22 сьнежня. Пятніца. 19 00. Апошняя вікі-пятніца у гэтым годзе. рэдагаваць

Прывітанне,

Анансую апошнюю вікі-пятніцу ў гэтым годзе.

  • Пачынаем 19:00
  • 22 снежня - пятніца.

Расклад будзе вельмі просты. Як звычайна, дзелімся вікі-навінамі, байкамі і таму падобным, хтосці залівае фоткі або проста піша артыкулы.

 
Камароўка. Адкрыты рынак. З-за прылаўка. 2017

З жыццясцвярджальных пытанняў:

  1. Пішам справаздачу па вікі летніку. Так яна яшчэ не напісана... а год ужо падграбае да завяршэння. Таму я буду калдаваць над ёй.
  2. Плюс. Гэта апошняя запланаваная сустрэча у гэтым годзе. На наступны ніхто нічога не планаваў. Таму гэта апошні дзень калі мы можам вызначыцца ці працягваемі як працягваем вікі-пасідзелкі =)
  3. І канешне. У Фаланстэру у суботу стратэгічная сесія - добрая магчымасць унесці свае прапановы як арганизацыя можа удзельнічаць у вікі-руху. З канцэптуальных апошняя, бо мы завяршаем стратэгічнае планаванне.

Карты нас стале. Абірайце. --Mr. Zabej (гутаркі) 00:45, 21 сьнежня 2017 (MSK)[адказаць]

Вікі-сустрэча 10 лістапада рэдагаваць

Вітаю ўсіх.

Працягваем нефармальныя вікі-сустрэчы для ўсіх ахвочых.

У гэтую пятніцу, а 19.20. Па адрасе вул Захарава 77а, пам 2 (база Фаланстэра).

Я асабіста буду рыхтаваць фінансовую справаздачу па праекту Вікі-Летніка, і прапаную далучацца, усім, хто любіць лічыць і хоча дапамагчы.

Кожны, хто прыдзе, можа прапаноўваць і дапаўняць павестку сустрэчы сваімі тэмамі.

Ежу прыносьце з сабой :) --Svetit (гутаркі) 00:34, 8 лістапада 2017 (MSK)[адказаць]

Справаздача з сустрэчы.--Svetit (гутаркі) 22:06, 13 лістапада 2017 (MSK)[адказаць]

Урачыстае падпісаньне стратэгіі-2030 сусьветнага вікі-руха рэдагаваць

Прывітанне, удзельнікам,

Тут набліжаецца 26 кастрычніка, дзень калі сусветны вікі-рух будзе падпісваць Статэгію-2030 #wikimedia2030, якая распрацоўвалася каля году. У тым ліку і некаторыя актывісты з беларускай вікі-супольнасці прымалі ўдзел у распрацоўцы.

У гэты дзень, 26 кастрычніка, запрашаюцца ўсе прадстаўнікі ад юзэр-груп, філіялаў, індывіды для подпісу.

Сам дакумент: https://meta.wikimedia.org/wiki/Strategy/Wikimedia_movement/2017/Direction

Ці будзем мы падпісваць гэты дакумент ад юзэр-групы? --Mr. Zabej (гутаркі) 15:28, 14 кастрычніка 2017 (MSK)[адказаць]

Закрыцьцё беларускай Вікіпэдыі рэдагаваць

I have proposed that this wiki be closed.
Я прапанаваў, каб гэта вікі закрыта.
KATMAKROFAN (гутаркі) 04:15, 20 верасьня 2017 (MSK)[адказаць]

Парагатаць з ананізмусаў, якія вылезьлі са сваімі патаемнымі жаданьнямі, а таксама выказаць свае меркаваньні можна на МэтаВікі. -- Renessaince 10:17, 28 верасьня 2017 (MSK)[адказаць]

Трэба ж штосьці рабіць, а то зараз асобныя наркамаўскія прадстаўнікі будуць дбаць пра закрыцьцё праэкту! --Einimi (гутаркі) 19:43, 28 верасьня 2017 (MSK)[адказаць]

Мяркую, што ня варта марнаваць час на розныя правакацыі немаведама каго. Дзіўлюся толькі, што гэты запыт адразу не закрылі. --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 20:09, 28 верасьня 2017 (MSK)[адказаць]

  Вы можаце напісаць сваё меркаванне аб мета-вікі. Вашы каментары не абавязкова павінны быць на англійскай мове, але могуць быць і на беларускай мове. -- Nesmir Kudilovič (razgovor) 20:46, petak, 29. rujna 2017. (CEST)

Пакінуў меркаваньне, але ўсё адно жывы праект на існай згодна з аўтарытэтнымі крыніцамі моўнай норме зачыняць ніхто ня будзе. Таму хвалявацца няма чаго. Увогуле, рахунак KATMAKROFAN выглядае на ляльку нейкага іншага ўдзельніка, які проста збаяўся падаць падобны запыт ад свайго ўласнага імя. --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 00:11, 30 верасьня 2017 (MSK)[адказаць]
Трэба вынесьці яму папярэджаньне. «Барацьбіт» за мову Такіпона шкодзіць у розных праектах. Напрыклад, у вікіслоўніку Файл:Wiki.png У ямайскай Вікіпэдыі ён заблякаваны бестэрмінова. DobryBrat (гутаркі) 07:40, 30 верасьня 2017 (MSK)[адказаць]
Прагаласаваў.--Lesnas ättling (гутаркі) 20:06, 30 верасьня 2017 (MSK)[адказаць]
Please excuse the English. This proposal was closed as unsuccessful, and the wiki will remain open. StevenJ81 (гутаркі) 19:32, 6 лістапада 2017 (MSK)[адказаць]

Вікі-сустрэча 29 верасьня рэдагаваць

Вітаю ўсіх.

Распачынам нефармальныя вікі-сустрэчы для усіх ахвочых.

Першая — у гэтую пятніцу, а 19.00. Па адрасе вул Захарава 77а, пам 2 (база Фаланстэра).

Будзем гутарыць пра тое, як прайшла Вікі-Сустрэча цэнтральнай і ўсходняй Еўропы ў Варшаве.

Запрашаю ўсіх хто там быў (KarlKori, DobryBrat , Mr. Zabej) дзяліцца ўражаннямі! А усіх усіх, хто не быў — запрашаю паслухаць і натхніцца!

Ежу прыносьце з сабой :)

П. С. Крыху пра самі сустрэчы можна пачытаць тут.--Svetit (гутаркі) 19:53, 26 верасьня 2017 (MSK)[адказаць]

А вось і міні-суправаздача з сустрэчы на старонцы Вікіпедыя:Рэгулярныя сустрэчы-2017/Як прайшло.--Svetit (гутаркі) 21:54, 30 верасьня 2017 (MSK)[адказаць]

Назвы катэгорыяў пра асобаў рэдагаваць

У нас з даўніх часоў павялося, што назвы катэгорыяў пра асобаў маюць выгляд «Катэгорыя:Выбітныя асобы X». А ня так даўно, дзякуючы спадару Renessaince ў нас зьявілася старонка, якая тлумачыць, чаму варта ўнікаць словаў кшталту «выбітны» ў Вікіпэдыі. Да таго ж у Вікіпэдыі ня можа быць артыкулаў пра невыбітных асобаў па азначэньні, бо кожная асоба мусіць адпавядаць крытэрам значнасьці. Адпаведна, прапаную разьвязаць нарэшце гэтую праблему і спрасьціць падобныя катэгорыі да выгляду «Катэгорыя:Асобы X» (напрыклад, «Катэгорыя:Асобы Менску», «Катэгорыя:Асобы Швэцыі» і г. д.). Калі ня будзе пярэчаньняў, прапаную ўнесьці адпаведныя зьмены ў пагадненьні па назвах артыкулаў. Буду ўдзячны за меркаваньні. --Red_Winged_Duck 22:05, 16 верасьня 2017 (MSK)[адказаць]

Тут сапраўды, усё добра патлумачана, таму ўжо не схіліяюся да таго, каб абавязкова пакінуць «выбітны/вядомы» і г. д., таму   Падтрымліваю.--Lesnas ättling (гутаркі) 19:58, 17 верасьня 2017 (MSK)[адказаць]
  Падтрымліваю --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 07:29, 20 верасьня 2017 (MSK)[адказаць]
А дзеля чаго неабходна цяпер пераймяноўваць усё гэтае вялізнае дрэва катэгорыяў? Пакуль робат не працуе, давядзецца гэта ўсё рабіць уручную. «Разнабою» мы ня маем, усе катэгорыі пра асобаў пачынаюцца традыцыйны словам «выбітныя».
Колькі гадоў таму ў нас падобная праблема паўставала з назвамі катэгорыяў пра стагодзьдзі. Было прапанавана перайменаваць іх з нумарацыяй рымскімі лічбамі, як мы паўсюдна звыкліся бачыць назвы стагодзьдзяў. Вось гэта было б слушней, але тады  Zedlik не схацеў займацца аўтаматызацыяй, і так усё і сьціхла. Ці зоймецца хто масавым перайменаваньнем катэгорыяў «выбітных асобаў» у «асобы»/«постаці» і «арабскіх стагодзьдзяў» у «рымскія»? -- Renessaince 13:59, 20 верасьня 2017 (MSK)[адказаць]
Пра стагодзьдзі пакуль не абяцаю, а вось асобамі пляную заняцца. Уласна таму і распачаў тэму. --Red_Winged_Duck 14:21, 20 верасьня 2017 (MSK)[адказаць]
Пярэчаньняў ня маю. Магчыма, варта разгледзець варыянты пераносу ў «Постаці…» ці «Пэрсоны…». -- Renessaince 15:46, 20 верасьня 2017 (MSK)[адказаць]
Асабіста я ня бачу розьніцы між гэтымі варыянтамі. У нас былі асобы, таму асобаў і пакінуў у прапанове. Але калі нехта можа абгрунтаваць, чаму лепш той, ці іншы варыянт, вядома ж, запрашаем. --Red_Winged_Duck 16:32, 20 верасьня 2017 (MSK)[адказаць]

Праблемы беларускага вікі-руху рэдагаваць

Усіх вітаю! Тут робім прыярытызацыю праблемаў у беларускай вікі-супольнасці на сённяшні дзень. Патрэбны вашы думкі!

Калі ласка, усе, хто рэдагуе Вікіпедыю і іншыя вікі-праекты — адкажыце на 2 пытанні па спасылцы.

Вашыя новыя варыянты і каментары вітаюцца.--Svetit (гутаркі) 14:26, 6 верасьня 2017 (MSK)[адказаць]

Плянаваньне дзейнасьці супольнасьці на 2018. Запрашаем усіх! рэдагаваць

Прывітанне, На невялікай лятучцы з Ihar Dorinel і Svetit ўзнікла думка правесці серыю сустрэч па планаванню на 2018 год.

Важнасць:

  1. каб супольнасць развівалася планамерна і паступальна,
  2. бо ёсць выклікі для супольнасці, якія разавай актыўнасцю не вырашыш.
  3. падчас гэтых двух тыдняў я гатовы дзяліцца сваім досведам праектнага планавання.

Таму мы можам прысвяціць наступныя 2 тыдні для складання плана і напісання заяўкі на падтрымку.

Гэта працэс, у які можа быць улучаны кожны, хто жадае рэальна актыўнічаць у наступным годзе і мае свае ідэі. Першая сустрэча 5 верасня.

Тут мы накідалі старонку Планавання, якую будзем абмяркоўваць і запаўняць падчас сустрэч да 20 верасня. Магчымы ўдалены ўдзел у планаванні.

Калі ласка, далучайцеся! --Mr. Zabej (гутаркі) 11:13, 2 верасьня 2017 (MSK)[адказаць]

У гутарцы ўдзельнікаў Lesnas ättling і DobryBrat было ўзьнятае пытаньне перакладу парамэтраў карткак, якія атрыманыя зь Вікізьвестак. З мэтай адсочваньня пытаньня я ўнёс зьмены ў Модуль:Вікізьвесткі і стварыў адпаведную катэгорыю. Цяпер тыя парамэтры, якія ня маюць меткі клясычным правапісам у Вікізьвестках, будуць пазначацца сымбалем [d] ці проста спасылкай на элемэнт Вікізьвестак (напрыклад, Q42) і трапляць у новую катэгорыю. Для іх перакладу трэба перайсьці па спасылцы і дадаць адпаведную метку. Калі хто заўважыць недакладнасьці ці памылкі, пішыце, калі ласка, сюды. --Red_Winged_Duck 20:50, 27 жніўня 2017 (MSK)[адказаць]

Вельмі карысная катэгорыя. Зараз тут 598 артыкулаў з элемэнтамі зь Вікізьвестак, якія патрабуюць перакладу. Цікава будзе прасачыць дынаміку зьмяненьня іх колькасьці. Пакуль ня ўсе артыкулы маюць карткі, таму можа быць і павялічэньне. Але, калі дадаеш 1 раз пераклад у Вікізьвесткі, то ўсе артыкулы з падобнай катэгорыяй будуць яе ўжываць шматразова. Праца па масавым перакладзе дадзеных зь Вікізьвестак часовая, але вельмі карысная. DobryBrat (гутаркі) 21:21, 27 жніўня 2017 (MSK)[адказаць]
А ці можна працягваць рабіць звычайным спосабам (шляхам капіяваньня ўсяго шаблёну)? Бо, напрыклад, для мяне вось гэта — што кітайская мова, ды й да знаёмства зь Вікізьвесткамі я наўрад ці дабяруся ў бліжэйшы час :) А, прынамсі, у некалькіх артыкулах мог бы ўсё падправіць (у сэнсе, тут, а ня ў Вікізьвестках).--Lesnas ättling (гутаркі) 21:29, 27 жніўня 2017 (MSK)[адказаць]
Ніхто не забараняе і не зьбіраецца забараняць карыстацца карткамі, як і раней. Калі вы запоўніце палі карткі, то інфармацыя зь Вікізьвестак у гэтых палях адлюстроўвацца ня будзе. --Red_Winged_Duck 11:28, 28 жніўня 2017 (MSK)[адказаць]
Гэта добра :) --Lesnas ättling (гутаркі) 13:00, 28 жніўня 2017 (MSK)[адказаць]

А я дурны, таму нічога не зразумеў. Навошта гэта ўсё і якая карысьць? --Raviaka Ruslan (гутаркі) 22:44, 27 жніўня 2017 (MSK)[адказаць]

Людзі, я даўно ўжо засяроджваў увагу на тым, што недастаткова проста дадаваць у ВікіЗьвестках інтэрвікі на артыкулы, якія вы ствараеце. Запаўняйце прынамсі яшчэ два палі: меткі й апісаньні — гэта і ёсьць той неабходны мінімум, які дазволіць нам устаўляць шаблёны-карткі зь мінімальным наборам парамэтрам, якія ўводзяцца ўручную, але тым ня меней астатнія будуць падстаўляцца зь ВікіЗьвестак нармальнай беларускай мовай. -- Renessaince 10:53, 28 жніўня 2017 (MSK)[адказаць]
І дзе ж яны знаходзяцца гэтыя меткі й апісаньні?--Lesnas ättling (гутаркі) 13:00, 28 жніўня 2017 (MSK)[адказаць]
Напрыклад, калі адкрыць на рэдагаваньне артыкул Жорж Пампіду, то вы пабачыце, што ў шаблёне {{Палітык}} не запоўненае ніводнае поле, але пры гэтым у самім артыкуле картка выглядае дастаткова інфармацыйна. Усе гэтыя парамэтры і запоўненыя з дапамогай Вікізьвестак. --Red_Winged_Duck 11:28, 28 жніўня 2017 (MSK)[адказаць]
Я гэта ўжо паўгады як бачыў на вікіпедзіі й википедии, але так і не зразумеў як гэта працуе. Куды і што дадаваць? --Raviaka Ruslan (гутаркі) 00:19, 30 жніўня 2017 (MSK)[адказаць]
Спрабуйце, вучыцеся. Гэта вельмі важна. Вікізьвесткі ў будучым ператворацца ва ўнівэрсальны, шматмоўны кароткі энцыкляпэдычны даведнік. Зараз 586 артыкулаў з элемэнтамі зь Вікізьвестак, якія патрабуюць перакладу. DobryBrat (гутаркі) 09:27, 30 жніўня 2017 (MSK)[адказаць]
 Raviaka Ruslan, раю перачытаць першы камэнтар ад  Red Winged Duck — там жа патлумачана, як запаўняць прынамсі тыя недастатнія зьвесткі, якія ўжо цяпер у нас адлюстроўваюцца. Далей, як я ўжо казаў, пры стварэньні новых артыкулаў трэба пераходзіць у ВікіЗьвесткі і дадаваць ня толькі нашую інтэрвіку, але й меткі ды апісаньні. З удзельнікам  Lesnas ättling мы ўжо па гэтым пытаньні крыху паразмаўлялі па электроннай пошце, паколькі без выяваў патлумачыць на пальцах цяжка; але ж калі пытаньні застаюцца — калі ласка, вы маеце кантакты ў скайпе; далучайцеся да скайп-групы Вікіпэдыі, і давайце правядзем онлайнавую канфэрэнцыю (вылучыць у які-небудзь вечар прыкладна каля гадзіны), дзе я пастараюся патлумачыць асноўныя прынцыпы працы ў ВікіЗьвестках і адказаць на вашыя пытаньні. -- Renessaince 09:41, 30 жніўня 2017 (MSK)[адказаць]
Дзякуй,  Renessaince, без Вашага тлумачэньня было нічога не зразумець, а так усё не так страшна :). Наконт канфэрэнцыі: пабачым, лепш было б крок за крокам, але можа калі й гадзіну знайду. Дзякуй у кожным разе.--Lesnas ättling (гутаркі) 19:12, 30 жніўня 2017 (MSK)[адказаць]

Дзякуй, Renessaince, за канструктыў і за падтрымку. Вікізьвесткі яшчэ недаацэненыя. Як мне здаецца, яшчэ ня ўсе разумеюць, для чаго Вікізьвесткі патрэбныя і як яны працуюць. Зараз 650 артыкулаў з элемэнтамі зь Вікізьвестак, якія патрабуюць перакладу. DobryBrat (гутаркі) 13:55, 28 жніўня 2017 (MSK)[адказаць]

Што ёсьць, то ёсьць. Хаця справа ня толькі ў гэтым: кожны мае свае прыярытэты, свае магчымасьці. Зрэшты, асабіста я вырашыў, усё ж, паспрабаваць (гл. шаблён-картку тут).--Lesnas ättling (гутаркі) 19:31, 29 жніўня 2017 (MSK)[адказаць]

Катэдры, базылікі, касьцёлы, саборы рэдагаваць

Папярэдняе абмеркаваньне прывяло мяне да наступнага пытаньня: чаму калі гаворка заходзіць пра тэрыторыю былой Рэчы Паспалітай (Беларусь, часткова Латвія, Летува, Польшча, Украіна), то ў нас пры найменьні артыкулаў пра каталіцкія сьвятыні ўжываюцца толькі тэрміны «касьцёл» і «катэдра» («катэдральны касьцёл»), тым часам такія ж самыя каталіцкія катэдры ў Францыі, Італіі і г. д. называюцца царкоўнаславянізмам «сабор» на расейскі манер? На маю думку, такое разьмежаваньне стварае штучную тэрміналягічную блытаніну і нам варта ад яго адмаўляцца. --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 16:55, 8 жніўня 2017 (MSK)[адказаць]

Цэрквы і храмы рэдагаваць

Я даўно спрабую разабрацца ў нашай катэгарызацыі храмаў як будынкаў і цэркваў як установаў і заблытаўся канчаткова. Дакладней, у нас катэгарызацыя склалася гістарычна такім чынам, што «цэрквы» могуць азначаць як будынкі, так і арганізацыі; у той жа час хрысьціянскія храмы могуць дадавацца як у катэгорыю Цэрквы, так і ў Хрысьціянскія храмы ці нават проста Храмы; у катэгорыю Цэрквы могуць дадавацца любыя «цэрквы» як будынкі, аднак у той жа час гэтая катэгорыя зьяўляецца падкатэгорыяй да Праваслаўя, і адначасна існуе катэгорыя Праваслаўныя цэрквы, куды дадаюцца «цэрквы» як арганізацыі…

Калі зьвяртацца да інтэрвікаў, становіцца вельмі цяжка разабрацца, якая нашая катэгорыя мусіць адпавядаць ангельскай. Так, у нас катэгорыя Саборы ўключаная ў катэгорыю Хрысьціянскія храмы, падразумяваючы, што ў яе дадаюцца толькі хрысьціянскія саборы; аднак у зьвязанай ангельскай Cathedrals існуюць асобныя падкатэгорыі для каталіцкіх, праваслаўных, пратэстанцкіх і іншых сабораў. Катэгорыя Churches прызначаная для даданьня туды будынкаў хрысьціянскіх храмаў, у нас ёй адпавядае Хрысьціянскія храмы, і пры гэтым існуе «вісячая» катэгорыя Цэрквы (памятаем, яна ўлучаная ў катэгорыю Праваслаўе), куды ўключаныя храмы розных краінаў — а храмы, адпаведна, адносяцца да катэгорыі Рэлігія ў цэлым…

Пакуль што ў мяне склалася прыкладна такая прапанова ўпарадкаваньня ўсёй гэтай каламуці:

  • Найвышэйшая катэгорыя для будынкаў — Сакральныя збудаваньні, у якой Храмы ўключаюць храмы ўсіх канфэсіяў, а для хрысьціянскіх храмаў удакладняем Хрысьціянскія храмы. У гэтай катэгорыі ўдакладняем, што сюды ўключаюцца розныя будынкі для набажэнстваў усіх хрысьціянскіх канфэсіяў з абавязковым (за выняткам відавочных выпадкаў) канфэсійным прэфіксам: Праваслаўныя храмы, Пратэстанцкія храмы, Уніяцкія храмы, выключэньнем можа быць, напрыклад, Касьцёлы.
  • Найвышэйшая катэгорыя для арганізацыяў — Цэрквы, зь якіх да хрысьціянскіх адносім толькі Хрысьціянскія цэрквы (хаця адна з гэтых катэгорыяў можа быць і залішняй), і ў падкатэгорыях уключаем адпаведна розныя канфэсіі/дэнамінацыі ў разрэзе кантынэнтаў/краінаў/населеных пунктаў і да т. п.

Пляную заняцца «разграбаньнем» катэгорыі пра будынкі, але хацеў перш выслухаць вашыя меркаваньні: магчыма, знойдзецца лепшы варыянт тэрміналёгіі ў пляне двухсэнсоўнасьці панятку «цэркваў». -- Renessaince 14:01, 4 жніўня 2017 (MSK)[адказаць]

На маю думку, варта замяніць «збудаваньні» на «аб’екты» (як, напрыклад, у Польскай вікіпэдыі), бо тыя ж могілкі даволі цяжка назваць «збудаваньнямі». Ну і вядома, лепей «Касьцёлы», чым «Каталіцкія храмы», бо ў беларускай каталіцкай традыцыі царкоўнаславянізмы звычайна не ўжываюцца. --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 21:35, 4 жніўня 2017 (MSK)[адказаць]
Са збудаваньнямі такой блытаніны пакуль няма, як з «храмамі-цэрквамі», я пакуль што буду займацца апошнімі.
Вось яшчэ адзін момант: Саборы — гэта і «катэдры» таксама, як у ангельцаў, ці патрэбная асобная катэгорыя? Альбо лепей зрабіць, як гэта вырашылі палякі: каталіцкія і праваслаўныя катэдры Беларусі? -- Renessaince 13:07, 7 жніўня 2017 (MSK)[адказаць]
Саборы і катэдры — розныя рэчы. Адпаведна, катэгорыя Саборы мае прызначацца толькі для праваслаўных (у тым ліку грэцка-каталіцкіх) саборных цэркваў. Рымска-каталіцкія катэдры (анг. cathedral, фр. cathédrale, ням. Kathedrale, італ. cattedrale, гішп. catedral) «саборамі» называюць толькі ў расейскамоўнай традыцыі, насамрэч ім паводле статусу адпавядаюць «катэдральныя саборы» ў праваслаўных. Мяркую, трэба ствараць асобныя катэгорыі для праваслаўных і каталіцкіх катэдраў (як у Польскай Вікіпэдыі). --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 22:31, 7 жніўня 2017 (MSK)[адказаць]
У ням. мове Kathedrale называюцца галоўныя храмы біскупства для большасьці хрысьціянскіх канфэсіяў (кат., правасл., англік., часткова лют.). Зрэшты, як быць у катэгарызацыі з кірхамі? У ням. (адкуль прыйшло гэтае слова) die Kirche — хрысьціянскі храм (царква) любой канфэсіі. Існуе таксама панятак die Tempel — храм. Таму, на маю думку, было б лягічней казаць пра «лютэранскія цэрквы» (магчыма, за выключэньнем тых, што знаходзяцца ў Беларусі). Ці не?--Lesnas ättling (гутаркі) 22:53, 7 жніўня 2017 (MSK)[адказаць]
Так, для лютэранскіх таксама патрэбная асобная катэгорыя, адзінае што называцца яна мусіць Лютэранскія храмы (цэрквы пакідаем для супольнасьцяў хрысьціянаў як аб’яднаньня, як было апісана вышэй). die Kirche і die Tempel у нас на цяперашні час усе заносіліся ў катэгорыю Храмы, таму я й хачу іх падзяліць на «проста храмы» і Хрысьціянскія храмы. -- Renessaince 09:23, 8 жніўня 2017 (MSK)[адказаць]
Значыць, будзем рабіць усе Саборы (Cathedrals), Праваслаўныя саборы (Eastern Orthodox cathedrals) і Катэдры (Catholic cathedrals), дзякуй. -- Renessaince 09:23, 8 жніўня 2017 (MSK)[адказаць]

Крытэры для адбору ўдзельнікаў на замежныя падзеі рэдагаваць

Прывітаньне,

Тут вымалявался добрая сітуацыя. 3 вікі-ўдзельніка жадае паехаць на Сустрэчу Вікімедыі Усходняй і Цэнтральнай Еўропы. Мейсцаў толькі 2. Трэба выбраць.

Я напісаў базавыя крытэрыі, якія на мой погляд аснова. Для таго, каб можна было прымаць рашэньне, але магчыма іх недастаткова. Таму прашу выказацца супольнасць і саміх кандыдатаў KarlKori Ihar Dorinel DobryBrat

Часу зусім няшмат, бо арганізатары чакаюць з нецярпеннем.

--Mr. Zabej (гутаркі) 08:42, 19 ліпеня 2017 (MSK)[адказаць]

Прапанова дадатковых крытэраў рэдагаваць

  • Калі ўдзельнік/ца прадстаўляе на Сустрэчах Вікімэдыі адразу два беларускія разьдзелы, ён/яна павінен/на станоўча (прынамсі, талерантна) ставіцца да абодвух разьдзелаў. Удзельнік/ца які/якая заўважаны/а ў нянавісьці да калегаў (кшталту «забараніць разьдзел іншым правапісам», «іншы правапіс не чытальны/нікому не патрэбны» і да т. п.) прадстаўляць суполку на Сустрэчах Вікімэдыі ня можа.--Lesnas ättling (гутаркі) 11:03, 19 ліпеня 2017 (MSK)[адказаць]
Lesnas ättling, слушная прапанова. Уставіў яе ў правілы, паглядзіце. Калі ласка можаце правіць наўпрост, калі што лічыце патрэбным. --Mr. Zabej (гутаркі) 14:37, 19 ліпеня 2017 (MSK)[адказаць]
Дзякуй. Будуць яшчэ ідэі — дадам.--Lesnas ättling (гутаркі) 19:26, 19 ліпеня 2017 (MSK)[адказаць]
Згодна, трэба станоўчае стаўленне да дзвух раздзелаў!--Svetit (гутаркі) 14:35, 19 ліпеня 2017 (MSK)[адказаць]
:) --Lesnas ättling (гутаркі) 19:26, 19 ліпеня 2017 (MSK)[адказаць]

Рэкамэндацыі аб найменьні артыкулаў пра населеныя пункты рэдагаваць

Шаноўныя панове, калі ласка, вазьміце ўдзел у абмеркаваньні рэкамэндацыяў аб найменьні артыкулаў пра населеныя пункты. --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 23:54, 3 ліпеня 2017 (MSK)[адказаць]

Зьнікненьне кароткага зьместу ў асобных артыкулах рэдагаваць

Заўважыў, што на многіх старонках зьнікла адлюстраваньне зьместу. Напрыклад, Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар бэрнардынаў (Пінск), Валеўка, Дзяляцічы, Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Ішкальдзь) і г. д. Зьмест артыкулаў зьяўляецца адразу па праўцы (нават пустой), аднак праходзіць так усе артыкулы ня надта зручна. Пагатоў, не зразумела паводле якога прынцыпу адбылося тое зьнікненьне. Магчыма, хтосьці ведае, у чым прычыны і як гэта цэнтралізавана выправіць. --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 22:01, 9 чэрвеня 2017 (+03)[адказаць]

У сябе ня сутыкаўся з такой праблемай, але, магчыма, можа дапамагчы ачыстка кэшу браўзэру. --Red_Winged_Duck 14:18, 10 чэрвеня 2017 (+03)[адказаць]
На жаль, не дапамагло. Кароткі зьмест (сьпіс разьдзелаў і падразьдзелаў у невялікім акенцы зьлева, пад прэамбулай) не адлюстроўваецца на ПК у Chrome, FireFox і IE, на тэлефоне ў Chrome таксама не адлюстроўваецца (апроч артыкула Дзяляцічы, дзе ён зьявіўся ўва ўсіх браўзэрах). Але калі ў астатніх усё нармальна, то ня буду пераймацца. --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 23:12, 10 чэрвеня 2017 (MSK)[адказаць]
Цяпер бачу ў чым праблема, і сапраўды магу пацьвердзіць, што яна існуе і выпраўляецца пустой праўкай. Пакуль таксама не магу сказаць у чым прычына, магчыма, з штотыднёвым абнаўленьнем рухавіка нешта зламалася. Але звычайна такога кшталту праблемы самі праходзяць, мо нейкія праблемы ўжо з кэшам самога рухавіка, а ня браўзэру. --Red_Winged_Duck 23:23, 10 чэрвеня 2017 (MSK)[адказаць]
Дарэчы, у тых жа Дзяляцічах кароткі зьвест вярнуўся сам, без пустой праўкі. Мабыць, сапраўды, штосьці з кэшам рухавіка і ўсё хутка мае вярнуцца. --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 23:47, 10 чэрвеня 2017 (+03)[адказаць]
Штосьці ўжо месяц мінуў, а праблема засталася. Пагатоў, у іншых разьдзелах, здаецца, не сустракаў нічога падобнага. Можа, хто ведае, куды можна зьвярнуцца па дапамогу? --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 00:43, 8 ліпеня 2017 (MSK)[адказаць]
Праграмісты ўжо ўзяліся за праблему. --Red_Winged_Duck 13:26, 18 ліпеня 2017 (MSK)[адказаць]

Главы городов Беларуси рэдагаваць

Приглашаю дополнить и перевести в Белорусскую википедию статью: ru:Список глав крупных городов Белоруссии--Kaiyr (гутаркі) 19:06, 27 траўня 2017 (MSK)[адказаць]

Запрашэньне на Вікі-Летнік 2017 рэдагаваць

 
Вікі-Летнік 2017

Вікі-летніку — быць!

З 11 па 17 ліпеня мы спрабуем сабраць разам як актыўных вікі-рэдактараў беларускай супольнасці, так і навічкоў, якія толькі робяць першыя праўкі. Каб абменьвацца досведам, знаеміцца, планаваць разам — як развіваць беларускую вікі-супольнасць. Гэты Летнік — можа стаць традыцыяй штогадовай сустрэчы вікіпедыстаў. Вядома, што ўдзел не абавязковы, і можна рэдагаваць Вікіпедыю ўдалена, але досвед розных краінаў (Польшча, Арменія, Украіна, Германія…) паказвае, што калі людзі збіраюцца разам, самаарганізуюцца, працуюць не толькі онлайн але і офлайн — супольнасць Вікіпедыі становіцца мацней і прадуктыўней.

Уся актыўнасць залежыць ад нас, ну, як звычайна ўсе, што ў Вікіпедыі :) Таму, далучайцеся да дзвіжухі, запаўняйце анкету ўдзельніка. Прапаноўвайце вашы тэмы на даклад ці майстар-клас (тут не трэба быць мега-экспертам, дастаткова проста жадаць падзяліцца тым, што вы ўжо ведаеце і робіце ў Вікіпедыі).

Падрабяйзей апісанне Летніка тут. Па любых пытаннях пішыце на пошту falanster.by@gmail.com, ці мне.

Калі ласка, прапаноўвайце паўдзельнічаць у Летніку тым, каму гэта можа быць цікава.

--Svetit (гутаркі) 16:13, 22 траўня 2017 (MSK)[адказаць]

Стратэгічнае плянаваньне вікі-супольнасьці рэдагаваць

 
right}}

Гэта тычыцца кожнага актыўнага вікірэдактара і вікі-актывіста.

29 сакавіка, 19:00 абмяркоўваем стратэгію вікі-руху да 2030 году. Па-першае, гэта будзе наш унёсак у сусветны рух; па-другое, вызначэнне прыярытэтаў для мясцовай вікі-супольнасці.

Вельмі важна, каб мы таксама паўдзельнічалі ў гэтай падзеі. Перад наведваннем, калі ласка азнаёмцеся са спасылкамі, яны дапамогуць зрабіць размову плённай.

Для іншагародніх магчымы ўдалены ўдзел: паведамце на пошту: falanster.by@gmail.com свой скайп аккаунт

Карысныя спасылкі рэдагаваць

  1. Падборка звестак, на базе якіх можам абмяркоўваць.
  2. Тут агульныя падыходы іншых філіялаў
  3. Якіх прынцыпаў прытрымліваемся падчас дыскусіі

--Mr. Zabej (гутаркі) 11:41, 26 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]

Вікі-летнік 2017. Заяўка на грант рэдагаваць

Вітаю, вікі-рэдактараў і актывістаў. Тут ваўсю пішам заяўку на грант для Вікі-летніка 2017.

Зараз ужо патрэбна вычытка, і калі у вас есць — дапаўненні. (Праўце адразу на мета, ці пішыце у каментарах пытанні, заўвагі). Калі вы з ангельскай не вельмі — глядзіце прэзентацыю (заяўка напісана па ей і канспекту з апошняй сустрэчы).

Заўвагі прымаюцца на працягу пятніцы і суботы.

Запрашаю вікі-рэдактараў падтрымаць справу — пазначыць свой нік (і абгрунтаванне) тут (пад надпісам Endorsements).

Усе, хто жадае прыняць удзел, як у падрыхтоўцы, так і потым у самім летніку — пішыце :) Летнік можа стаць першым злетам супольнасці са ўсей Беларусі, і абменам досведам. --Svetit (гутаркі) 23:51, 23 лютага 2017 (+03)[адказаць]

Вікі-летнік 2017. Сустрэча па падрыхтоўцы. Хто зацікаўлены?! рэдагаваць

Раблю тут рэпост паведамлення ад Удзельнік:Mr. Zabej:

"Паважаны, вікі-актывіст,
На мой погляд зараз у вікі супольнасць Беларусі папаўняецца новымі людзьмі. Для таго каб умацаваць сувязі паміж новымі удзельнікамі і адмыслоўцамі варта сустрэцца ў рэале. Такой сустрэчай можа быць Вікілетнік.
Папярэдні пост з апытаннем, паказаў жывы інтарэс супольнасці да тэмы Вікілетніка 2017, але для пачатку падрыхтоўкі важна, каб мы сустрэліся і абмеркавалі ў рэале сумневы і пажаданні. Таму...
Запрашаю на вікі сустрэчу ў аўторак (21 лютага) вечарам, 19:00 пачынаем.
Асноўная тэма прэзентацыя ідэі "Вікілетніка". Я зраблю паўэр-поінт прэзентацыю, дзе апішу ідэю, прадстаўлю, што ўжо зроблена і адкажу на пытанні, наогул можна абмеркаваць усе рызыкі і хваляванні.
Задача сустрэчы: зацікавіць супольнасць і сабраць максімальна баяздольную каманду для падрыхтоўкі і правядзення. Насамрэч не так шмат трэба.
Чаму важна ўдзельнічаць на сустрэчы?
1. Разам вырашаем ці ладзім Вікі-летнік наогул у гэтым годзе? А час зручны таму, што ёсць шмат разагрэтых мясцовых супольнасцяў (навічкоў), іх цікавасць, пачынаецца вікі-клуб, конкурс Віківясна закручваецца. Гэта вельмі зручны момант для наступнага кроку ў развіцці супольнасці. Не факт, што ў наступным годзе можна будзе такую цікавасць сабраць без звышнамаганняў, таму час дзейнічаць.
2. Таксама без удзелу вікі-супольнасці, гэту задачу будзе складана асіліць. Неаходна дапамога не толькі ў складаных задачах, але і ў простых анлайн і афлайн задачах. Калі кожны возьме хаця б кавалачак, справа будзе зроблена разам, талакой.
3. Наогул, на мой погляд, Вікілетнік - мае сэнс, таму што можа стаць мерапрыемствам, дзе супольнасць аб'яднаецца ў рэале сумеснай справай і стане мацней.
Дата і дзень: аўторак, 21 лютага.
Пачатак 19:00
Адрас: Захарава, 77а, пам 2б.
Карта https://falanster.by/be/kantakt
#уаўторакабоніколі"

Хто будзе? Пішыце тут. Як-што — пытайце.--Svetit (размовы) 13:12, 18 лютага 2017 (+03)[адказаць]

Вікі-летнік 2017. Самаарганізуемся? рэдагаваць

Паважанае вікі-спадарства,

У нашых галовах назрэла ідэя — правесці Вікі-летнік ў сярэдіне гэтага года. Ідэю падтрымалі ​KarlKori, Svetit, Hanylka, Ihar Dorinel​ і пачалі самарганізоўвацца. Вядома, што целегу трэба рыхтаваць зімой для лета, таму дадаў тут апытанку. Якую тэму вам бы хацелася б раскрыць для ўдзельнікаў падчас мерапрыемства? Калі не маеце ФБ, проста напішыце тут у каментах ваша стаўленне або ваш удзел у мерапрыемстве. Буду удзячны.

На трэла бордзе пачалі рыхтаваць задачы.

З павагай, --Mr. Zabej (гутаркі) 12:56, 14 лютага 2017 (+03)[адказаць]

Якія артыкулы вылучыць на Віківясну-2017 ад нас? рэдагаваць

Калі ласка ніжэй дадавайце артыкулы пра Беларусь, якія вы лічыце павінны быць ў вікі на іншых мовах.

Культурныя дзеячы рэдагаваць

Гістарычныя мясьціны рэдагаваць

Гісторыя рэдагаваць

Беларуская культура рэдагаваць

Эканоміка і транспарт рэдагаваць

Беларускі спорт рэдагаваць

Sorry for writing in English. Dear Belarusian community,

Last year your community participated at CEE Spring in Belarus and we invite you to participate in this year’s contest! Local organisers, please subscribe to the mailing list at https://lists.wikimedia.bg/mailman/listinfo/ceespring-localorganisers, add your community at the Meta page with the participants and discuss this year’s edition of the contest on its talk page (Talk:Wikimedia CEE Spring 2017/Participants). There you will also find information on some of the things expected from the local organisers. We are looking forward to reading from you soon!

On behalf of the international organisers, — Ата (гут.) 00:41, 17 студзеня 2017 (+03)[адказаць]

Review of initial updates on Wikimedia movement strategy process рэдагаваць

Note: Apologies for cross-posting and sending in English. Message is available for translation on Meta-Wiki.

The Wikimedia movement is beginning a movement-wide strategy discussion, a process which will run throughout 2017. For 15 years, Wikimedians have worked together to build the largest free knowledge resource in human history. During this time, we’ve grown from a small group of editors to a diverse network of editors, developers, affiliates, readers, donors, and partners. Today, we are more than a group of websites. We are a movement rooted in values and a powerful vision: all knowledge for all people. As a movement, we have an opportunity to decide where we go from here.

This movement strategy discussion will focus on the future of our movement: where we want to go together, and what we want to achieve. We hope to design an inclusive process that makes space for everyone: editors, community leaders, affiliates, developers, readers, donors, technology platforms, institutional partners, and people we have yet to reach. There will be multiple ways to participate including on-wiki, in private spaces, and in-person meetings. You are warmly invited to join and make your voice heard.

The immediate goal is to have a strategic direction by Wikimania 2017 to help frame a discussion on how we work together toward that strategic direction.

Regular updates are being sent to the Wikimedia-l mailing list, and posted on Meta-Wiki. Beginning with this message, monthly reviews of these updates will be sent to this page as well. Sign up to receive future announcements and monthly highlights of strategy updates on your user talk page.

Here is a review of the updates that have been sent so far:

More information about the movement strategy is available on the Meta-Wiki 2017 Wikimedia movement strategy portal.

Posted by MediaWiki message delivery on behalf of the Wikimedia Foundation, 23:30, 15 лютага 2017 (+03) • Калі ласка, дапамажыце перакласьці на вашую мовуGet help

Overview #2 of updates on Wikimedia movement strategy process рэдагаваць

Note: Apologies for cross-posting and sending in English. This message is available for translation on Meta-Wiki.

As we mentioned last month, the Wikimedia movement is beginning a movement-wide strategy discussion, a process which will run throughout 2017. This movement strategy discussion will focus on the future of our movement: where we want to go together, and what we want to achieve.

Regular updates are being sent to the Wikimedia-l mailing list, and posted on Meta-Wiki. Each month, we are sending overviews of these updates to this page as well. Sign up to receive future announcements and monthly highlights of strategy updates on your user talk page.

Here is a overview of the updates that have been sent since our message last month:

More information about the movement strategy is available on the Meta-Wiki 2017 Wikimedia movement strategy portal.

Posted by MediaWiki message delivery on behalf of the Wikimedia Foundation, 22:43, 9 сакавіка 2017 (+03) • Калі ласка, дапамажыце перакласьці на вашую мовуGet help

We invite you to join the movement strategy conversation (now through April 15) рэдагаваць

08:09, 18 сакавіка 2017 (+03)

Wikimania 2017 scholarship programme рэдагаваць

Following the tradition of previous years, Wikimedia Polska Association has launched the ’’’Wikimania 2017’’’ scholarship programme. One international scholarship will be awarded this year, for the conference which will take place in Montreal, Canada, August 9-13. If you meet the requirements described in the ruleset, you may submit your application by April 7, 2017 to the email address provided in the ruleset. With kind regards, Wojciech Pędzich (гутаркі) 21:15, 21 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]

Please accept our apologies for cross-posting this message. This message is available for translation on Meta-Wiki.

 

On behalf of the Wikimedia Foundation Elections Committee, I am pleased to announce that self-nominations are being accepted for the 2017 Wikimedia Foundation Board of Trustees Elections.

The Board of Trustees (Board) is the decision-making body that is ultimately responsible for the long-term sustainability of the Wikimedia Foundation, so we value wide input into its selection. More information about this role can be found on Meta-Wiki. Please read the letter from the Board of Trustees calling for candidates.

The candidacy submission phase will last from April 7 (00:00 UTC) to April 20 (23:59 UTC).

We will also be accepting questions to ask the candidates from April 7 to April 20. You can submit your questions on Meta-Wiki.

Once the questions submission period has ended on April 20, the Elections Committee will then collate the questions for the candidates to respond to beginning on April 21.

The goal of this process is to fill the three community-selected seats on the Wikimedia Foundation Board of Trustees. The election results will be used by the Board itself to select its new members.

The full schedule for the Board elections is as follows. All dates are inclusive, that is, from the beginning of the first day (UTC) to the end of the last.

  • April 7 (00:00 UTC) — April 20 (23:59 UTC) — Board nominations
  • April 7 — April 20 — Board candidates questions submission period
  • April 21 — April 30 — Board candidates answer questions
  • May 1 — May 14 — Board voting period
  • May 15-19 — Board vote checking
  • May 20 — Board result announcement goal

In addition to the Board elections, we will also soon be holding elections for the following roles:

  • Funds Dissemination Committee (FDC)
    • There are five positions being filled. More information about this election will be available on Meta-Wiki.
  • Funds Dissemination Committee Ombudsperson (Ombuds)
    • One position is being filled. More information about this election will be available on Meta-Wiki.

Please note that this year the Board of Trustees elections will be held before the FDC and Ombuds elections. Candidates who are not elected to the Board are explicitly permitted and encouraged to submit themselves as candidates to the FDC or Ombuds positions after the results of the Board elections are announced.

More information on this year’s elections can be found on Meta-Wiki. Any questions related to the election can be posted on the election talk page on Meta-Wiki, or sent to the election committee’s mailing list, board-elections wikimedia.org.

On behalf of the Election Committee,
Katie Chan, Chair, Wikimedia Foundation Elections Committee
Joe Sutherland, Community Advocate, Wikimedia Foundation

Posted by MediaWiki message delivery on behalf of the Wikimedia Foundation Elections Committee, 06:37, 7 красавіка 2017 (+03) • Калі ласка, дапамажыце перакласьці на вашую мовуGet help

Read-only mode for 20 to 30 minutes on 19 April and 3 May рэдагаваць

MediaWiki message delivery (гутаркі) 20:34, 11 красавіка 2017 (+03)[адказаць]

Wikidata description editing in the Wikipedia Android app рэдагаваць

Wikidata description editing is a new experiment being rolled out on the Wikipedia app for Android. While this primarily impacts Wikidata, the changes are also addressing a concern about the mobile versions of Wikipedia, so that mobile users will be able to edit directly the descriptions shown under the title of the page and in the search results.

We began by rolling out this feature several weeks ago to a pilot group of Wikipedias (Russian, Hebrew, and Catalan), and have seen very positive results including numerous quality contributions in the form of new and updated descriptions, and a low rate of vandalism.

We are now ready for the next phase of rolling out this feature, which is to enable it in a few days for all Wikipedias except the top ten by usage within the app (i.e. except English, German, Italian, French, Spanish, Japanese, Dutch, Portuguese, Turkish, and Chinese). We will enable the feature for those languages instead at some point in the future, as we closely monitor user engagement with our expanded set of pilot communities. As always, if have any concerns, please reach out to us on wiki at the talk page for this project or by email at reading@wikimedia.org. Thanks!

-DBrant (WMF) 11:41, 14 красавіка 2017 (+03)[адказаць]

New Page previews feature рэдагаваць

New Wikipedia Library Accounts Available Now (May 2017) рэдагаваць

Hello Wikimedians!

 
The TWL OWL says sign up today!

The Wikipedia Library is announcing signups today for free, full-access, accounts to published research as part of our Publisher Donation Program. You can sign up for new accounts and research materials from:

Expansions

  • Gale — Biography In Context database added
  • Adam Matthew — all 53 databases now available

Many other partnerships with accounts available are listed on our partners page, including Project MUSE, EBSCO, Taylor & Francis and Newspaperarchive.com.

Do better research and help expand the use of high quality references across Wikipedia projects: sign up today!
--The Wikipedia Library Team 21:52, 2 траўня 2017 (+03)

You can host and coordinate signups for a Wikipedia Library branch in your own language. Please contact Aaron.
This message was delivered via the Global Mass Message tool to The Wikipedia Library Global Delivery List.

22:14, 3 траўня 2017 (+03)

Beta Feature Two Column Edit Conflict View рэдагаваць

Birgit Müller (WMDE) 17:28, 8 траўня 2017 (+03)[адказаць]

Editing News #1—2017 рэдагаваць

21:05, 12 траўня 2017 (+03)

Prototype for editing Wikidata infoboxes on Wikipedia рэдагаваць

Hello,

I’m sorry for writing in English. It’d be great if someone could translate this message if necessary.

One of the most requested features for Wikidata is to enable editing of Wikidata’s data directly from Wikipedia, so the editors can continue their workflow without switching websites.

The Wikidata development team has been working on a tool to achieve this goal: fill and edit the Wikipedia infoboxes with information from Wikidata, directly on Wikipedia, via the Visual Editor.

We already asked for feedback in 2015, and collected some interesting ideas which we shared with you in this thesis. Now we would like to present to you our first prototype and collect your feedback, in order to improve and continue the development of this feature.

We present this work to you very early, so we can include your feedback before and all along the development. You are the core users of this feature, so we want to make sure that it fits your needs and editing processes.

You will find the prototype, description of the features, and a demo video, on this page. Feel free to add any comment or feedback on the talk page. The page is currently not translated in every languages, but you can add your contribution by helping to translate it.

Unfortunately, I won’t be able to follow all the discussions on Wikipedia, so if you want to be sure that your feedback is read, please add it on the Wikidata page, in your favorite language. Thanks for your understanding.

Thanks, Lea Lacroix (WMDE)

Birgit Müller (WMDE) 17:39, 16 траўня 2017 (+03)[адказаць]

00:08, 17 траўня 2017 (+03)

00:06, 24 траўня 2017 (+03)

Accessible editing buttons рэдагаваць

Whatamidoing (WMF) (talk) 01:23, 11 ліпеня 2017 (MSK)[адказаць]

Page Previews (Hovercards) update рэдагаваць

CKoerner (WMF) (talk) 01:33, 21 ліпеня 2017 (MSK)[адказаць]

RfC regarding «Interlinking of accounts involved with paid editing to decrease impersonation» рэдагаваць

There is currently a RfC open on Meta regarding «requiring those involved with paid editing on Wikipedia to link on their user page to all other active accounts through which they advertise paid Wikipedia editing business.»

Note this is to apply to Wikipedia and not necessarily other sister projects, this is only to apply to websites where people are specifically advertising that they will edit Wikipedia for pay and not any other personal, professional, or social media accounts a person may have.

Please comment on meta. Thanks. Send on behalf of User:Doc James.

MediaWiki message delivery (гутаркі) 00:06, 18 верасьня 2017 (MSK)[адказаць]

Discussion on synced reading lists рэдагаваць

CKoerner (WMF) (talk) 23:35, 20 верасьня 2017 (MSK)[адказаць]

Changes to the global ban policy рэдагаваць

Hello. Some changes to the community global ban policy have been proposed. Your comments are welcome at m:Requests for comment/Improvement of global ban policy. Please translate this message to your language, if needed. Cordially. Matiia (Matiia) 03:34, 12 лістапада 2017 (MSK)[адказаць]

New print to pdf feature for mobile web readers рэдагаваць

CKoerner (WMF) (talk) 01:07, 21 лістапада 2017 (MSK)[адказаць]

Call for Wikimania 2018 Scholarships рэдагаваць

Hi all,

We wanted to inform you that scholarship applications for Wikimania 2018 which is being held in Cape Town, South Africa on July 18–22, 2018 are now being accepted. Applications are open until Monday, 22 January 2018 23:59 UTC.

Applicants will be able to apply for a partial or full scholarship. A full scholarship will cover the cost of an individual's round-trip travel, shared accommodation, and conference registration fees as arranged by the Wikimedia Foundation. A partial scholarship will cover conference registration fees and shared accommodation. Applicants will be rated using a pre-determined selection process and selection criteria established by the Scholarship Committee and the Wikimedia Foundation, who will determine which applications are successful. To learn more about Wikimania 2018 scholarships, please visit: wm2018:Scholarships.

To apply for a scholarship, fill out the multi-language application form on: https://scholarships.wikimedia.org/apply

It is highly recommended that applicants review all the material on the Scholarships page and the associated FAQ before submitting an application. If you have any questions, please contact: wikimania-scholarships at wikimedia.org or leave a message at: wm2018:Talk:Scholarships. Please help us spread the word and translate pages!

Best regards, David Richfield and Martin Rulsch for the Scholarship Committee 22:24, 20 сьнежня 2017 (MSK)[адказаць]

User group for Military Historians рэдагаваць

Greetings,

"Military history" is one of the most important subjects when speak of sum of all human knowledge. To support contributors interested in the area over various language Wikipedias, we intend to form a user group. It also provides a platform to share the best practices between military historians, and various military related projects on Wikipedias. An initial discussion was has been done between the coordinators and members of WikiProject Military History on English Wikipedia. Now this discussion has been taken to Meta-Wiki. Contributors intrested in the area of military history are requested to share their feedback and give suggestions at Talk:Discussion to incubate a user group for Wikipedia Military Historians.

MediaWiki message delivery (гутаркі) 13:46, 21 сьнежня 2017 (MSK)[адказаць]