Абмеркаваньне:Міхаіл Жызьнеўскі
|
Значнасьць
рэдагавацьНа маю думку, артыкулы пра ўсіх ахвяраў Эйрамайдану ствараць ня варта, калі яны не былі вядомыя чым-небудзь яшчэ. Напрыклад, у польскай Вікіпэдыі артыкулы пра гэтых асобаў выдаленыя, і ў прыватнасьці пра Жызьнеўскага. --Renessaince 17:58, 31 студзеня 2014 (FET)
Больш падрабязныя біяграфіі ж загінулых пры жаданьні можна зьмясьціць у артыкуле Сьпіс загінулых удзельнікаў Эўрамайдану[прыбраць шаблён], а з імёнаў кожнага зь іх стварыць на той сьпіс перанакіраваньні, як гэта часта практыкуюць у ангельскай вікі.
P.S. Спадар W, калі б вы наведаліся да нас у скайп-групу Вікіпэдыі, мы там ужо мелі абмеркаваньне наконт таго, ці варта ствараць артыкулы пра гэтых асобаў, ці ня варта. --Renessaince 18:03, 31 студзеня 2014 (FET)
- Таксама згодны, што Жызьнеўскаму не хапае значнасьці па-за кантэкстам Эўрамайдану. Вікіпэдыя ўсё ж не мэмарыял, а ён нічым ня быў вядомы да сваёй сьмерці. Таму варта або вынесьці загінулых у асобны сьпіс, або пакінуць згадкі пра іх у межах асноўнага артыкула. --Red_Winged_Duck 20:34, 31 студзеня 2014 (FET)
- Згодны з вартасьцю пераноса артыкула ў склад сьпіса загінулых на Эўрамайдане. Удзельнік:W 11:19, 2 лютага 2014 (FET)
- Камэнтар: пакуль няма артыкула Сьпіс загінулых удзельнікаў Эўрамайдану, запыт [[Міхаіл Жызьнеўскі]] можна замяніць перанакіраваньнем на частку «Ахвяры» ў артыкуле Эўрамайдан, а потым, вядома ж, дадаць у «Ахвяры» інфармацыю з гэтага артыкула (калі супольнасьць палічыць патрэбным, вядома). --Глеб Бераставы (гутаркі) 20:06, 2 лютага 2014 (FET)
- Супраць выдаленьня - гэта Герой Украіны, Пастанова № 4213, Вярхоўная Рада Ўкраіны (Рада поручила присвоить погибшим на Майдане звание "Герой Украины" (рас.)). М. Жызнеўскі ўдзельнічаў у Эўрамайдане з гістарычным бела-чырвоным сцягам Беларусі. ✍ Крупскі Алег гут · ун @ 20:04, 28 лютага 2014 (FET)