Глебава Рудня
Гле́бава Ру́дня[1] — вёска ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласьці. Глебава Рудня ўваходзіць у склад Вішнёўскага сельсавету.
Глебава Рудня | |
трансьліт. Hliebava Rudnia | |
![]() | |
Першыя згадкі: | XVIII стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Магілёўская |
Раён: | Бабруйскі |
Сельсавет: | Вішнёўскі |
Насельніцтва: | 60 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 225 |
Паштовы індэкс: | 213831 |
СААТА: | 7208812016 |
Нумарны знак: | 6 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°58′42″ пн. ш. 29°10′51″ у. д. / 52.97833° пн. ш. 29.18083° у. д.Каардынаты: 52°58′42″ пн. ш. 29°10′51″ у. д. / 52.97833° пн. ш. 29.18083° у. д. |
Глебава Рудня на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Глебава Рудня | |
![]() |
ГісторыяРэдагаваць
У 1789 годзе вёска, 7 двароў, 41 жыхар, меліся млын, жалезная вытворчасьць. Было ва ўласнасьці казны. У складзе Бабруйскага староства Бабруйскага павету Менскага ваяводзтва. Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расейскай імпэрыі. У 1847 годзе ўваходзіла ў склад маёнтку Брожа Бабруйскага павету Менскай губэрні. У 1920 годзе адчыненая школа. У 1986 годзе ўваходзіла ў склад птушкафабрыкі «Бабруйская». Дзейнічае лясьніцтва. За 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі знаходзіцца Глебава-руднянскае радовішча пяску (пэрспэктыўныя запасы 43,2 млн м³)[2].
НасельніцтваРэдагаваць
- 2010 год — 60 жыхароў
- 2007 год — 46 жыхароў, 27 двароў
- 1999 год — 44 жыхары
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 75
- ^ Глебава Рудня // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2008. — 728 с. ISBN 978-985-11-0409-9. С. 170-171
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Глебава Рудня — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў