Варшаўскі мэдычны ўнівэрсытэт

Варшаўскі мэдычны ўнівэрсытэт (па-польску: Warszawski Uniwersytet Medyczny) — вышэйшая мэдычная навучальная ўстанова ў горадзе Варшава, Польшча.

Варшаўскі мэдычны ўнівэрсытэт
Warszawski Uniwersytet Medyczny
Выява лягатыпу
Лягатып
па-лацінску: Universitas Medica Varsoviensis
Заснаваны 1809
Рэктар Зьбігнеў Гацёнг
Колькасьць студэнтаў 9 832[1]
Месцазнаходжаньне
Геаграфічныя каардынаты 52°12′21″ пн. ш. 20°59′7″ у. д. / 52.20583° пн. ш. 20.98528° у. д. / 52.20583; 20.98528Каардынаты: 52°12′21″ пн. ш. 20°59′7″ у. д. / 52.20583° пн. ш. 20.98528° у. д. / 52.20583; 20.98528
Горад Варшава
Краіна Польшча
Знаходзіцца ў складзе Асацыяцыя эўрапейскіх унівэрсытэтаў[d][2] і Coalition for Advancing Research Assessment[d][3]
Вэб-сайт wum.edu.pl
Варшаўскі мэдычны ўнівэрсытэт на мапе Польшчы
Варшаўскі мэдычны ўнівэрсытэт
Варшаўскі мэдычны ўнівэрсытэт
Варшаўскі мэдычны ўнівэрсытэт

Унівэрсытэт быў створаны як Мэдычная акадэмія ў 1809 годзе. У 1816 годзе акадэмія ўвайшла ў склад Варшаўскага ўнівэрсытэту як мэдычны факультэт. У 1831 годзе факультэт, як і Варшаўскі ўнівэрсытэт, быў зачынены. Прычынай гэтаму стала лістападаўскае паўстаньне, па выніках якога былі зачыненыя ўсе ВНУ на тэрыторыі цяперашняй Польшчы.

У 1857 годзе была заснавана Імпэратарска-Каралеўская акадэмія мэдыцыны і хірургіі, якая працягнула традыцыю мэдычнага факультэту Варшаўскага ўнівэрсытэту. Пасьля акадэмія была аб’яднана з Варшаўскай галоўнай школай ў якасьці мэдычнага факультэту ў 1862 годзе. У 1869 годзе Варшаўская галоўная школа была ператворана ў Імпэратарскі Варшаўскі ўнівэрсытэт з мэдычным факультэтам у яго складзе.

Падчас Першай сусьветнай вайны Імпэратарскі Варшаўскі ўнівэрсытэт у поўным складзе быў эвакуіраваны ў Растоў-на-Доне, тым самым у Варшаве ні засталося ні адной вышэйшай навучальнай установы. У 1915 годзе польскія грамадзкія дзеячы ў акупаванай немцамі Варшаве пачалі аднаўленьне Варшаўскага ўнівэрсытэту, у складзе якога зноў быў створаны мэдычны факультэт. Дадзены факультэт знаходзіўся ў складзе Варшаўскага ўнівэрсытэту да 1950 году.

Паралельна мэдычнаму факультэту Варшаўскага ўнівэрсытэту ў Варшаве ў 1920 годзе быў створаны Дзяржаўны стаматалягічны інстытут, які ў 1933 годзе быў перайменаваны ў Стаматалягічную акадэмію.

У 1950 году мэдычны факультэт Варшаўскага ўнівэрсытэту і Стаматалягічны інстытут былі аб’яднаны ў Варшаўскую мэдычную акадэмію. У гэтым жа годзе Варшаўская мэдычная акадэмія была перайменавана ў Варшаўскі мэдычны ўнівэрсытэт.

Факультэты рэдагаваць

Факультэты праводзяць дасьледчую і дыдактычную дзейнасьць у наступных навуках: мэдыцынскай, фармацэўтычнай і пра здароўе.

Факультэты Варшаўскага мэдычнага ўнівэрсытэту:

  • Мэдычнае аддзяленьне
  • Факультэт мэдыцыны і стаматалёгіі
  • Фармацэўтычны факультэт
  • Факультэт навук пра здароўе
  • Мэдычны факультэт

Акрамя таго, пэдагагічную дзейнасьць ажыцьцяўляе Цэнтар пасьлядыплёмнай адукацыі, які займаецца навучаньнем дыплямаваных лекараў, фармацэўтаў і майстроў-спэцыялістаў у розных галінах, зьвязаных з мэдыцынай.

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць