Андрыевіца (грамада)

грамада ў Чарнагорыі

Грамада Андрыевіца (па-чарнагорску: Општина Андријевица/Opština Andrijevica) — абшчына/грамада ў Чаранагорыі. Адміністратыўны цэнтар — горад Андрыевіца. Насельніцтва складае каля 6 700 чалавек (2003).

Андрыевіца
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус грамада Чарнагорыі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Андрыевіца
Дата ўтварэньня 1991
Насельніцтва
Плошча
  • 340 км²
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 740 м
Месцазнаходжаньне
Мэдыя-зьвесткі
Код ISO 3166-2 ME-01
Паштовыя індэксы 84320
Код аўтам. нумароў AN
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Грамада знаходзіцца ў паўночна-ўсходняй частцы Чарнагорыі на поўдзень ад граніцы з Альбаніяй, у даліне ракі Лім, у гісторыка-геаграфічнай вобласьці Санджак. Тэрыторыя абшчыны акружаная горнымі масівамі Комаў, Беласіца і [Проклеція]], якія зьяўляюцца натуральным межамі абшчыны. Па перапісу насельніцтва СФРЮ у 1991 годзе: на тэрыторыі грамады на плошчы 340 км² пражывалі 6696 жыхароў у 24 населеных пунктах, аб’яднаных у 15 мясцовых супольнасьцяў. А ўжо згодна перапісу насельніцтва праведзенага ў Чарнагорыі ў 2003 годзе іх колькасьць складала 5785 чалавек, якія жылі на плошчы 283 км².

Нацыянальны склад рэдагаваць

Згодна з перапісам краіны на 2003 год[2]:

Этнічныя групы Насельніцтва Адсотак
сэрбы 4027 69,61%
чарнагорцы 1454 25,13%
іншыя нацыянальнасьці 26 0,45%
не вызначыліся з нацыянальнасьцю 216 3,73%
невядома 62 1,07%
Агулам 5785 100,00%

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ https://www.monstat.org/eng/page.php?id=234&pageid=48
  2. ^ Књига 9, Становништво, упоредни преглед броја становника 1948, 1953, 1961, 1971, 1981, 1991, 2003, подаци по насељесть, Републички завод за статистику, Подгорица, септембар 2005, COBISS-ID 8764176

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць