Вікіпэдыя:Праект:Віківясна-2025

Віківясна-2025
Віківясна, вэрсія рэгулярнай падзеі
Падкляса адпісьмовы конкурс Рэдагаваць
Асноўная тэма творуУсходняя Эўропа, Цэнтральная Эўропа Рэдагаваць
ПапярэднікВіківясна-2024 Рэдагаваць
Дата пачатку21 сакавіка 2025 Рэдагаваць
Дата заканчэньня31 траўня 2025 Рэдагаваць

«Віківясна-2025» — штогадовае мерапрыемства, якое ладзяць вікіпэдысты і іншыя вікімэдыйцы Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы ў падтрымку стварэньня артыкулаў пра кожную краіну рэгіёну ў кожным з разьдзелаў Вікіпэдыі.

Мэта «Віківясны» — у аб’яднаньні мясцовых высілкаў дзеля зьбіраньня і распаўсюду вольных зьвестак пра гісторыю, культуру, людзей і традыцыі ў кожным куточку рэгіёну; у пашырэньні ўзаемнага прызнаньня і разуменьня; у глябальным павелічэньні колькасьці і якасьці вольных ведаў пра ЦУЭ. Гэта асабліва надзённа, бо ў найноўшы час Цэнтральная і Ўсходняя Эўропа перажыла некалькі сумных вёснаў, якія скончыліся непаразуменьнем, раздраем і расчараваньнем.

Традыцыйна мерапрыемства адбываецца ад 21 сакавіка да 31 траўня. У гэты час у разьдзелах-удзельніках Вікіпэдыі ладзяцца асобныя конкурсы ў напісаньні і паляпшэньні артыкулаў датычна гісторыі, культуры і постацяў кожнай краіны-ўдзельніцы Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы. Падрабязьней наконт прадметаў артыкулаў глядзіце графік з тыднёвымі сьпісамі артыкулаў. Конкурсы на месцах ладзяцца мясцовымі прадстаўнікамі, і кожная супольнасьць мае ўласныя правілы, каб улічыць мясцовыя ўмовы. Сувязныя зьвесткі мясцовых каардынатараў знаходзяцца на старонцы кантактаў. Мясцовыя дружыны прапануюць сьпісы артыкулаў пра свае краіны, якія яны хочуць бачыць перакладзенымі на ўсе магчымыя мовы ЦУЭ, чым і зоймуцца рэдактары іншых разьдзелаў. Тым часам, удзельнікі конкурсу змогуць самі абраць прадмет, наконт якога яны хочуць стварыць артыкулы пра пэўную краіну ЦУЭ.

Чым больш удзельнікаў — тым цікавей. Калі падчас конкурсу далучацца новыя краіны Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, мясцовыя арганізатары дапоўняць сьпіс задачаў — і ў добры шлях!

Што б зрабіць

рэдагаваць
  1. Напісаць і палепшыць як мага больш артыкулаў на падставе крыніцаў.
  2. Пазначаць кожны новы і палепшаны артыкул ці шаблён, зьвязаны з краінамі ЦУЭ і напісаны з 21 сакавіка па 31 траўня, адпаведна запоўненым шаблёнам {{Артыкул Віківясны-2025}} у абмеркаваньні да яго.
  3. Пісаць артыкулы ў адпаведны з графікам тыдзень датычна пазначанай у ім краіны або прадмету, каб прыняць удзел у спаборніцтве. Пры гэтым, цягам «Віківясны» па-за конкурсам улічваюцца ўсе артыкулы пра краіны Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы.
рэдагаваць Графік
Дні Краіна ці мова і прадмет
21—27 сакавіка Сэрбія і Татарстан; культура
28 сакавіка — 3 красавіка Армэнія, Босьнія і Герцагавіна, Чувашыя; гісторыя
4—10 красавіка Грузія, Грэцыя і цыганы; геаграфія і ежа
11—17 красавіка Альбанія, Латвія і Ўкраіна; навука і правы чалавека
18—24 красавіка Казахстан, Мальта і Славаччына; адукацыя і грамадзтва
25 красавіка — 1 траўня Башкартастан і Славенія; жанчыны і культура
2—8 траўня Аўстрыя, Косава, крымчакі; міжнародныя дачыненьні і музыка
9—15 траўня Румынія і Малдова, Харватыя; эканоміка і архітэктура
16—22 траўня Азэрбайджан, Вугоршчына і Польшча; моладзь і культура
23—31 траўня Летува, Паўночная Македонія і Расея; ежа і традыцыі

Створаныя артыкулы

рэдагаваць
Сэрбія, Татарстан; культура
21 сакавіка
  1. (4425) Паўло Гінтаў Vasyl` Babych
  2. (11 626) Нікала Ёкіч Dymitr
    22 сакавіка
  3. (3715) Мая Алексіч Dymitr
  4. (20 673) Тэлекам Сэрбіі W
    23 сакавіка
  5. (12 655) Нацыянальны тэатар (Бялград) Dymitr
    24 сакавіка
  6. (26 494) Хімпрам W
  7. (13 421) Віленскі беларускі музэй імя Івана Луцкевіча (сучасны) Гарбацкі
    25 сакавіка
  8. (14 564) Ігнацы Лукасевіч Dymitr
  9. (5299) Марыя Зайцава Czalex
  10. (14 564) Якаў Зяльдовіч Dymitr
  11. (6802) Сэрбская акадэмія навук і мастацтваў Dymitr
    26 сакавіка
  12. (23 852) Ак Барс W
    27 сакавіка
  13. (3325) Крысьціна Шыянок Czalex
  14. (5256) Жаночая зборная Сэрбіі па баскетболе Dymitr
    Армэнія, Чувашыя; гісторыя
    29 сакавіка
  15. (12 970) Тэлекам Армэніі W
    31 сакавіка
  16. (9742) Дзям'ян Ганул Vasyl` Babych
  17. (3887) Эдвардс Рудзіс Гарбацкі
    2 красавіка
  18. (4935) Мікіта Забуга Czalex
  19. (3640) Ігакея Александравац Dymitr
    Грузія, Грэцыя і цыганы; геаграфія і ежа
    4 красавіка
  20. (35 144) Грэцкая энэргія W
  21. (3481) Арышт Экрэма Імамоглу Ясамойла
  22. (6454) Экрэм Імамоглу Ясамойла
  23. (2596) Мікола Ваўранюк Ясамойла
    5 красавіка
  24. (21 424) Батумскі порт W
    6 красавіка
  25. (4878) Паход гунаў на Летуву Radzivon Panschwitz
  26. (13 999) Мужчынская зборная Грэцыі па баскетболе Dymitr
  27. (21 334) Пячора Алепатрыпа 097ллл
    7 красавіка
  28. (10 446) А-ліга чэмпіянату Летувы па футболе 2025 году Artsiom91
  29. (10 680) Найвышэйшая ліга чэмпіянату Латвіі па футболе 2025 году Artsiom91
  30. (11 416) Мэйстрылііга 2025 году Artsiom91
  31. (7784) Ірына Сэх Vasyl` Babych
    8 красавіка
  32. (16 856) Міжнародны цыганскі зьвяз W
  33. (7817) Юры Лэўчанка Vasyl` Babych
    9 красавіка
  34. (5649) Натальля Судлянкова Czalex
  35. (5040) Галіна Чорная Vasyl` Babych
    10 красавіка
  36. (3077) Іраклі Кабахідзэ Dymitr
    Альбанія, Латвія і Ўкраіна; навука і правы чалавека
    11 красавіка
  37. (4537) Дніпро (баскетбольны клюб) Dymitr
  38. (9565) Юры Сірацюк Vasyl` Babych
  39. (31 346) Новая пошта W
  40. (6943) Рух Львоў Dymitr
    12 красавіка
  41. (7410) ЛНЗ Чаркасы Dymitr
  42. (3116) Аляксандар Марчанка Vasyl` Babych
  43. (4080) Кацярына Кібальчыч Czalex
  44. (5821) Латвійскі сельскагаспадарчы ўнівэрсытэт Ясамойла
  45. (5087) Рыскі тэхнічны ўнівэрсытэт Ясамойла
  46. (4416) Рыскі ўнівэрсытэт Страдыня Ясамойла
  47. (7698) Юры Бублік Vasyl` Babych
  48. (15593) Дзьвінскі ўнівэрсытэт Ясамойла
  49. (4151) Лібаўскі ўнівэрсытэт Ясамойла
    14 красавіка
  50. (4126) Эгнатыя Рагажына Dymitr
    15 красавіка
  51. (4461) Балтыйская міжнародная акадэмія Ясамойла
  52. (5429) Латвійская акадэмія культуры Ясамойла
  53. (5762) Латвійская акадэмія мастацтваў Ясамойла
  54. (9420) Латвійская музычная акадэмія імя Язэпа Вітола Ясамойла
  55. (6287) Латвійская спартыўна-пэдагагічная акадэмія Ясамойла
  56. (4422) Латвійская марская акадэмія Ясамойла
  57. (7004) Латвійская нацыянальная акадэмія абароны Ясамойла
  58. (1438) Летувісы ў Латвіі Ясамойла
  59. (1296) Туркі ў Латвіі Ясамойла
  60. (4039) Яніс Пэтэрс Ясамойла
  61. (5072) Зэнта Трацьцяк Ясамойла
  62. (2679) Злата (таварыства) Ясамойла
  63. (2238) Цэнтар беларускае культуры (Дзьвінск) Ясамойла
  64. (3003) Уздым (таварыства) Ясамойла
  65. (6446) Абалонь Кіеў Dymitr
  66. (22 734) Насдак Рыгі W
    Казахстан, Мальта і Славаччына; адукацыя і грамадзтва
    18 красавіка
  67. (17 876) Дусла W
    19 красавіка
  68. (4762) Астана Опэра Ясамойла
  69. (4368) Закон і правасудзьдзе Ясамойла
    22 красавіка
  70. (47 558) Казатампрам W
    23 красавіка
  71. (28 010) Біржа Мальты W
    24 красавіка
  72. (6834) Паляваньне з арламі Ясамойла
  73. (1753) Узброеныя сілы Казахстану Ясамойла
  74. (9651) Нацыянальная акадэмія навук Казахстану Ясамойла
  75. (18089) Казаскі нацыянальны ўнівэрсытэт Ясамойла
  76. (3356) Кызылардзінскі політэхнічны інстытут імя Ібрая Жахаева Ясамойла
  77. (3574) Кызылардынскі гуманітарны ўнівэрсытэт імя Каркыт Ата Ясамойла
  78. (4052) Кызылардынскі ўнівэрсытэт імя Каркыт Ата Ясамойла
    Башкартастан і Славенія; жанчыны і культура
    25 красавіка
  79. (94 499) Кэршкаўская атамная электрастанцыя W


