Брожа

рака ў Беларусі

Бро́жа, Про́дзьвінка, Бро́жка — рака ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласьці, правы прыток ракі Бярэзіны (басэйн Дняпра). Даўжыня 28 км. Плошча вадазбору 390 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 ‰. Пачынаецца паміж вёскамі Мачулкі і Мартынаўка, вусьце за 1,5 км на ўсход ад вёскі Продзьвіна. У высокай плыні 10 км рэчышча каналізаваныя.

Рака
Брожа
Агульныя зьвесткі
Выток паміж вв. Мачулкі і Мартынаўка
Вусьце Бярэзіна
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Магілёўская вобласьць
Даўжыня 28 км
Плошча басэйну 390 км²
Нахіл воднай паверхні 0,6 ‰

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 74
  • Канстантын Кернажыцкі. Брожскі ключ, 1639—1810 г. Менск, б.г.