Гэлена Раманоўская

Гэлена Людвікаўна Раманоўская (крыпт. Мая Эр, па мужы Шушкевіч; 13 (26) сьнежня 1908, Менск, Расейская імпэрыя — 17 траўня 1980, Менск, БССР) — пісьменьніца. Чалец Саюзу пісьменьнікаў Беларусі з 1934 г. Маці дзяржаўнага дзеяча С. С. Шушкевіча.

Гэлена Раманоўская
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 13 (26) сьнежня 1908
Менск, Расейская імпэрыя
Памерла 17 траўня 1980(1980-05-17)[1] (71 год)
Менск, СССР
Пахаваная Паўночныя могілкі Менску
Сужэнец Станіслаў Пятровіч Шушкевіч
Дзеці Станіслаў Шушкевіч
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьніца і перакладніца
Мова польская мова

БіяграфіяРэдагаваць

Нарадзілася ў сям’і чыгуначніка. Скончыла ў Менску польскую школу ды Польскі пэдагогічны тэхнікум імя Bronisława Wesołowskiego (1929) і Беларускі вышэйшы пэдінстытут (1934). Была сябрам польскай сэкцыі БелАПП (з 1929). Працавала настаўніцай у польскіх школах Койданава, потым у беларускай школе ў Менску. Адначасова працавала разам з У. Кавальскім на Беларускім радыё (1932—1937), дзе двойчы на тыдзень вяліся польскія перадачы, а таксама ў менскай газэце «Оrkа». У пасьляваенныя гады працавала настаўніцай у менскіх школах. Удзельнічала ў працы 1-га зьезду польскіх пралетарскіх пісьменьнікаў у Менску (1931), як дэлегат ад польскай сэкцыі ССП БССР — у рабоце 1-га Усесаюзнага зьезду савецкіх пісьменьнікаў (1934). Тады ж была запрошана да Н. К. Крупскай і ўручыла ёй свае кнігі. Літаратурная дзейнасьць Раманоўскай была спыненая ў сувязі з арыштам яе мужа — беларускага паэта С. Шушкевіча. Пахавана на Паўночных могілках Менску.

ТворыРэдагаваць

  • Z wiosną w zawody. Mińsk. 1933.
  • Pachnie ziemia. Powieść. Mińsk. 1934.
  • W walce o Sowiety. Inscenizacja dla dzieci w 3-ch obrazach. Mińsk. 1934.

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Internetowy Polski Słownik Biograficzny

ЛітаратураРэдагаваць

  • Кучар А. Ліса ў воўчай скуры // Літаратура і мастацтва. 30 ліпеня 1937.
  • Гапава В. І. Раманоўская Гэлена. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах. Т. 5. Мінск. 1995. С. 147.
  • Грышкевіч В. М. Раманоўская Гэлена. Бібліяграфія. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах. Т. 5. Мінск. 1995. С. 148.