Гарадзец (Ровенская вобласьць)

Гарадзе́ц (па-ўкраінску: Городець) — вёска ва Ўладзімерацкім раёне Ровенскай вобласьці Ўкраіны. Цэнтар Гарадзецкай вясковай рады. Насельніцтва — 2109 асобаў.

Гарадзец
укр. Городець
Дата заснаваньня: 1540
Краіна: Украіна
Вобласьць: Ровенская
Раён: Уладзімерацкі
Вясковая рада: Гарадзецкая
Плошча: 52,21 км²
Вышыня: 160 м н. у. м.
Насельніцтва
колькасьць: 2675 чал.
шчыльнасьць: 51,24 чал./км²
Тэлефонны код: +380 3634
Паштовы індэкс: 34381
КААТСУ: 5620883001
Нумарны знак: BK / 18
Геаграфічныя каардынаты: 51°16′51″ пн. ш. 26°19′9″ у. д. / 51.28083° пн. ш. 26.31917° у. д. / 51.28083; 26.31917Каардынаты: 51°16′51″ пн. ш. 26°19′9″ у. д. / 51.28083° пн. ш. 26.31917° у. д. / 51.28083; 26.31917
Гарадзец на мапе Ўкраіны
Гарадзец
Гарадзец
Гарадзец
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Мінуўшчына рэдагаваць

У 1492 кароль Аляксандар Ягелончык падарыў мясцовасьць Юрыю Гальшанскаму. Імаверна, у XVI стагодзьдзі маёнтак знаходзіўся ва ўласнасьці Астроскіх. У сярэдзіне XVIII стагодзьдзя перайшоў да Караля Шыдлавецкага, мечніка смаленскага. Пасьля маёнтак перайшоў ва ўласнасьць роду Ўрбаноўскіх гербу «Прус I».

За часамі Антонія і Эльжбэты Ўрбаноўскіх гарадзецкі двор перажываў росквіт. Ня маючы дзяцей, яны заняліся стварэньнем бібліятэкі. Ад 1834 у іх цягам некалькіх рокаў зь перапынкамі гасьцяваў Юзэф Ігнацы Крашэўскі, займаючыся каталёгізацыяй бібліятэчных збораў, якія былі яму патрэбныя для падрыхтоўкі матэрыялаў па гісторыі Вільні. Тут ён таксама пазнаёміўся з Соф’яй Вароніч, зь якой узяў шлюб у 1838 року. У кнізе «Wspomnienia Wołynia, Polesia i Litwy», прысьвечанай Антонію Ўрбаноўскаму, ён згадае багацьце гарадзецкай бібліятэкі.

Па сьмерці Антонія, а пасьля й Эльжбеты Ўрбаноўскай маёнтак перайшоў да далёкіх сваякоў графаў Скаржынскіх. Цягам дваццаці рокаў маёнтак стаяў апусьцелы, вялізная бібліятэка і мастацкія творы расьцерушыліся.

У 1870 року маёнтак набыў расеец Курлоў, каля 1880 ён перайшоў да сям’і Пурбо. Каля 1893 року маёнтак ад Аўгуста пераходзіць да ягонага сына Каміля Пурбо(pl), які заняўся ў маёнтку гаспадарчай дзейнасьцю і адбудовай двару.

За польскім часам маёнтак Гарадзец стаў адным з найвялікшых на Валыні і лічыўся ўзорным. Пасьля пачатку Другой сусьветнай вайны Пурбо зьехалі адсюль, двор быў разрабаваны, а ўвесну 1940 року быў разабраны сам палац.

20 студзеня 1943 жаўнеры УПА падчас бою пад Гарадцом зьнішчылі нямецкі атрад, у склад якога ўваходзілі таксама ўласаўцы[1]. Па сканчэньні вайны была зьнішчаная капліца 1810 року, у якой браў шлюб Язэп Крашэўскі і былі пахаваныя прадстаўнікі роду дэ Пурбо.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары рэдагаваць

Крыніцы і заўвагі рэдагаваць

  1. ^ Олександр Денищук. Боротьба УПА проти німецьких окупантів. — 2008 Т. 1 «Волинь».

Літаратура рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць