГеаграфіяРэдагаваць

На высьпе няма партоў ці прыстаняў, існуе толькі некалькі невялікіх затокаў, прыдатных да падыходу караблёў. У цэнтры Джарвіса знаходзіцца лягуна дзе на працягу дваццаці гадоў у ХІХ стагодзьдзі вялася здабыча гуана.

Клімат выспы трапічны, сьпякотны з высокай дзённай тэмпэратурай. Ночы значна халаднейшыя. Глеба выспы пераважна пяшчаная, паверхня ўздымаецца над морам на 7 мэтраў над ўзроўнем мора. Вакол выспы знаходзяцца каралавыя рыфы.

Знаходзячыся ў 35 км на поўдзень ад экватара, Джарвіс не мае крыніцаў пітной вады, што выклікала адсутнасьць буйной расьліннасьці. Сустракаюцца толькі невялікія кавалкі травы.

ГісторыяРэдагаваць

Выспа была адкрытая эўрапейцамі 21 жніўня 1821 году брытанскім караблём Eliza Francis, які належаў Эдварду Томасу і Вільяму Джарвісу, і кіраваўся капітанам Браўнам. У сакавіку 1857 году выспа была далучана да ЗША згодна з Guano Islands Act, і фармальна анэксаваная 27 лютага 1858 году. Некаторы час тут вялася здабыча гуана амэрыканскімі кампаніямі.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Джарвіссховішча мультымэдыйных матэрыялаў