Палепшаныя артыкулы

рэдагаваць

Створаныя шаблёны

рэдагаваць

Пазначаныя курсівам артыкулы не бяруць удзелу ў конкурсе.

Пытаньні і адказы

рэдагаваць

Што такое «Віківясна»?

  • «Вясна Вікімэдыі ЦУЭ» — грамадзкі конкурс у рэдагаваньні артыкулаў, арганізаваны дабраахвотнікамі руху «Вікімэдыі» і вікіпэдыстамі з краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы. Ідэя праекту заснаваная на пасьпяховым досьведзе міжнароднай супрацы некалькіх моўных разьдзелаў Вікіпэдыі на мовах ЦУЭ.

Які абсяг праекту?

 
Прыклад артыкула пра Касьцёл Сьвятога Міхаіла Арханёла (Дэмбна)
  • Прымальныя энцыкляпэдычна значныя прадметы, якія датычаць Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы. Напрыклад гэта можа быць славацкая кухня і сэрбская гісторыя, вугорская геаграфія і летувіскія рэкі, эстонскія нацыянальныя паркі і ўкраінская гаспадарка, а таксама румынскія пячоры.

Хто займаецца арганізацыяй мерапрыемства?

  • Конкурс ладзіцца на міжнародным узроўні пасярэдніцтвам асобных аддзелаў Фундацыі «Вікімэдыя», вікіпэдыйных супольнасьцяў і асобных рэдактараў праектаў «Вікімэдыі». Падрыхтоўкай і каардынацыяй праекту займаецца міжнародная дружына.

Як адбываецца супраца па тэматыцы конкурсу?

Дзе знаходзяцца сьпісы артыкулаў?

  • Удзельнікі вольныя самі абіраць артыкул любой тэматыкі, калі ён тычыцца краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы або скарыстаць прапанаваны сьпіс, створаны асобна для кожнай краіны-ўдзельніцы спаборніцтва. Прыведзены сьпіс служыць пералікам найбольш істотных прадметаў пра краіну, складзеных прадстаўнікамі гэтай краіны.

Калі афіцыйны пачатак конкурсу?

  • Конкурс афіцыйна пачынаецца 21 сакавіка і цягнецца да 31 траўня 2025 году. Сьпіс датаў, у якія ствараем артыкулы пра асобныя краіны, знаходзіцца на старонцы ў Мэта-Вікі.

Якім чынам вядзецца падлік унёску?

  • Усе ахвотныя дадаюць створаныя і палепшаныя артыкулы ў сьпіс, а ў абмеркаваньне да іх — шаблён {{Артыкул Віківясны-2025}}. Гэта дазваляе адсачыць ваш унёсак і запэўнівае, што створаныя артыкулы адносяцца да конкурсу.

Якія будуць узнагароды?

  • У 2023 годзе ў бюджэце гранту згадваліся па «400 эўраў» на «ўзнагароды на мясцовым узроўні», у тым ліку для «Вікісупольнасьці Беларусі». Пры захаваньні гэтых умоваў узнагародамі будуць за найбольшы лік створаных артыкулаў падарункавыя сэртыфікаты на 200 і 100 эўраў за 1-е і 2-е месцы адпаведна, за найбольшы лік палепшаных артыкулаў — на 100 эўраў.

Дапаможныя сродкі

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць