Ві́ктар Алякса́ндравіч Дзенісе́нка (1961, Красноўка, Нараўлянскі раён, Гомельская вобласьць, цяпер Беларусь) — беларускі дыплямат.

Віктар Дзенісенка
3-і амбасадар Беларусі ў Кыргыстане
22 студзеня 2010 — красавік 2017
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Сяргей Сідорскі, Міхаіл Мясьніковіч, Андрэй Кабякоў
Папярэднік: Валер Брылёў
Наступнік: Андрэй Страчко
3-і амбасадар Беларусі ў Таджыкістане
20 верасьня 2021 — цяперашні час
Прэм’ер-міністар: Раман Галоўчанка
Папярэднік: Алег Іваноў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 3 студзеня 1961 (63 гады)
Красноўка, Нараўлянскі раён, Гомельская вобласьць, Беларуская ССР, СССР
Адукацыя:
Узнагароды:
мэдаль «За працоўныя заслугі»

Трэці амбасадар Беларусі ў Кыргыстане (2006—2010) і 3-і амбасадар Беларусі ў Таджыкістане (з 20 верасьня 2021 году).

Біяграфія

рэдагаваць

У 1978 годзе пачаў працоўную дзейнасьць на вытворчасьці, служыў у Савецкай арміі. Пазьней займаў пасаду загадніка аддзелу суполкі Камуністычнага саюзу моладзі Беларусі. Затым быў 1-м сакратаром Нараўлянскага раённага камітэту Камсамолу Беларусі і 1-м сакратаром Гомельскага абласнога камітэту Камсамолу Беларусі. У 1987 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут фізычнай культуры па спэцыяльнасьці «трэнэр-выкладнік», а ў 1991-м — Інстытут паліталёгіі і сацыяльнага кіраваньня па спэцыяльнасьці «паліталёгія». У 1997—1999 гахдах — начальнік аддзелу па працы зь дзяржаўнымі органамі і грамадзкімі аб’яднаньнямі Дзяржаўнага камітэту ў справах моладзі Беларусі.

У 1999—2001 гадох — 1-ы сакратар аддзелу міжнародных прававых пытаньняў двухбаковай супрацы дамоўна-прававой ўправы Міністэрства замежных справаў Беларусі. У 2001—2006 гадох быў першым сакратаром, дарадцам у Амбасадзе Беларусі ва Ўкраіне. У 2003 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці «правазнаўства». У 2006—2010 гадах быў намесьнікам начальніка ўправы рэгіёнаў Расеі ў МЗС Беларусі.

22 студзеня 2010 году быў прызначаны 3-м амбасадарам Беларусі ў Кыргыстане[1] і заставаўся на гэтай пасадзе да красавіка 2017 году. 20 верасьня 2021 году прызначаны 3-м амбасадарам Беларусі ў Таджыкістане[2].

Валодае нямецкай і ўкраінскай мовамі. Мае дачку і сына.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць