Алег Янчанка
Алег Рыгоравіч Янчанка (1939, Масква, цяпер Расея — 2002, Лясны гарадок, Адзінцоўскі раён, Маскоўская вобласьць, Расея) — беларускі і расейскі арганіст і кампазытар.
Алег Янчанка | |
Алег Рыгоравіч Янчанка | |
Дата нараджэньня | 18 чэрвеня 1939 |
---|---|
Месца нараджэньня | Масква, Расейская СФСР, Савецкі Саюз |
Дата сьмерці | 12 студзеня 2002 |
Месца сьмерці | Лясны Гарадок, Адзінцоўскі раён, Маскоўская вобласьць, Расея |
Месца пахаваньня | |
Грамадзянства | Расея |
Месца вучобы | |
Прафэсія | арганіст, кампазытар, выкладнік |
Месца працы | |
Гады дзейнасьці | 1963—2000 |
Сябра ў | Беларускі саюз кампазытараў[d] |
Жанры | опэра, балет, сымфонія, канцэрт, саната |
Інструмэнты | арган |
Гурты | Менскі камэрны аркестар, «Мадрыгал» |
Супрацоўніцтва | Беларуская кансэрваторыя, «Беларусьфільм» |
Лэйблы | Беларуская дзяржаўная філярмонія, Маскоўская філярмонія |
Узнагароды | Дзяржаўная прэмія СССР (1984) |
Аўтар опэраў «Мыйдадзір» і «Балаганчык», балету «Кастусь Каліноўскі» і 6 сымфоніяў, канцэртаў з аркестрам і для аргана, музыкі для драматычных спэктакляў і кінафільмаў. Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1984) за музыку да беларускага фільма «Людзі на балоце» і народны артыст Расеі (1997)[3].
Жыцьцяпіс
рэдагавацьУ 1964 годзе скончыў Маскоўскую кансэрваторыю адразу па 3-х клясах: фартэпіяна Генрыха Нэйгаўза (1888, Лізаветград, цяпер Украіна — 1964), аргана Леаніда Ройзмана (1915, Кіеў — 1989) і кампазыцыі Юрыя Шапорына (1887, Глухаў, цяпер Украіна — 1966)[4]. У 1964 годзе стаў дыплямантам Міжнароднага конкурсу арганістаў імя Ёгана Баха ў Ляйпцыгу (Усходняя Нямеччына)[3]. Журы конкурсу накіравала Алега Янчанку ў Венскую акадэмію музыкі (Аўстрыя) на стажаваньне арганістам у Антона Гайлера. У 1966 годзе прайшоў падрыхтоўку ў Летняй акадэміі арганістаў у Гарлеме (Нідэрлянды) ў кампазытара Пітэра Кее (1927—2018)[5]. У 1967 годзе стаў сябрам Беларускага саюзу кампазытараў.
У 1963—1971 гадох працаваў салістам Беларускай філярмоніі і выкладнікам Беларускай кансэрваторыі. 25 сакавіка 1968 году стаў стваральнікам і 1-м мастацкім кіраўніком Менскага камэрнага аркестру[3], які працягваў узначальваць да 1969 году[6]. Разам з даўнімі творамі выконваў на канцэртах сучасныя творы францускіх кампазытараў Аліўе Мэсіяна (1908—1992) і Дарыюса Міё (1892—1974), Франсіса Пуленка (1899—1963) і Арцюра Анэгера (1892—1955), а таксама нямецкага кампазытара Паўля Гіндэміта (1895—1963)[7]. За 1970—1971 гады стаў першым у Савецкім Саюзе арганістам, які выканаў цыкль канцэртаў «Усе арганныя творы Ёгана Баха»[8].
У 1971 годзе перайшоў працаваць салістам Маскоўскай філярмоніі[3]. У 1983 годзе разам з арганным майстрам Станіславам Чарняўскім давёў да ладу новы чэскі арган, які ўсталявалі ў менскім касьцёле сьвятога Роха. 1 чэрвеня 1983 годзе акампанаваў на аргане сьпевам Ірыны Архіпавай на 1-м канцэрце ў касьцёле[5]. У 1984 годзе адначасна стаў кіраўніком ансамблю салістаў «Мадрыгал»[4], які ўзначальваў да 1992 году. У 1987 годзе атрымаў годнасьць заслужанага артыста Расейскай СФСР. У 1994 годзе пачаў працаваць прафэсарам Маскоўскай кансэрваторыі.
Творчасьць
рэдагавацьТворчай асаблівасьці Алега Янчанкі ўласьцівыя рухавасьць, яскравая пачуцьцёвасьць і маляўнічасьць. Шмат якія зь ягоных твораў абапіраюцца на беларускую народную творчасьць[4], у тым ліку сымфонія «Белая Вежа». Таму па вяртаньні ў Маскву расейскія крытыкі называлі Янчанку беларускім кампазытарам. Сярод іншага, напісаў музыку да фільма «Ідзі і глядзі» паводле «Хатынскай аповесьці» Алеся Адамовіча[5].
Опэры
рэдагаваць- «Мыйдадзір» (1964)
- «Балаганчык» (1970)
- «Граф Каліёстра» (1972)[4]
Балет
рэдагаваць- «Кастусь Каліноўскі» (1973)[4]
Сымфоніі
рэдагаваць- № 1 «Эроіка» (1966)
- № 2 «Андрэй Рублёў» (1977)
- № 3 «Белая Вежа» (1982)
- № 4 «Слова пра полк Ігаравы» (1985, прэм'ера ў Сафійскім саборы Полацку)[5]
- № 5 «Мэмарыял Мікелянджэлё» (1988)
- № 6 «Апакаліпсіс» (1994)
Творы для аргана
рэдагаваць- «Інтрадукцыя, фуга і астыната» (1961)
- «Інтэрлюдыя» (1966)
- «Імправізацыя» (1971)
- «Мэдытацыя» (1984)
- «Шпаерскі сабор» (1986)
- Саната «Руская прычэць» (1993)
- «Малітва» (1998)
- «Калядныя сны» (2000)
Музыка для фільмаў
рэдагаваць- «Сачыненьне» (1970)
- «Жыцьцё і сьмерць двараніна Чарапханава» (1971)
- «Гора баяцца — шчасьця не відаць» (1973)
- «Тартак» (1973)
- «Час яе сыноў» (1973)
- «Неадкрытыя астравы» (1974)
- «Хлеб пахне порахам» (1974)
- «Факт біяграфіі» (1975)
- «Нядзельная ноч» (1977)
- «Кропка адліку» (1979)
- «Ветразі майго дзяцінства» (1981)
- «Людзі на балоце» (1981, па-беларуску)
- «Подых навальніцы» (1982, па-беларуску)
- «Капялюш» (1982)
- «Ідзі і глядзі» (1985, па-беларуску)
- «Знак бяды» (1986, па-беларуску)
- «Сяржант» (1988)
- «Узыходжаньне на Фудзіяму» (1988)
- «Наш бронецягнік» (1988)
- «Камэдыя пра Лісістрата» (1989)
- «Маці ўрагану» (1990, па-беларуску)
Сям'я
рэдагавацьБыў жанаты двойчы. Ад першай жонкі Алены, зь якой вучыўся ў Маскоўскай кансэрваторыі, меў сына Кірыла. Разьвёўся, калі сыну было 12 гадоў. З другой жонкай Тацьцянай Віктараўнай жыў у Маскве. У 1998 годзе перанёс апэрацыю на сэрцы ў Італіі, бо меў прыроджаны ган сэрца. Грошы на дарагую апэрацыю зьбіраў арганіст Артура Сакецьці (нар. 1941), які быў мастацкім кіраўніком Ватыканскага радыё[8].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г Zvâzda (белар.) — Выдавецкі дом «Звязда», 2014. — вып. 112 (27722). — С. 6. — ISSN 1990-763X
- ^ Naša Nìva (белар.) — 2002. — вып. 3 (265). — С. 4. — ISSN 1819-1614
- ^ а б в г Даты, падзеі, людзі // Зьвязда : газэта. — 18 чэрвеня 2014. — № 112 (27722). — С. 6. — ISSN 1990-763X.
- ^ а б в г д Янчанка Алег Рыгоравіч // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2004. — Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя. — С. 278. — 473 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0295-4
- ^ а б в г Юлія Андрэева. Памёр Алег Янчанка // Наша ніва : газэта. — 18 студзеня 2002. — № 3 (265). — С. 4. — ISSN 1819-1614.
- ^ Гісторыя калектыву // Дзяржаўны камэрны аркестар Беларусі, 2024 г. Праверана 17 лютага 2025 г.
- ^ Арган // Беларуская дзяржаўная філярмонія, 2024 г. Праверана 17 лютага 2025 г.
- ^ а б Аляксандар Дамарацкі. «Сьвятло далёкай зоркі». Кампазытар Алег Янчанка // Тэлеканал «Беларусь 3», 21 чэрвеня 2016 г. Праверана 17 лютага 2025 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Аляксандар Дамарацкі. «Сьвятло далёкай зоркі». Кампазытар Алег Янчанка // Тэлеканал «Беларусь 3», 21 чэрвеня 2016 г. Праверана 17 лютага 2025 г.
Гэта — накід артыкула пра біяграфію асобы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |