ГОГ Гудмэ
«ГОГ» (па-дацку: GOG Håndbold) — дацкі гандбольны клюб з Гудмэ. Выступае ў Дацкай мужчынскай лізе. Свае хатнія матчы ладзіць на арэне Гудмэ-Галернэ.
ГОГ | |||
![]() | |||
Поўная назва | GOG Håndbold | ||
---|---|---|---|
Заснаваны | 1973 | ||
Арэна | Гудмэ-Галернэ Зьмяшчальнасьць: 2265 | ||
Чэмпіянат | Дацкая ліга | ||
2023—2024 | 3 месца | ||
Форма | |||
Клюбныя колеры | |||
| |||
Спасылкі | |||
Афіцыйная бачына | |||
![]() |
Гісторыя
рэдагавацьКлюб быў заснаваны 1 траўня 1973 году ў выніку аб’яднаньня трох мясцовых клюбаў. У 1987 годзе ГОГ упершыню прабіўся ў найвышэйшы дывізіён дацкага першынства, а ўжо ў 1992 годзе каманда сьвяткавала перамогу ў гэтым дывізіёне. У 2005 годзе ГОГ і «Свэнбарг» аб’ядналіся. Клюб яшчэ раз стаў чэмпіёнам Даніі ў сэзоне 2006—2007 гадоў. У 2009 годзе жаночая каманда была аддзеленая ад клюбу і ўтварыла ўласны клюб «Одэнсэ». 26 студзеня 2010 году ГОГ быў абвешчаны банкрутам і паніжаны да другога дывізіёну[1]. У сакавіку 2010 году клюб быў адноўлены. Новым генэральным дырэктарам стаў Каспэр Ёргенсэн, а старшынём каманды быў прызначаны Гэмінг Ван. Клюб даволі хутка вярнуўся ў найвышэйшы дывізіён, пачаўшы спаборнічаць на найвышэйшым узроўні ў 2013 годзе. У 2022 годзе клюб стаў чэмпіёнам Даніі, пры гэтым каманда ня толькі стала найлепшай у рэгулярных сэзоне, але і перамагла ў плэй-оф, толькі на адзіны гол апярэдзіўшы «Ольбарг».
Дасягненьні
рэдагавацьНацыянальныя
рэдагаваць- Дацкая ліга:
- : 1992, 1995, 1996, 1998, 2000, 2004, 2007, 2022, 2023
- Кубак Даніі:
- : 1990, 1991, 1992, 1995, 1996, 1997, 2002, 2003, 2005, 2019, 2022, 2023
- Супэркубак Даніі:
- : 2023