Абмеркаваньне катэгорыі:Палкі пяхоты Польскай Рэспублікі (1918—1939)

Мяркую, лепей будзе перайменаваць у Палкі пяхоты Польскай Рэспублікі (1918—1939). --EugeneZelenko 14:41, 4 сакавіка 2009 (UTC)

Тое ж датычыцца Катэгорыя:Брыгады кавалерыі ІІ РП, Катэгорыя:Палкі кавалерыі ІІ РП. --EugeneZelenko 14:48, 6 сакавіка 2009 (UTC)
Чамусьці на нашай Вікі не прынята назваць міжваенную Польшча Другой Рэчу Паспалітай. Хаця самі палякі так называць сябе і ёсьць тое ў іншых мовах... Мне падаецца назва катэгорыі не такая доўгая, але у той самы час зразумелая http://pl.wikipedia.org/wiki/Kategoria:Pułki_kawalerii_II_RP --Ruslan Raviaka 15:13, 6 сакавіка 2009 (UTC)
http://en.wikipedia.org/wiki/Second_Polish_Republic http://uk.wikipedia.org/wiki/Друга_Річ_Посполита http://pl.wikipedia.org/wiki/II_Rzeczpospolita http://cs.wikipedia.org/wiki/Druhá_polská_republika і г.д. Мо ўсёж той доўгі варыянт больш падобны да расейскай мовы?--Ruslan Raviaka 15:21, 6 сакавіка 2009 (UTC)
Думаю, што першы варыянт мае канатацыю прызнаньня гэтага часу спадчынай, няспыннасьцю (Першай) Рэчы Паспалітай. Гэта натуральна для палякаў, але ужо не для іх усходніх суседаў, якія падходзяцца да таго як да наступства трагедыі рыскай дамовы і падзелу зямлёй паміж міжваеннай Польшай і бальшавікамі. У кансэквенцыі, не прызнаюцца гэтых краін у якасьці сваіх. Bocianski 15:37, 6 сакавіка 2009 (UTC)
Дакладна.Rasa
Польская Рэспубліка (1918—1939) была НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ПОЛЬСКАЙ дзяржавай. А таму яна і адрозьніваецца ад беларускага паняцьця Рэчы Паспалітай, як Рэспублікі ўсіх. Назва Другая Рэч Паспалітая мае выражанную ідэалагічную нагрузку ў рамках польскай гістарычнай традыцыі. Rasa
Жаль, што так цяжка прыходзіцца параўнаньне (міталягічнага?) паняцьця Рэчы Паспалітай да сучаснай формы краін, якая паўстала ў апоцы 19-вечнага нацыяналізму і фармавалася у часах вялікіх войнаў і таталітарызмаў . Не магла паўстаць іншая Друга Рэч Паспалітая, па доўгай няволі, па вынішчэньню першай сусьветнай вайной і за часам войнаў на усіх сваіх граніцах. Але гэта ўжо off topic. Bocianski 16:06, 6 сакавіка 2009 (UTC)
Вярнуцца да старонкі «Палкі пяхоты Польскай Рэспублікі (1918—1939)».