Аляксандар Турчын

дзяржаўны дзяяч Беларусі


Аляксандар Генрыхавіч Турчын (нар. 1975, Наваградак, Гарадзенская вобласьць, цяпер Беларусь) — дзяржаўны дзяяч Беларусі.

Аляксандар Турчын
лац. Alaksandar Turčyn
2019 год
2019 год
11-ы прэм'ер-міністар Беларусі
10 сакавіка 2025 — цяперашні час
Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка
Папярэднік Раман Галоўчанка
8-ы старшыня Менскага аблвыканкаму
29 лістапада 2019 — 10 сакавіка 2025
Прэм’ер-міністар Сяргей Румас, Раман Галоўчанка
Папярэднік Анатоль Ісачанка
Наступнік Аляксей Кушнарэнка
Кіраўнік Апарату Савету міністраў Беларусі
16 верасьня 2016 — 2018
Прэм’ер-міністар Андрэй Кабякоў
Галоўны інспэктар па Гомельскай вобласьці
25 чэрвеня 2015 — 2016
Прэм’ер-міністар Андрэй Кабякоў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся2 ліпеня 1975 (49 гадоў)
Наваградак, Гарадзенская вобласьць, Беларуская ССР, Савецкі Саюз
АдукацыяБеларускі дзяржаўны эканамічны ўнівэрсытэт (2002), Акадэмія кіраваньня пры прэзыдэнце Беларусі (2009)
Бацька Генрых Станіслававіч Турчын
Узнагароды
Ордэн Айчыны 3 ступені (Беларусь)
Ордэн Айчыны 3 ступені (Беларусь)

Былы кіраўнік Апарату Савету міністраў Беларусі (2016—2018) і 8-ы старшыня Менскага абласнога выканаўчага камітэту (2019—2025). 11-ы прэм'ер-міністар Беларусі (ад 2025 году). Кавалер Ордэну Айчыны ІІІ ступені (2024).

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

У 1997—1998 гадох працаваў кіраўніком крамы калгасу «Авангард» (Брольнікі, Наваградзкі раён). У 1999—2002 годзе працаваў у Дзяржаўным падатковым камітэце Беларусі падатковым інспэктарам па Наваградзкім раёне. У 2002 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўнівэрсытэт[2].

У 2003—2004 гадох займаў у кантрольна-рэвізійнай управе Міністэрстве фінансаў Беларусі пасаду галоўнага кантралёра-рэвізора па Гарадзенскай вобласьці. У 2004—2010 гадох быў начальнікам фінансавага аддзелу Карэліцкага раённага выканаўчага камітэту. У 2009 годзе скончыў Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Беларусі[2].

У 2010—2015 гадох працаваў у Менскім абласным выканаўчым камітэце спачатку старшынёй камітэту эканомікі, а з 16 лістапада 2012 году намесьнікам старшыні Менаблвыканкаму[3]. Ад 25 чэрвеня 2015 году[4] па 2016 год быў памагатым прэзыдэнта Беларусі ў якасьці галоўнага інспэктара па Гомельскай вобласьці. У 2016—2018 гадоў быў кіраўніком Апарату Савету міністраў Беларусі. У 2018—2019 гадох займаў пасаду 1-га намесьніка старшыні ўраду Беларусі. Ад 2019 па 10 сакавіка 2025 году ўзначальваў Менскі аблвыканкам. У сьнежні 2024 году атрымаў ордэн Айчыны ІІІ ступені. 10 сакавіка 2025 году ўзначаліў Савет міністраў Беларусі[2].

Міжнародныя санкцыі

рэдагаваць

17 сьнежня 2020 году быў унесены ў Чорны сьпіс Эўразьвязу[5]. 26 студзеня 2021 году да санкцый ЭЗ супраць Турчына далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[6]. Вялікабрытанія ўнесла Турчына ў свой санкцыйны сьпіс 18 лютага 2021 году[7], Швайцарыя — 22 сакавіка 2021 году[8], Канада — 21 чэрвеня 2021 году[9].

  1. ^ а б Беларускае тэлеграфнае агенцтва (белар.) — 2025.
  2. ^ а б в Лукашэнка назначыў Турчына прэм'ер-міністрам Беларусі // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 10 сакавіка 2025 г. Праверана 10 сакавіка 2025 г.
  3. ^ А.Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытаньні // БелТА, 16 лістапада 2012 г. Праверана 10 сакавіка 2025 г.
  4. ^ Лукашэнка прызначыў памочнікаў прэзыдэнта - галоўных інспэктараў па Гомельскай і Гарадзенскай абласьцях // БелТА, 25 чэрвеня 2015 г. Праверана 10 сакавіка 2025 г.
  5. ^ EUR-Lex - 32020R2129 - EN (анг.). EUR-Lex(en) (2020-12-17). Праверана 2020-12-23 г.
  6. ^ Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain countries concerning restrictive measures against Belarus (анг.). Рада Эўрапейскага зьвязу (2021-01-26).
  7. ^ Виталий Петрович (2021-02-19) Госдепартамент США ввел санкции против 43 граждан Беларуси, в британском списке — 27 новых фамилий (рас.) Onliner.by
  8. ^ Searching for subjects of sanctions
  9. ^ Backgrounder – sanctions related to Belarus (анг.). Урад Канады(pl) (2021-06-21).