Грамада (газэта)

Грамада (1 траўня — 11 чэрвеня 1917[1]) — першая беларуская газэта ў Менску.

Грамада
Тып газэта
Фармат штотыднёвік
Краіна Расейская імпэрыя
Галоўны рэдактар Аркадзь Смоліч
Заснаваная 1917
Закрытая 11 чэрвеня 1917
Палітыка Беларуская сацыялістычная грамада
Мова беларуская
Штаб-кватэра Менск

Выдадзена 4 нумары. Пяты нумар з карэктураю, што не пабачыў сьвет да ІІ Сусьветнай вайны захоўваўся ў Дзяржаўнай бібліятэцы БССР.

Рэдактарам і актыўным аўтарам быў Аркадзь Смоліч. Лічылася органам Беларускай Сацыялістычнай Грамады, зьмяшчала партыйную інфармацыю, аналітыку палітычных падзей, допісы з рэгіёнаў.

ЛітаратураРэдагаваць

  • Ліс А. Цяжкая дарога свабоды. — Мн.: 1992.

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ А. С. Ліс. «Грамада» // БЭ. Т. 5. — Менск, 1997. С. 389