Аляксандар Кузьмін

Аляксандар Трыфанавіч Кузьмін (24 ліпеня 1918, в. Даброціна, Бабруйскі павет, цяпер Качэрыцкі раён — 1 траўня 2003[1]) — партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР.

Аляксандар Кузьмін
намесьнік старшыні ВС БССР
1967 — 1971
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 24 ліпеня 1918
Сьцяг Беларусі в. Даброціна, Бабруйскі павет, Беларуская Народная Рэспубліка
Памёр: 1 траўня 2003
Партыя: КПБ
Адукацыя: БДУ
Узнагароды:
ордэн Кастрычніцкай рэвалюцыі ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР ордэн Чырвонай Зоркі ордэн «Знак Пашаны»

Скончыў БДУ (1949). У нямецка-савецкую вайну штурман зьвяна бамбардзіровачнага авіяпалка на Паўднёвым і Закаўкаскім франтах. У 1944—1946 загадчык ваеннага аддзелу, у 1948—1950 загадчык аддзелу прапаганды і агітацыі Савецкага райкаму партыі Менска. У 1950—1951 намесьнік загадчыка аддзелу, у 1955—1958 загадчык аддзелу прапаганды і агітацыі Менскага абкаму КПБ. З 1951 загадчык аддзелу прапаганды і агітацыі, у 1953—1955 загадчык аддзелу школ і ВНУ Менскага гаркама КПБ. У 1958—1962 сакратар Менскага абкама КПБ, зь лютага 1971 па жнівень 1986 сакратар ЦК КПБ. Член ЦК КПБ з 1966, у складзе Бюро ЦК КПБ зь лютага 1971. Дэпутат ВС СССР у 1979—1984, ВС БССР у 1963—1980, 1985—1990, намесьнік старшыні ВС БССР у 1967—1971.

  1. ^ [1](недаступная спасылка)