Аляхандра Дам’ян Гансалес
Аляхандра Дам’ян Гансалес Эрнандэс (па-гішпанску: Alejandro Damián González Hernández; нарадзіўся 23 сакавіка 1988 году, Мантэвідэо) — уругвайскі футбольны абаронца, гулец клюбу «Мірамар».
Аляхандра Дам’ян Гансалес | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 23 сакавіка 1988[1][2] (35 гадоў) | |
Рост | 184 см | |
Вага | 79 кг | |
Пазыцыя | скрайні абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Мірамар | |
Нумар | 2 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2006—2013 2008 2008 2009 2013—2018 2015 2015—2016 2016—2017 2018 2018—2019 2019—2020 2020—2021 2021—2022 2022—2023 2023— |
Пэньяроль → УАНЛ Тыгрэс (арэнда) → Такуарэмбо (арэнда) → Спортынг Крысталь (арэнда) Вэрона → Кальяры (арэнда) → Тэрнана (арэнда) → Авэліна (арэнда) → Пэруджа (арэнда) Палестына Барсэлёна Гуаякіль Дэфэнсор Спортынг Спортынг Крысталь Унівэрсыдад Сан-Мартын Мірамар |
78 (1) 0 (0) 10 (0) 41 (1) 18 (0) 7 (0) 40 (1) 35 (0) 2 (0) 17 (0) 9 (0) 15 (0) 22 (0) 31 (1) 18 (1) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера рэдагаваць
Клюбная рэдагаваць
Кар’ера Гансалеса пачалася ў 2005 року ў «Пэньяролі», у складзе якога ён стаў чэмпіёнам Уругваю-2008. Пасьля гэтага яго ўзяў у арэнду мэксыканскі «Тыгрэс Б», а пазьней у гэтым жа сэзоне Аляхандра выступаў за «Такуарэмбо».
У студзені 2009 року Гансалес перайшоў у «Спортынг Крысталь» пэруанскага чэмпіянату[3].
У 2013 року Аляхандра Гансалес перайшоў у склад італьянскага клюбу «Эляс» з Вэроны. 8 студзеня 2015 року Аляхандра паводле дамовы арэнды перайшоў у склад італьянскага «Кальяры», стаўшы першым гульцом, які быў падпісаны Джанфранкам Дзолам у «Кальяры».
Міжнародная рэдагаваць
Гансалес абараняў колеры Ўругваю на чэмпіянаце Паўднёвай Амэрыкі да 17 гадоў і чэмпіянаце сьвету да 17 гадоў 2005 року[4].
У 2007 року ён удзельнічаў у моладзевым чэмпіянаце Паўднёвай Амэрыкі 2007 году.
Крыніцы рэдагаваць
- ^ а б Alejandro González // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б ALEJANDRO DAMIAN GONZALEZ // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ^ Sporting Cristal presentó su plantel versión 2009. Futbol Peruano (2009-01-19). Праверана 2009-04-07 г.
- ^ Alejandro GONZALEZ(анг.). FIFA. Праверана 8 лістапада 2014 г.
Вонкавыя спасылкі рэдагаваць
- Профіль(анг.) на Transfermarkt
- Профіль(анг.) на Soccerway
- Профіль(анг.) на Worldfootball