Барсэлёна (баскетбольны клюб)
«Барсэлёна» (па-каталянску: FC Barcelona Bàsquet) — гішпанскі баскетбольны клюб з Барсэлёны, які ўваходзіць у склад спартовага таварыства футбольнага клюбу «Барсэлёны». Клюб быў заснаваны 24 жніўня 1926 году, што робіць яго найстарэйшым клюбам у гішпанскім баскетбольным першынстве. Каманда спаборнічае ў Лізе АБК і Эўралізе. Уважаецца адной з найбольш пасьпяховых баскетбольных камандаў ня толькі ў краіне, але і міжнародным узроўні. «Барсэлёна» ў 2003 годзе здабыла адразу перамогу ў чэмпіянаце краіны, Кубку Гішпаніі і стала пераможцам Эўралігі. Хатнія матчы ладзіць на арэне Паляў Бляўграна, дзе таксама гуляюць клюбныя каманды па хакеі на роліках, футзале і гандболе.
Барсэлёна | ||
![]() | ||
Заснаваны | 1926 | |
---|---|---|
Месцазнаходжаньне | Барсэлёна, Гішпанія | |
Арэна | Паляў Бляўграна Зьмяшчальнасьць: 7585 | |
Галоўны трэнэр | Жаан Пэньяроя | |
Чэмпіянат | Ліга АБК | |
Форма | ||
Клюбныя колеры | ||
| ||
Спасылкі | ||
Афіцыйная бачына | ||
![]() |
Гісторыя
рэдагавацьБаскетбольны клюб быў зафундаваны 24 жніўня 1926 году, а ўпершыню ўзяў удзел у сваім першым спаборніцтве ў 1927 годзе, згуляўшы ў чэмпіянаце Каталёніі. У гэтыя першыя гады ў Каталёніі дамінавалі такія клюбы, як то «Эўропа», «Ляета» і «Сасіетэ Патрые». У 1956 годзе «Барсэлёна» стала адным зь сяброў-заснавальнікамі гішпанскай баскетбольнай лігі, заняўшы другі радок у першым розыгрышы турніру. У 1959 годзе каманда ўпершыню стала чэмпіёнам краіны і здабыла кубак[1]. У 1960-я і 1970-я гады каманда прыйшла ў заняпад. У 1961 годзе прэзыдэнт клюбу Энрык Ляўдэт распусьціў каманду, не зважаючы на ейную папулярнасьць. Аднак у 1962 годзе клюб быў рэфармаваны, дзякуючы актыўнасьці заўзятараў. Цягам 1970-х гадоў «Барсэлёна» саступала канкурэнтам з мадрыдзкага «Рэалу» і бадалёнскага «Жувэнтуту».
У 1980-я гадах прэзыдэнт клюбу Хасэп Льюіс Нуньес узяўся за каманду з мэтай паляпшэньня вынікаў як у Гішпаніі, гэтак і Эўропе. Ягоная праца дала плён, і цягам дзесяцігодзьдзя, таксама дзякуючы працы трэнэра Аіты Гарсіі Рэнэсэса і баскетбалістаў Хуана Антоніё Сан-Эпіфаніё, Андрэса Хімэнэса, Кандыда Сыбіліё, Одзі Норыса і Ігнасьё Салясабаля, клюб выйграў шэсьць чэмпіянатаў Гішпаніі, здабыў пяць Кубкаў Гішпаніі, два Кубка ўладальнікаў кубкаў і Кубак Корача. «Барсэлёна» была адным з наймацнейшым клюбаў цягам 1990-х гадоў.
У 2003 годзе, натхнёная Дэянам Бодзірагам, Грэгарам Фучкам, Шарунасам Ясікявічусам і Хуанам Карлясам Навара, «Барсэлёна» перамагла ў Эўралізе, абгуляўшы ў фінале італьянскі «Бэнэтан» зь лікам 76:65 у запоўненай заляй Паляў Сант-Жордзі ў Барсэлёне[2]. Каманда паўтарыла посьпех у 2010 годзе, перамогшы «Алімпіякос» зь лікам 86:68 у Парыжы[3]. У кастрычніку таго ж году клюб увайшоў у гісторыю, калі яны выгулялі двухразовага чэмпіёна НБА «Лос-Анджэлес Лэйкерз», у складзе якога быў Кобі Браянт.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ «History of the section». FC Barcelona.
- ^ «FC Barcelona is the 2002—03 Euroleague champion!». EuroLeague.net.
- ^ «Regal FC Barcelona is the 2010 Euroleague champion!». EuroLeague.net.