Во́льга Мікала́еўна Чамада́нава (дзяв. Прыстром; нар. 1977, Менскі раён) — прапагандыстка рэжыму Лукашэнкі. Прэс-сакратарка Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь (з 29 сьнежня 2018 году па кастрычнік 2021 году), унесеная ў санкцыйныя сьпісы краінаў Эўрапейскага Зьвязу. Палкоўнік міліцыі.

Вольга Чамаданава
Імя пры нараджэньні Вольга Мікалаеўна Прыстром
Род дзейнасьці прапагандыстка
Дата нараджэньня 13 кастрычніка 1977(1977-10-13) (46 гадоў)
Месца нараджэньня Менскі раён
Грамадзянства Беларусь
Месца вучобы Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт
Занятак прапагандыст, палітык
Месца працы Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь
Гады дзейнасьці з 1999-га
Вядомая як асоба, адказная за публічнае камэнтаваньне і апраўдваньне дзеяньняў сілавых структураў рэжыму Лукашэнкі падчас хвалі палітычнага тэрору ў сувязі з масавымі пратэстамі, якія адбываліся напярэдадні і пасьля сфальсыфікаваных прэзыдэнцкіх выбараў 2020 г.
Пасада прэс-сакратарка
Тэрмін з 29 сьнежня 2018 г.
Муж Дзяніс Чамаданаў
Дзеці 2 дзяцей
Узнагароды Прэмія прэзыдэнта Беларусі «За духоўнае адраджэньне» (2013)
Спэцыяльная прэмія Менскага аблвыканкама «Чалавек года Міншчыны»

Біяграфія рэдагаваць

Нарадзілася ў Менскім раёне[1]. Скончыла Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт.

Пачала працу ў сілавых структурах у 1999 годзе. Працавала ўчастковай інспэктаркай, інспэктаркай па справах непаўналетніх, была кіраўніцай розных аддзяленьняў міліцыі[2]. 12 гадоў узначальвала інспэкцыю па справах непаўналетніх Управы ўнутраных справаў Менскага райвыканкаму[1].

Прапагандысцкая дзейнасьць рэдагаваць

У 2019 годзе заняла пасаду прэс-сакратара МУС. На гэтай пасадзе камэнтавала і апраўдвала дзеяньні сілавых структураў рэжыму Лукашэнкі падчас масавых мірных пратэстаў, якія адбываліся напярэдадні і пасьля сфальсыфікаваных прэзыдэнцкіх выбараў і суправаджаліся беспрэцэдэнтным гвалтам сілавікоў у дачыненьні да грамадзянаў[3][4][5][6][7].

Крытыкавала дзейнасьць непадкантрольных уладам Telegram-каналаў[8].

Адмаўляла факты парушэньня правоў арыштаваных(en), зафіксаваныя праваабаронцамі[9].

Абвінавачвала праціўнікаў Лукашэнкі ў прыцягненьні дзяцей да ўдзелу ў акцыях пратэсту, што нібыта мае нанесьці ім псыхалягічную шкоду[10].

У кастрычніку 2021 году ўзначаліла Галоўнае ўпраўленьне ідэалягічнай работы ды па справах моладзі Менгарвыканкаму[11].

Справа Дзьмітрыя Ўшацкага рэдагаваць

У студзені 2021 г. суд Цэнтральнага раёну Менска асудзіў 43-гадовага Дзьмітрыя Ўшацкага на 2 гады абмежаваньня свабоды й выплату 5000 рублёў кампэнсацыі маральнай шкоды за абразу Чамаданавай у тэлеграм-чаце[12]. Рэпліка Ўшацкага была выкліканая камэнтаром Чамаданавай аб нібыта правамернасьці затрыманьня блогера і лідара пратэстаў Сяргея Ціханоўскага.

Сям’я рэдагаваць

Муж Дзяніс Чамаданаў, начальнік 2-га ўпраўленьня ГУБАЗіК, сілавой службы рэжыму Лукашэнкі, па шматлікіх сьведчаньнях адказнай за палітычныя рэпрэсіі й гвалт супраць праціўнікаў рэжыму. Дзяніс таксама уключаны ў санкцыйны сьпіс балтыйскіх краін[13][14], а з 2 сьнежня 2021 году і ў сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША ды санкцыйны сьпіс Канады[15][16][17].

Мае двух дзяцей.

Міжнародныя санкцыі рэдагаваць

25 сакавіка 2021 г. Вольга Чамаданава і яе муж Дзяніс Чамаданаў былі ўключаныя ў санкцыйны сьпіс уладамі Латвіі[13], Літоўскай Рэспублікі і Эстоніі як службовыя асобы, датычныя да жорсткага здушэньня мірных пратэстаў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 году[14].

21 чэрвеня 2021 г. Чамаданава ўнесеная ў Чорны сьпіс Эўразьвязу. Паводле рашэньня ЭЗ, Чамаданава як рэжыму Лукашэнкі, «будучы галоўнай мэдыйнай асобай Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі, адыгрывае ключавую ролю ў скажэньні і адмаўленьні фактаў гвалту ў дачыненьні да пратэстоўцаў, а таксама ў распаўсюджваньні ілжывай інфармацыі пра іх. Яна пагражала мірным дэманстрантам і працягвае апраўдваць гвалт супраць іх»[18]. 6 ліпеня да чэрвеньскага пакету санкцый ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[19], 7 ліпеня — Швайцарыя[20][21][22].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б Прызначана новая прэс-сакратарка МУС - Наша Ніва, 29.12.2018
  2. ^ Валерыя Сьцяцко. «Я павінна быць прыкладам для сваіх дзяцей» // Зьвязда : газэта. — 14 кастрычніка 2020. — № 200 (29314). — С. 5. — ISSN 1990-763x.
  3. ^ У МУС пракаментавалі напад дзясяткаў сілавікоў з дубінкамі на адну машынуБелсат, 24.09.2020
  4. ^ МУС: Пераследавалі пратэстоўцаў і разбілі дзверы ў кавярніБелсат, 06.09.2020
  5. ^ МУС пацвердзіў ужыванне спецсродкаў у дачыненні да пратэстоўцаўБелсат, 22.11.2020
  6. ^ МУС патлумачыла прычыны масавага затрыманьня на канцэрце пад СмалявічаміРадыё Свабода, 14.02.2021
  7. ^ У Менску ГУБАЗіК затрымаў адміністратара телеграм-чатаўРадыё Свабода, 30.01.2021
  8. ^ МУС скардзіцца, што міліцыянтам спрабуюць унушыць «няўпэўненасць у тым, што яны робяць»Белсат, 21.07.2020
  9. ^ Чаму вязні Акрэсціна не могуць паскардзіцца на ўмовы ўтрымання?Вясна (цэнтар), 17.06.2020
  10. ^ Спикер белорусского МВД обратилась к оппозиционерам «как мать» [Сьпікер беларускага МУС зьвярнулася да апазыцыянэраў «як маці»] — РБК, 06.09.2020
  11. ^ Чамаданава ўзначаліць галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы Мінгарвыканкама Наша Ніва Праверана 2021-12-16 г.
  12. ^ За абразу прэс-сакратаркі МУС Чамаданавай менчука асудзілі на 2 гады «хатняй хіміі» і 5000 рублёў кампэнсацыіРадыё Свабода, 26.01.2021
  13. ^ а б Foreign Minister Edgars Rinkēvičs places 118 public officials of the Republic of Belarus on persona non grata list [Міністар замежных справаў дадаў 118 афіцыйных асобаў Рэспублікі Беларусь да сьпісу пэрсонаў нон-грата] — Міністэрства замежных справаў Латвіі, афіцыйны сайт
  14. ^ а б Сталі вядомыя імёны чыноўнікаў з новага пакету санкцый Літвы, Латвіі і Эстоніі. Сярод іх Аліна Касьянчык - Радыё Свабода, 25.03.2021
  15. ^ ЗША і Вялікая Брытанія пашырылі санкцыі адносна Беларусі Радыё Свабода Праверана 2021-12-12 г.
  16. ^ Backgrounder: Belarus sanctions Міністэрства міжнародных справаў Канады(en) Праверана 2022-01-02 г.
  17. ^ Хто трапіў пад санкцыі ЕС, ЗША, Канады і Вялікабрытаніі? Поўны спіс
  18. ^ COUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) 2021/997 - Афіцыйны часопіс Эўрапейскага Зьвязу(uk), 21.06.2021
  19. ^ Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain third countries with the Council Decision (CFSP) 2021/1002 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus (анг.). Рада Эўрапейскага зьвязу (2021-07-06). Праверана 2021-09-10 г.
  20. ^ Searching for subjects of sanctions
  21. ^ Michael Shields; Kevin Liffey. (2021-07-07) Swiss widen sanctions list against Belarus (анг.). ReutersПраверана 2021-07-10 г. Архіўная копія ад 2021-07-07 г.
  22. ^ Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot) (анг.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаньнях(de) (2021-07-07). Праверана 2021-07-10 г. Архіўная копія ад 2021-07-07 г.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць