Хваляваньні ў Лёндане (2011)

(Перанакіравана з «Беспарадкі ў Тотэнгэме (2011)»)

Каардынаты: 51°36′02″ пн. ш. 0°04′04″ з. д. / 51.60068° пн. ш. 0.06783° з. д. / 51.60068; -0.06783

Хваляваньні ў Лёндане — масавыя хваляваньні, якія адбыліся з 6 жніўня па 7 жніўня 2011 году ў раёне Тотэнгэм(en) і іншых гарадзкіх раёнах Лёндану.

Пажарнік тушыць полымя ад бутэлек з запальнаю сумесьсю ў выніку беспарадкаў

Паводле розных зьвестак, у беспарадках прымалі ўдзел ад 200 да 300 чалавек, якія былі ўзброеныя каменьнем, бутэлькамі з запальнаю сумесьсю і спадручнымі прадметамі[1]. У выніку вулічных сутыкненьняў пацярпелі 26 паліцэйскіх, восем зь якіх былі шпіталізаваныя[1].

Гісторыя рэдагаваць

Перадумовы рэдагаваць

Хваляваньням папярэднічала гібель ад рук паліцыі 29-гадовага грамадзяніна Вялікабрытаніі Марка Дугана (Mark Duggan) у часе перастрэлкі 4 жніўня 2011 году а 18:15 па мясцовым часе (у выніку страляніны быў паранены і адзін з паліцэйскіх)[2].

Перастрэлка адбылася на мосьце Фэры Лэйн (Ferry Lane bridge) непадалёк ад станцыі мэтро Тотэнгэм Гэйл (Tottenham Hale station)[3]. Паводле папярэдніх вынікаў Незалежнай камісіі па скаргах на паліцыю (Independent Police Complaints Commission), Марк Дуган, сідзячы на заднім месцы таксі, стрэліў у паліцэйскага афіцэра ў вобласьць грудной клеткі ў часе таго, як той спрабаваў яго затрымаць (аўтамабіль быў спынены для праверкі[1]). Куля, выпушчаная Дуганам засела ў паліцэйскай рацыі. Афіцэр, у сваю чаргу, адказаў двума стрэламі ў кірунку Дугана з свайго аўтаматычнага пісталета Heckler & Koch MP5.

Пазьней на месцы здарэньня была выяўленая незарэгістраваная прыватная зброя[4].

Беспарадкі рэдагаваць

Тотэнгэм рэдагаваць

  Вонкавыя мэдыяфайлы
Выявы
  Images of the Tottenham riot on 6 August 2011 (BBC)
  Map of the Tottenham riot on 6 August 2011 (Google Maps)
Відэафайлы
  Tottenham Riots: Torched houses, cars in London violence aftermath

6 жніўня 2011 году прыкладна 300 чалавек сабраліся на пратэсны марш непадалёк ад паліцэйскага пастарунку Тотэнгэму[5]. Пратэсная акцыя арганізавалася сябрамі і сваякамі Дугана з мэтай «аднавіць справядлівасьць» («justice for the family»)[2]. Паводле відавочцаў, першапачаткова мітынг быў мірным, аднак а 20:20 набыў гвалтоўны характар — натоўп падпаліў дзьве паліцэйскія машыны і двухпавярховы мікрааўтобус[6]. Таксама былі разрабаваныя некалькі навакольных крамаў[7]. Паводле відавочцаў, як дарослыя, так і падлеткі пад’язджалі да крамаў на аўтамабілях і запаўнялі таварамі багажнікі[8]. Паліцэйскія фургоны прыбылі на месца здарэньня з боку Тотэнгэм Гай Роўд (Tottenham High Road). Паведамлялася, што натоўп закідаў іх бутэлькамі з запальнаю сумесьсю[2]. У выніку былі параненыя дваццаць шэсьць афіцэраў (адзін зь іх — у вобласьць галавы). Першапачаткова, праз масавыя беспарадкі, да загарэўшыхся будынкаў не маглі дабрацца пажарныя. Пазьней Лёнданская пажарная брыгада налічыла на тэрыторыі 49 асяродкаў пажару[9].

Карэспандэнт BBC News паведаміў, што машына каманды BBC television news таксама трапіла пад напады з боку бунтуючае моладзі[10]. Некаторыя з карэспандэнцкіх груп пакінулі месца здарэньня праз магчымыя ўчынкі гвалту.

Паліцыя ўсталявала кардон вакол Паліцэйскага пастарунку Тотэнгэму і навакольных журналісцкіх груп з BBC і Sky[5].

Ўуд Грын рэдагаваць

На досьвітку 7 жніўня беспарадкі ўспыхнулі і ў навакольным раёне Ўуд Грын(en) (Wood Green), які знаходзіцца за дзьве мілі ад Тотэнгэму. Мясцовая інфраструктура зазнала моцную хвалю марадэрства[11].

Наступствы рэдагаваць

Сіламі падразьдзяленьня па барацьбе з стыхійнымі масавымі хваляваньнямі беспарадкі былі здушаныя. Лёнданская паліцыя арыштавала 42 меркаваных ўдзельнікаў акцыі[1].

Уладальнікі крамаў ацэньваюць аказаную шкоду ў некалькі мільёнаў фунтаў[12].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б в г После беспорядков в Лондоне арестованы 42 человека (рас.). Lenta.ru (7 жніўня 2011). Праверана 7 жніўня 2011 г.
  2. ^ а б в Tottenham in flames as protesters riot The Guardian Праверана 6 August 2011 г.
  3. ^ Rebecca Camber (7 August 2011) 'Gangster' Mark Duggan shot by police in back of London cab after shootout Mail Online Праверана 7 August 2011 г.
  4. ^ Sandra Laville (2011-08-05) Man shot dead by police in north London during attempted arrest The Guardian Праверана 2011-08-07 г.
  5. ^ а б Sarah Bolesworth; Barry Neild, Peter Beaumont, Paul Lewis, Sandra Laville (7 August 2011) Tottenham in flames as riot follows protest The Observer Праверана 7 August 2011 г.
  6. ^ В Лондоне вспыхнули беспорядки из-за убийства полицейским местного жителя (рас.). Lenta.ru (7 жніўня 2011). Праверана 7 жніўня 2011 г.
  7. ^ Sandra Laville (7 August 2011) Tottenham riot: 'very volatile' situation contained, for now The Guardian Праверана 7 August 2011 г.
  8. ^ Беспарадкі ў Лондане: бойкі з паліцыяй, марадзёрства, 40 затрыманых — відэа. Наша Ніва (7 жніўня 2011). Праверана 7 жніўня 2011 г.
  9. ^ London riots: Dozens injured after Tottenham violence (анг.). BBC (7 жніўня 2011). Праверана 7 жніўня 2011 г.
  10. ^ BBC satellite truck damaged in riots Праверана 7 August 2011 г.
  11. ^ Riots, fires break out in North London MSNBC Праверана 7 August 2011 г.
  12. ^ 'Like The Blitz': Riot Eyewitnesses React Sky News Праверана 7 August 2011 г.