Гран-пры Абу-Дабі

этап чэмпіянату сьвету ў гонках Формулы-1

Гран-пры́ Абу-Да́бі (па-арабску: سباق جائزة أبوظبي الكبرى‎) — аўтагоначнае спаборніцтва Формулы-1, якое ладзіцца з 2009 року на трасе Яс-Марына пад Абу-Дабі, сталіцай ААЭ.

Гран-пры Абу-Дабі
Яс Марына
Гісторыя
Праведзеныя гонкі 15
Першая гонка 2009
Лідэр (гоначнік) Сьцяг Вялікабрытаніі Льюіс Гэмілтан (5)
Лідэр (канструктар) Сьцяг Аўстрыі Рэд Бул Рэйсінг (7)
Траса
Працягласьць кола 5281 км
Працягласьць гонкі 306 183 км
Колькасьць колаў 58
Сэзон 2023 году
Поўл-пазыцыя
Подыюм
Найхутчэйшае кола
Вонкавыя спасылкі
abudhabigp.com

Мінуўшчына

рэдагаваць

Упершыню Формула-1 прыйшла ў Абу-Дабі ў 2007 року, калі тут зладзілі Фэст Формулы-1. Наведваньне было вольным, дзякуючы чаму фэст стаў найбуйнейшай сходкай формульных аўтамабіляў і гоначнікаў па-за ўласна спаборніцтвамі. Тады і было абвешчана, што з 2009 року Абу-Дабі прыме адзін з этапаў чэмпіянату.

Першае Гран-пры Абу-Дабі завяршала сэзон 2009 року. Гонка праходзіла ўвечары, таму выкарыстоўвалася асьвятленьне. Першым пераможцам стаў гоначнік Рэд Бул Сэбастыян Фэтэль. У наступным року гонка ўпершыню стала вырашальнай для чэмпіёнства: Сэбастыян Фэтэль другі раз перамог у Гран-пры, што дазволіла яму абысьці лідэра ў асабістым заліку Фэрнанда Алёнса і заваяваць тытул.

Гран-пры Абу-Дабі 2019 году року адбылося 1 сьнежня. На ім шасьціразовы чэмпіён Льюіс Гэмілтан здабыў «Вялікі шалом»: перамога ў кваліфікацыі, лідэрства цягам усёй гонкі і перамога ў гонцы.

Гонка 2021 року дзякуючы супярэчліваму судзейству скончылася перамогай Макса Вэрстапэна, а зь ёй і заваёвай чэмпіёнскага тытулу. «Мэрсэдэс» задаволіўся Кубкам канструктараў. Міжнародная фэдэрацыя аўтаспорту пакінула вынік гонкі бяз зьменаў, але кіраўніка гонкі Майкла Масі адхілілі ад выкананьня абавязкаў.

Трасу Яс Марыну распрацоўваў Герман Тыльке. Яна атрымала назву паводле разьмяшчэньня на востраве Ясе на ўсход ад Абу Дабі. У 2021 року канфігурацыю трасы зьмянілі, перарабіўшы шыкану ў 5-6-м паваротах і «шпільку» ў 7-м адзінай шпількай; трайную шыкану і левы паварот пад 90° у 11-14 паваротах замянілі адзіным крывым адцінкам; павялічылі шырыню трасы ў 17-20 паваротах, каб павялічыць хуткасьць.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць