Геранім Валовіч

(Перанакіравана з «Геранім (Яраш) Валовіч»)

Геранім Валовіч (Яраш; к. 1573, Горадня — 1636, Цытавяны) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Пісар вялікі літоўскі (1589—1618), падскарбі дворны (1600—1605) і земскі літоўскі (1605—1618), падканцлер вялікі літоўскі (1618—1619), староста генэральны жамойцкі (з 1619)[1]. Трымаў Кобрынскае староста.

Геранім Валовіч
Геранім Валовіч
Геранім Валовіч
POL COA Bogoria.svg
Герб «Багорыя»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся к. 1573
Горадня
Памёр 1636
Цытавяны
Род Валовічы
Бацькі Рыгор Валовіч
?
Жонка Альжбета з Гаслаўскіх
Дзеці Тэкля Ганна
Дзейнасьць палітык
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Валовіч.

БіяграфіяРэдагаваць

 
Г. Валовіч, XVII ст.

Прадстаўнік шляхецкага роду Валовічаў гербу «Багорыя», сын Рыгора, ваяводы смаленскага. Меў братоў Андрэя, Яўстаха і Паўла.

Набліжаны да караля і вялікага князя Жыгімонта Вазы, быў ягоным сакратаром. Займаў шэраг дзяржаўных пасадаў.

У Горадні збудаваў мост празь Нёман. Фундаваў некалькі касьцёлаў, апекваўся будовай Цытавянскага кляштару бэрнардынаў.

Ажаніўся з Альжбетай Гаслаўскай (да 1608). У шлюбе меў дачку Тэклю Ганну.

Будучы падскарбіем вялікім літоўскім, зьмяшчаў свой герб «Багорыя» ці манаграму HW на манэтах Вялікага Княства Літоўскага:

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Анатоль Грыцкевіч. Валовічы // ВКЛ. Энцыкл. Т. 1. — Менск, 2005. С. 383.

ЛітаратураРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Геранім Валовічсховішча мультымэдыйных матэрыялаў