Алесь Лагвінец

беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, палітоляг, перакладнік, выкладнік

Але́сь Лагвіне́ц (нар. 14 студзеня 1972 году, в. Дворышча Хвойніцкага раёну) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, палітоляг, перакладнік, выкладнік.

Алесь Лагвінец
2012 — цяперашні час
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 14 студзеня 1972 (52 гады)
вёска Дворышча, Хвойніцкі раён, Гомельская вобласьць, Беларуская ССР, СССР
Рух: «За Свабоду»
Дзеці: Сыны Антось і Ўладзімер
Бацька: Іван Лагвінец
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (1995)
Узнагароды:

Паходжаньне і сям’я рэдагаваць

У 1930-я гады прадзеда, які дагэтуль узначальваў калгас, раскулачылі і выслалі са старэйшымі дзецьмі ў Котлас (Архангельская вобласьць, Расейская СФСР). Пры ўцёках адтуль прадзед захварэў і памёр. Дзед памёр у 1943, бабуля — у 1944. Бацька, які нарадзіўся ў 1939 годзе ў сям’і з васьмі дзяцей, працаваў трактарыстам, быў адным зь перадавых работнікаў, зьвенявым па вырошчваньні бульбы. Маці працавала ў школьнай сталоўцы.

Траюрадны брат Віктар Лагвінец быў бізнэсмэнам, уваходзіў у каманду прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, сябраваў вельмі блізка з кіраўніком справаў прэзыдэнта Іванам Ціцянковым. У 1999 годзе яго пасадзілі і канфіскавалі маёмасьць. Праседзеўшы 6 месяцаў у турме, ён зьбег у Маскву.

Жанаты другім шлюбам, мае сыноў Антося і Ўладзімера.

Адукацыя і праца рэдагаваць

У 1995 годзе з адзнакай скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт. Атрымаў дыплём спэцыяліста ў галіне міжнародных адносінаў зь веданьнем дзьвюх замежных моваў (францускай і ангельскай).

У 1999 атрымаў дыплём магістра паліталёгіі ў Інстытуце палітычных навук Унівэрсытэту Рабэра Шумана, Страсбург, Францыя. З 1999 па 2004 гг. — старэйшы выкладнік паліталёгіі ў Эўрапейскім гуманітарным ўнівэрсытэце (ЭГУ) на франка-беларускім факультэце палітычных навукаў і эўрапейскіх дасьледаваньняў. У 2005 скончыў Польскую дыпляматычную акадэмію. З жніўня па сьнежань 2005 году выкладнік-візытэр у каледжы Саўт-Ўэстэрн (Канзас, ЗША). Сябра Назіральнай рады Цэнтру беларускіх дасьледаваньняў, створаным у 2008 г. пры ім жа. З 2006 па 2011 гг. — старшы выкладнік ЭГУ ў Вільні. З 2006 выкладае ў рамках Беларускага Калегіюму курс «Інтэграцыйныя працэсы і інстытуцыі Эўрапейскага зьвязу».

Рэдактар кнігі «Беларусь і беларусы сярод суседзяў: гістарычныя стэрэатыпы і палітычныя канструкты»[1] (разам з Т. Чуліцкай), перакладнік кнігі «Бунт у імя свабоды: забыты беларускі ген?»[2] (сумесна зь Веранікай Мазуркевіч).

Працаваў перакладнікам у Эўрапарлямэнце.

Палітычная дзейнасьць рэдагаваць

Кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Сухараўскай акрузе №102 у 2004, 2008 і 2016 гг.

Кандыдат у дэпутаты Менскага гарадзкога савету дэпутатаў па Сухараўскай акрузе №27 у 2007 годзе і па Сухараўскай акрузе №30 у 2010 годзе. Пасьля выбараў 2010 году зьвярнуўся ў пракуратуру і Менскую гарадзкую выбарчую камісію[3] з патрабаваньнем пераліку галасоў і прызнаньня выбараў несапраўднымі.

Зь лютага 2007 па кастрычнік 2012 — дарадца старшыні Руху «За Свабоду» Аляксандра Мілінкевіча. З 2012 па 16 кастрычніка 2016 — намесьнік старшыні Руху.

Вылучаўся на пасаду старшыні Руху «За Свабоду» на справаздачна-выбарчай канфэрэнцыі 16 кастрычніка 2016 г. Пасьля пройгрышу на выбарах адмовіўся ад прапановы заняць пасаду першага намесьніка старшыні Руху.

Іншае рэдагаваць

Ляўрэат «Прэміі Эўропы» 2007 году нямецкага фонду імя Гайнца Шварцкопфа «Маладая Эўропа»[4]. Ляўрэат «Прэміі ім. Льва Сапегі» 2012 году[5].

Валодае беларускай (родная), расейскай, ангельскай, польскай і францускай мовамі.

Хобі: футбол, вандроўкі на ровары.

Крыніцы рэдагаваць

Публікацыі рэдагаваць

  • Łahviniec, Alaksandr; Papko, Alaksandr. Unfinished Business: challenges for Belarus on its way to democracy // European View. — 2010. — В. 9. — № 2. — С. 253-262.
  •  Europeanization mechanism of socialization as a means of exporting democratic values into Belarus. In: Kasekamp Andreas and Pääbo Heiko (eds) // Promoting Democratic Values in the Enlarging Europe: The Changing Role of the Baltic States from Importers to Exporters. — University of Tartu, 2006.
  •  2004 Францускія акуляры, расейскія вуткі і беларускае дзіва. — № 2.
  •  Эўрапейскі вэктар разьвіцьця — падмурак нацыянальнага інтарэсу Беларусі // Online weekly review of Belarusian politics.
  •  Orient ou Occident: les ambiguïtés et les incertitudes de la politique étrangère bélarussienne in Le Bélarus: L’Etat de l’exception // Sous la direction de François Dépelteau et Aurélie Lacassagne. — 2003. — С. 119-132.
  •  Между Россией и ЕС либо в России или в ЕС: Будущее Беларуси в контексте расширения ЕС // Материалы международной научной конференции «50-летие Европейских сообществ и Россия: прошлое, настоящее, будущее». — Изд-во Санкт-Петербургского университета, 2002.
  •  Еўрапейская інтэграцыя і лёс нацыянальнай дзяржавы // Белорусский журнал международного права и международных отношений. — 1996. — № 1.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць