Берасьцейскі электратэхнічны завод
ВРУП «Берасьцейскі электратэхнічны завод» Беларускай чыгункі» — адно з ключавых машынабудаўнічых прадпрыемстваў горада Берасьця.
Прадпрыемства спраектавана і пабудавана ў 1976 годзе ў рамках комплекснай сыстэмы аўтаматызацыі чыгуначнага транспарту СССР і да 1991 году ўваходзіла ў склад навукова-вытворчага аб'яднаньня «Союзжелдоравтоматизация» МШЗ СССР.
З 2000 году ўваходзіць у склад Беларускай чыгункі.
Агульная колькасьць працуючых 576 чалавек.
Спэцыялізуецца на выпуску вырабаў, прызначаных для забесьпячэньня работы сродкаў аўтаматыкі, тэлемэханікі і сувязі на чыгуначным транспарце, апаратуры кіраваньня лакаматывамі і запасных частак.
Акрамя таго завод выпускае тавары народнага спажываньня з мэталу і плястмасаў.