Зьміцер Юры Юркевіч (Мітрыч)Рэдагаваць

Зьміцер Юры Юркевіч (Мітрыч) – аматар Гісторыі і Мастацтва, мастак –перформер- інсталятар, вандроўнік, пракуратар. Нарадзіўся 15.02.1975г. у г.Менску (па афіцыйнай інфармацыі –у г.Баранавічы) ,Вялікалітва (Рэспубліка Беларусь). Бацькі – выкладчыкі музыкі. Атрымаў поўную сярэднюю адукацыю (СШ), сярэднюю-спецыяльную (Мірская мастацка-рэстаўрацыйная вучэльня, столяр-рэчык па дрэве). Потым служыў у ВС РБ. Пасьля гэтага працягваў адукацыю ў Беларускім Унівэрсітэце Культуры (музэйная справа). Супрацоўнічаў з выставачным аб’яднаньнем “Рамзес”( як арганізатар выставачнай дзейнасьці і мастак).

Творчая дзейнасць.

1994-1997 гг.- займаўся выданьнем мастацка-літаратурнага “зрабі сам” (DIY) панк-часопіса , які меў розныя назовы , але больш вядомы, як –“Выгребная яма”.Выйшла 4 нумары (“Eh!”, “Выгребная яма”, “Выгребная Яма, Оловянные Консервы унд Лисичкин Хлеб”, “Выгребной ккошмар”).

2000г.- выдаў адзіны нумар стрэйт эдж панк-хардкор фэнзіна (sXe p/hc fanzine) “Left-Hunder” (удар злева).

З 1997г. , прыкладна да 2000г. (пазьней эпізадычна) браў чынны ўдзел у перформанс-выправах суполак “Тэатр Псіхічнае Неўраўнавагі” (Гальляша Свірына) й “Спецбрыгада Афрыканскіх Братоў” (Зьміцера Вішнева).

У той самы час быў удзельнікам нойз-індыстрыальнага гурта “Flowervill”.

У 1999 г., пад час дапамогі ў падрыхтоўцы першага міжнароднага фэстываля перформанса “Навінкі” разам з мастаком-жывапісцам Алесем Родзіным стварылі перформанс-суполку “Экледысоп” (яшчэ вядомая пад назвамі -“Зеледысоп”, “Экледыскоп”, “Посыдэлкэ”), якая праіснавала да 2004 года.

2003г. – пад час знаходжаньня ў Польшчы на фэстывале “Ночы рэвалюцыйнай паэзіі” заснаваў свой перформанс-праэкт - Дзяржаўную Суполку Пэрформансу ды Хаппінінгу (ДСП ды Х) “Механёры Культуры”. Адзінай мэтай якога да гэтай пары з’яўляецца адлюстраваньне начных трызьненьняў і мрой аўтара. Ладзілі перформансы на розных фэстывалях ,выставах, канцэртах, проста ў знакавых мясцінах , як на Вялікалітве (Беларусі), так і за яе межамі – Германія, Польшча, Україна,Расея.

З 2001 г. нябачнымі путамі звязаны з берлінскай арт-сядзібай “Тахелес” і фэстывалем “Дах”. Які ад звычайнай мастацкай выставы (2001-2003г.), з 2004г. дзякуючы агульным намаганьням Зьміцера Юркевіча й мастака-жывапісца Александра Родзіна (якія ўзялі пракуратарства ў свае рукі) пачаў пераўтварацца ў сапраўдны фэстываль эксперыментальнага мастацтва. Фэстываль адбываецца альбо ў Менску ,альбо ў Берліне.

З 2005 года з’яўляецца рэзідзентам “Тахелеса”. Дзе ладзіць перформансы, персанальныя (альбо не) інсталяцыйныя выставы ,альбо сумесна з Алесем Родзіным праводзіць чарговы “Дах”.

Нешта ,з літаратурных пошукаў, друкавалася ў “Навінках”,”Нашай Ніве”,”Тэкстах”.

Здымаўся ў мастацкіх стужках-жаху - “Случай з пацаном” й “Толькі мёртвыя нічога не палохаюцца”.

З’яўляецца адным з арганізатараў (разам з музычным гуртом “Рацыянальная дыета” Віктарам Жыбулем й Джэцці) і ўдзельнікам пастаноўкі п’есы Зданевіча, дзе згуляў ролю немца Ырэнталя.