Андрэй Блажэвіч
Андрэй Блажэвіч, сапр.:Андрэй Вангін (30 лістапада 1895, Відзы — 18 траўня 1977, Гнеў, Польшча) — беларускі актор. Вядучы актор трупы Галубка — Беларускага дзяржаўнага вандроўнага тэатру. Выступаў у характарных ролях.
Андрэй Блажэвіч | |
Дата нараджэньня | 30 лістапада 1895 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 18 траўня 1977 (81 год) |
Месца сьмерці |
|
Занятак | актор |
БіяграфіяРэдагаваць
Арыштаваны ў 1937 годзе. Пасьля Другой сусьветнай вайны выехаў у ПНР. Удзельнічаў у аматарскіх спэктаклях на Памор’і.
З 1968 году дажываў у доме састарэлых у Гдыні. Наведваў беларускі клюб у Гданьску пры Доўгім Таргу. Яго адведвалі Ірэна Мельнікаў і Анна Красько. Абедзьве ўспамінаюць, як наракаў на адзіноту. Пра яго згадваў Міхась Хмялеўскі на старонках «Нівы» ў 1970 годзе, публікуючы кароткую нататку пра галубкоўца А. Блажэвіча і яго здымак.
Увесну 1977 году зьнік з дому састарэлых Гдыні. Толькі праз 25 гадоў высьветлілася, з прычыны пагаршэньня здароўя яго перавезьлі ў Гнеў — у адпаведны дом. Там пасьля 19 дзён памёр. Пахаваны ў Гневе на каталіцкіх могілках, у той частцы, дзе хавалі жыхароў дому састарэлых.
Дзякуючы гданьскім беларусам магіла бяз помніка была адшуканая. Дзякуючы складкам (да якіх далучыўся і Генэральны консул Рэспублікі Беларусь у Гданьску Міхал Аляксейчык) быў усталяваны помнік, які з граніту вельмі хутка выканаў мясцовы каменячос Рышард Адамчык[1].
Помнік адкрылі бурмістар Гнева Багдан Бадзёнг, дырэктар Дому для састарэлых Мечыслаў Матысяк і гданьская беларуска Анна Іванюк.
Тэрэса Эльманоўская знайшла ў доме састарэлых і дакумэнтальны архіў Вангіна.
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Лена Глагоўская. Памінальны май // Ніва № 28 (2461) 13 ліпеня 2003
ЛітаратураРэдагаваць
- «„Працоўны сьпіс“ Андрэя Вангіна (Блажэвіча)» \\ Руслан Равяка \\ Arche 11-2011