Вуглавая хуткасьць
Вуглава́я ху́ткасьць — фізычная велічыня, што характарызуе, наколькі хутка зьмяняецца вугал павароту цела пры ягоным вярчэньні. Кажучы больш фармальна, вуглавая хуткасьць — гэта вытворная ад вугла павароту па часе:
Пры павароце пункту, што рухаецца па акружыне з радыюсам R, на вугал яго перамяшчэньне складае
Адсюль вынікае сувязь паміж вуглавой і лінейнай хуткасьцю матэрыяльнага пункту:
Такім чынам, пры вярчальным руху кожны пункт цела мае сваю хуткасьць, якая залежыць ад яго адлегласьці R ад воcі вярчэньня. У той жа час, вуглавая хуткасьць усіх пунктаў (для абсалютна цьвёрдага цела) аднолькавая.
Вуглавая хуткасьць можа разглядацца як вэктар, які накіраваны ўздоўж восі вярчэньня так, што калі глядзець у кірунку вэктара, то вярчэньне адбываецца паводле гадзіннай стрэлкі. Вэктар вуглавой хуткасьці належыць да псэўдавэктараў.
Вэктар вуглавой хуткасьці можна вызначыць наступным чынам:
дзе — вэктар радыюсу, накіраваны ад цэнтру акружыны да матэрыяльнага пункту.