Акадэмік Вярнадзкі

украінская антарктычная станцыя

Акадэ́мік Вярна́дзкі (па-ўкраінску: Академік Вернадський), да 1996 року — Фарадэ́й па-ангельску: Faraday Station) — украінская антарктычная станцыя. Разьмешчаная на мысе Марына вострава Галіндэз за 7 км ад заходняга ўзьбярэжжа Антарктычнага паўвострава. Асноўнае прызначэньне станцыі — правядзеньне навуковых дасьледаваньняў у Антарктыдзе.

Акадэмік Вярнадзкі
Академік Вернадський
Станцыя „Акадэмік Вярнадзкі“ на мысе Марына вострава Галіндэз
Лягатып станцыі
Статус пастаянная
Краіна Украіна Украіна (з 1996)
Дата заснаваньня 1947[1][2]
Колькасьць пэрсаналу 12 чалавек
Геаграфічныя каардынаты 65°14′44.44″ пд. ш. 64°15′28.17″ з. д. / 65.2456778° пд. ш. 64.257825° з. д. / -65.2456778; -64.257825Каардынаты: 65°14′44.44″ пд. ш. 64°15′28.17″ з. д. / 65.2456778° пд. ш. 64.257825° з. д. / -65.2456778; -64.257825
Акадэмік Вярнадзкі на мапе Антарктыды
Акадэмік Вярнадзкі
Акадэмік Вярнадзкі
Акадэмік Вярнадзкі
Сайт Нацыянальны антарктычны навуковы цэнтар

Заснаваная ў 1947 року як брытанская станцыя «Фарадэй»[1]; у 1954 перанесеная на востраў Галіндэз[1]; у лютым 1996 року перададзеная Ўкраіне за сымбалічную цану ў адзін фунт стэрлінгаў[3] і перайменаваная ў гонар украінскага навукоўца, акадэміка Ўладзімера Вярнадзкага, першага прэзыдэнта НАН Украіны.

Мінуўшчына рэдагаваць

Навуковая база на Аргентынскіх астравох паблізу Антарктычнага паўвострава заснаваная падчас брытанскай экспэдыцыі на Зямлю Грэяма ў 1934—1937 роках. Мэтэаабсэрваторыя пачала пастаянна дзейнічаць на востраве Ўінтэр 7 студзеня 1947 року[1][2].

Узімку 1953—1954 рокаў станцыя была перанесеная на мыс Марына вострава Галіндэз. У 1977 року перайменаваная ў «Станцыю Ф — Фарадэй» у гонар брытанскага навукоўца Майкла Фарадэя[2]. Большасьць збудаваньняў зьявіліся цягам 1979—1980 рокаў. Менавіта над станцыяй «Фарадэй» у 1985 року брытанскія навукоўцы адкрылі зьяву азонавай дзіркі[4].

У 1992 року, пасьля развалу Савецкага Саюзу, Расея абвясьціла сябе правапераемніцай усіх савецкіх антарктычных станцыяў, тады прэзыдэнт Украіны Леанід Краўчук выдаў загад пра ўкраінскую праграму дасьледаваньня Антарктыкі. У жніўні 1992 Украіна далучылася да Антарктычнай дамовы, а ў наступным годзе стварыла Цэнтар антарктычных дасьледаваньняў (цяпер — Нацыянальны антарктычны навуковы цэнтар).

У лістападзе 1993 року Вялікабрытанія абвясьціла пра намер перадаць станцыю «Фарадэй» адной зь дзяржаваў, якія на маюць антарктычных станцый. Ідэяй зацікавіліся ўкраінскія дыпляматы і навукоўцы[5], і ў 1994 року Брытанская антарктычная служба (БАС) прыняла рашэньне перадаць станцыю Ўкраіне. У гэтым жа годзе на 23-й сэсіі Арганізацыі краінаў Антарктычнай дамовы Ўкраіна была прынятая ў склад арганізацыі.

 
Бар «Фарадэй»

У сьнежні 1994 — лютым 1995 рокаў група ўкраінскіх навукоўцаў наведала станцыю «Фарадэй». Пасьля гэтага была падпісаная міжурадавая дамова пра перадачу антарктычнай станцыі Ўкраіне. 6 лютага 1996 року над станцыяй быў узьняты ўкраінскі сьцяг.

З 2017 року на станцыі дзейнічае інтэрнэт-сувязь. 8 траўня 2020 року на станцыі ўпершыню загінуў удзельнік украінскай антарктычнай экспэдыцыі Васіль Амельяновіч[6], наклаўшы рукі з прычыны асабістых праблемаў.

Кліматычныя ўмовы рэдагаваць

Клімат на станцыі — марскі субантарктычны, то бок адносна мяккі, паколькі Паўднёвы акіян дзейнічае як акумулятар цеплыні. Сярэдняя тэмпэратура ўлетку каля 0 °C, узімку — не ніжэй за −18 °C. Зьніжэньне тэмпэратуры паветра ўзімку адбываецца, калі паўднёвы вецер прыносіць ахалоджаныя масы паветра з кантынэнтальнай Антарктыды. Узімку характэрныя частыя вятры больш за 30—35 м/с. Каля 300 дзён у год — ападкі (сьнег), неба бясхмарнае толькі 25—30 дзён[7].

Мінімальная тэмпэратура, зафіксаваная на станцыі — −47 °C[8]. Гадавая колькасьць ападкаў за пэрыяд 1986—2011 рокаў зьмянялася ад 220 да 670 мм[7].

Збудаваньні рэдагаваць

Увесь комплекс збудаваньняў усталяваны на каменнай аснове вострова Галіндэз. Большасьць зь іх былі ўзьведзеныя цягам 1979—1980 рокаў. На тэрыторыі станцыі разьмешчаныя:

  • два модулі зь немагнітнага матэрыялу, де ўсталяваныя магнітомэтры;
  • аэралягічны павільён (выкарыстоўваецца таксама як гараж для чатырох сьнегаходаў);
  • будынак ДНЧ-лябараторыі;
  • генэратарнае памяшканьне з двума халадзільнікамі, дзе знаходзіцца цясьлярная майстэрня;
  • будынак аварыйнай базы, якая прыстасаваная пад склад антэнаў і запасаў прадуктаў.

Таксама на станцыі працуюць:

Напрамкі дасьледаваньняў рэдагаваць

 
Дасьледаваньні на станцыі
  • Акіянаграфічныя і біярэсурсныя
  • Гідрамэтэаралягічныя
  • Фізыка палярнага геакосмасу і сонечна-зямных сувязяў
  • Ядзерна-фізычныя дасьледаваньні Зямлі й атмасфэры
  • Геоляга-геафізычныя
  • Біялягічныя (сыстэмнае дасьледаваньне структуры і функцый антарктычных біяцэнозаў)
  • Мэдыка-фізыялягічныя

У культуры рэдагаваць

 
Юбілейная манэта Ўкраіны

У 2006 року Нацыянальны банк Украіны выбіў юбілейную манэту «10 гадоў антарктычнай станцыі Акадэмік Вярнадзкі». На рэвэрсе выяўлены абрыс Антарктыды і зорачкай пазначанае геаграфічнае разьмяшчэньне станцыі.

Станцыя выяўленая на ўкраінскіх паштовых марках «Першая ўкраінская антарктычная экспэдыцыя» (1996) і «Антарктычная станцыя Акадэмік Вярнадзкі» (2009)

Глядзіце таксама рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б в г Історія станції «Академік Вернадський» (укр.). Національний антарктичний науковий центр. Праверана 4 сакавіка 2022 г.
  2. ^ а б в History of Faraday (Station F) (анг.). British Antarctic Survey. Праверана 4 сакавіка 2022 г.
  3. ^ Зварыч, Елена (13 студзеня 2019) С легким паром, пингвины! Как украинские полярники встретили новогодние праздники и какие желания загадали (рас.). Фокус. Праверана 4 сакавіка 2022 г.
  4. ^ The Ozone Hole (анг.). British Antarctic Survey (1 красавіка 2017). Праверана 4 сакавіка 2022 г.
  5. ^ Шрамович, В’ячеслав (6 лютага 2018) П’ять історій про антарктичну станцію «Академік Вернадський» (укр.). BBC News Україна. Праверана 4 сакавіка 2022 г.
  6. ^ На українській станції «Академік Вернадський» в Антарктиді експедитор наклав на себе руки — що відомо (укр.) Новини. 5 канал (9 траўня 2020). Праверана 4 сакавіка 2022 г.
  7. ^ а б Природні умови (укр.). Національний антарктичний науковий центр. Праверана 4 сакавіка 2022 г.
  8. ^ Материк со всеми удобствами // Вокруг света. Украинское издание. — листопад 2010. — № 11 (2842). — С. 102—103.
  9. ^ Whitelocks, Sadie (21 кастрычніка 2016) Ice with that? No problem! Inside the world's southernmost bar in Antarctica, where BRAS are accepted as a form of payment (анг.) Mail Online. Daily Mail. Праверана 4 сакавіка 2022 г.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць